Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

Індывідуальныя заданні студэнтаў ііі семестр

Тэма 2. Сімволіка. Месца і выкарыстанне сімволікі ў вобразным вырашэнні свята і яго мастацка-дэкаратыўным аздабленні.

  1. Аналіз сучасных сцэнічных пляцовак Вашага горада (альбо зададзенага).

  2. Візуальная экскурсія па гарадах Беларусі. Аналіз архітэктурна-мастацкіх вартасцей забудовы ў традыцыйных месцах правядзення свята.

  3. Сімволіка і яе месца ў свяце і сцэнаграфіі свята.

Збор факталагічнага і візуальнага матэрыялу для будучага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят:

    • Геральдыка горада, мястэчка, дзе Вы жывеце.

    • Магнацкая геральдыка, геральдыка шляхецкіх родаў, што валодалі горадам, паветам, дзе нарадзіліся Вы ці Вашы продкі.

    • Даты, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, якія неабходна адзначыць ў бліжэйшыя пяць гадоў (схема).

    • Каларыстыка і элементы народнага арнаменту, якія сімвалізуюць Дрэва жыцця, Сонца, Зямлю, Ярылу і іншае, уласцівыя вашай мясцовасці.

Іv семестр

Тэма 3. Матэрыяльная культура Беларусі ў кантэксце сучаснага свята.

  1. Прапановы па тэматыцы правядзення Вышага свята.

  2. Магчымасці выкарыстання ведаў пра ўзнікненне (легенды і г.д.), сацыяльную прыналежнасць, сімвалічнае і функцыянальнае значэнне, стылістыку культавай і свецкай архітэктуры ў сцэнаграфіі свят. Даты (схема). Персанажы.

  3. Прапановы па магчымаму месцу правядзення Вышага свята. Магчымасці выкарыстання архітэктурнага ландшафту і іншага ў сцэнаграфіі прапанаванага Вамі свята.

  4. Распрацоўка аздаблення сцэнічнай прасторы з выкарыстаннем сімволікі і мастацка-дэкаратыўных асаблівасцей традыцыйнага народнага мастацтва. Эскіз з выкарыстаннем сабранага матэрыялу па традыцыйным мастацтве вашай мясцовасці.

Збор факталагічнага і і візуальнага матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят:

    • Архітэктура культавая (хрысціянскія храмы і кляштары, сінагогі, мячэці), магнацкая і шляхецкая (замкі, палацы, сядзібы), гарадская (ратуша, гандлёвыя рады, найбольш знакамітыя гарадскія будынкі) вашай мясцовасці. Час узнікнення, мецэнаты, стылістыка. Знакамітыя ўладальнікі.

    • Старадаўнія сакральныя помнікі: капішчы, камяні, святыя крыніцы, святыя гаі, узгоркі, рэкі, дрэвы і інш., якія знаходзяцца на радзіме вашых продкаў. Іх назвы, легенды і паданні пра іх. Легенды і паданні, звязаныя з назвай вашага горада, мястэчка, вёскі.

    • Народнае дойлідства і элементы побыту, тыповыя для вашай мясцовасці.

Тэма 4. Беларускі народны касцюм.

  1. Каляндарна-абрадавы касцюм і яго месца ў сцэнаграфіі свята.

  2. Святочна-рытуальны беларускі строй (сямейна-абрадавы) і штодзённы касцюм. Прапановы магчымасцей яго выкарыстання ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята, на аснове сабранага студэнтам іканаграфічнага матэрыялу.

  3. Семантыка беларускага народнага строю і яго элементаў і магчысасці іх выкарыстання ў свяце.

  4. Распрацоўка сцэнічнага вобраза праз гіпербалізацыю сімволікі, адметнасцей адзення, фрызуры і інш. Студэнт павінен выкарыстаць веды пра сімволіку і элементы народнага адзення яго мясцовасці. Аргументацыя, эскіз, апісанне.

Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свят.

    • Аналіз элементаў і рэгіянальных адметнасцей народнага строю вашай мясцовасці.

    • Аналіз сімволікі як комплексу, так і элементаў народнага строю.

.