Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

V семестр

Тэма 5. Беларускі гістарычны касцюм, зброя і матэрыяльная культура магнатэрыі, шляхты і гараджан.

  1. Выкарыстанне ў сцэнаграфіі тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асоб, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часоў і стылістычных кірунках на землях Беларусі. Распрацоўка тэматыкі, вызначэнне часу свята, дзеючых асоб свята. Схема.

  2. Распрацоўка сцэнічнага вобраза праз паказ сваеасаблівасцей поглядаў, касцюма, элементаў матэрыяльнай культуры.

Збор матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў:

    • Збор іканаграфічнага матэрыялу па гістарычным касцюме, зброі і матэрыяльнай культуры шляхты і гараджан Беларусі ўсіх часавых і стылістычных кірунках.

    • Гістарычныя асобы, звязаныя з вашай мясцовасцю. Ілюстрацыйны і факталагічны матэрыял.

VI семестр

Тэма 6. Сцэнаграфія сучаснай святочнай культуры Беларусі.

  1. Знакі-сімвалы культуры Беларусі і іх увасабленне ў сучаснай святочнай прасторы. Аналіз. Ілюстрацыйны матэрыял, агрументацыя.

  2. Месца традыцыйнай народнай культуры і яе сімволіка ў сучаснай святочнай прасторы. Сімвалічная атрыбутыка Каляд, Купалля, Гукання вясны, Дзядоў. Ілюстрацыйны матэрыял, эскіз у колеры, аргументацыя.

  3. Распрацоўка тэмы і ідэі свята або фрагмента свята паводле сабранага матэрыялу.

  4. Распрацоўка сцэнічнага вобраза розных слаёў насельніцтва праз гіпербалізацыю асаблівасцей характару, сілуэта, касцюма, элементаў матэрыяльнай культуры. Аргументацыя, эскіз, апісанне.

Viі семестр

Тэма 7. Асновы кампазіцыі. Сцэнаграфія прапанаваных студэнтамі свят.

  1. Месца і час прапанаваных студэнтамі свят. Тры прапанаваных свята. Схемы. Аргументацыя.

  2. Каларыстыка свята. Колер у сцэнаграфіі свята прапанаванага студэнтам: пісьмовае тлумачэнне абраных колераў, пацверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і інш.). Колеры і аргументацыя. Асноўны і дадатковыя колеры.

  3. Кампазіцыя, як асноўны паказчык кампазіцыйнага строю Вашых трох свят. Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з плоскасных геаметрычных фігур (5-7 плоскасных геаметрычных фігур), скампанаваная ў гарманічным каляровым строі і агульнай ураўнаважанасці кампазіцыі, якая характарызуе прапанаванае Вамі свята .Калаж.

  4. Пабудова трох кампазіцый, ў кожнай з якіх дамінуючая кампазіцыйная роля а) большага элемента, б) меншага элемента, в) зоны прасторы.

  5. Шрыфты.

  6. Пластычныя сродкі арганізацыі прасторы свята па вертыкалі: эскіз святочнай аздобы будынка, падпарадкаванага рытму архітэктурнага фасаду, на тэму, абраную самім студэнтам. Эскіз каларыстычнага святочнага афармлення фасадаў будынкаў на тэму, абраную самім студэнтам.

Прапанаваныя святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:

1. Каляндарна-абрадавае свята ( Каляды, Купалле, Пахаванне стралы і інш.)

2. Тэматычнае свята (юбілей горада, мястэчка, юбілей атрымання горадам магдэбургскага права на самакіраванне; свята ў гонар магната, які валодаў горадам ці замкам; тэматычныя фэсты, прысвечаныя пэўным падзеям (напрыклад каранацыя Міндоўга і г.д.), свята, прысвечанае творчасці мастака, навукоўца – ураджэнца вашай мясцовасці, свята паэзіі і г.д.

3. Пазаабрадавыя святы (фестываль, дзіцячае свята, спартыўнае свята і г.д.).