Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зразікава. Бел.мова (праф.лексіка).doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
834.56 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Ахарактарызуйце ролю мовы ў жыцці грамадства, нацыі, асобнага чалавека.

  2. Якія функцыі выконвае мова?

  3. У чым заключаецца спецыфіка паняццяў “мова” і “маўленне”?

  4. Якое месца ў сусветнай моўнай прасторы займае беларуская мова?

  5. Што значыць выраз “мёртвая мова”? Прывядзіце прыклады такіх моў.

  6. Ахарактарызуйце асноўныя этапы ў гісторыі развіцця беларускай літаратурнай мовы.

  7. Якія помнікі старабеларускага пісьменства вы ведаеце?

  8. Раскрыйце сутнасць наступных паняццяў: “індаеўрапейская мова”, “праславянская мова”, “усходнеславянскія мовы”, “старабеларуская мова”, “беларуская нацыянальная мова”, “беларуская літаратурная мова”.

  9. У якіх формах існуе беларуская нацыянальная мова? Якая сувязь існуе паміж дыялектнай мовай і літаратурнай?

  10. Што забяспечвае адзінства і сістэмнасць літаратурнай мовы? Назавіце і раскрыйце сутнасць нормаў літаратурнай мовы.

  11. Раскрыйце сутнасць паняцця “білінгвізм”‘. Назавіце разнавіднасці білінгвізму.

  12. Прывядзіце прыклады інтэрферэнцыі на розных моўных узроўнях (фанетычным, марфалагічным, лексічным і інш.).

Практычныя заданні

1. Пра якія функцыі мовы ўзгадваецца ў тэкстах? Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і расстаўце неабходныя знакі прыпынку.

Родная мова (у, ў) дакладным значэнні ёсць самая любімая спа…чына нацыі пра… яе пасрэдні…тва найлягчэй пранікунуць (у, ў) душу нацыі закрануць пачуцці праясніць розум па…штурхнуць адпаведную думку заклікаць да дзеяння змагацца са страсцямі ствараць д…брачы…асць. (А. Ельскі)

Мова належыць да аб...ектаў якія ў прынцыпе н... могуць быць поўнас...цю вывуч...ны асво...ны. Роднай мове мы вуч...мся ўсё жыццё. Яна а...точваецца ў бе...перапынным і шт...дзённым св...домым карыстанні ёю.

(В.Кастамараў)

2. Прачытайце выказванні аб беларускай мове. Якія пачуцці і думкі аўтараў у іх перададзены? Ці знаходзяць яны водгук у вашым сэрцы? Вывучыце адзін з вершаў напамяць.

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Францішак Багушэвіч)

Бедны той, хто апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, які ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы... (Цётка)

Родная мова – адзінае, што належыць толькі нам, беларусам. Дык зберажыце мову, беларусы, такую цёплую, трапяткую, родную, жывую; не дайце ёй знікнуць, не дайце стаць забытай; не дазвольце застацца нічыёй. Дайце мове сваёй заблішчаць непаўторнай прыгажосцю, засвяціцца кожным слоўцам, кожнай літарай. Калі знікне мова, знікае і народ, знікае і яго самабытнасць. (Наталля Гамзюк, навучэнка сярэдняй школы)

Можна ведаць мовы суседскія, але найперш трэба ведаць сваю, тую адзіную, якая нас вылучае з асяроддзя іншых людзей. Паэт сказаў, што мова – “адзежа душы”, а мы ўсе хацелі б мець душу чыстую, прыгожую. Дык давайце ж будзем дбаць, каб мова наша захавалася ў вяках, тады будзе вечным і наш народ. (Дзмітрый Жэгздрын, навучэнец сярэдняй школы )

Мова наша – выкутая з золата –

Не йржавее, блішчыць, зіхаціць.

Гэта мова паэтаў і волатаў,

скарб, які нас трымаў пры жыцці.

Каб не мова, даўно б мы растаялі,

расплыліся імглой між чужых,

збеглі ў вырай гусінаю стаяю...

Але з мовай – і мы будзем жыць. (Наталля Арсеннева)

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяць на шырокі Дняпро...

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова – булатны клінок.

Тая гордая мова, якою й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

(Уладзімір Караткевіч)

Родная мова...

Нас ёй вучылі

Цёплыя маміны рукі ў маршчынах,

Вусны каханага, песні спачыну,

Боль у вачах адзінокай жанчыны,

Сны і бяссонне пад спеў салаўіны,

Даўнія, горкія бацькі ўспаміны...

Несці нашчадкам у сэрцы даччыным

Матчыну мову, мову Айчыны. (Таіса Бондар)