Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зразікава. Бел.мова (праф.лексіка).doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
834.56 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Раскрыйце значэнне паняццяў “лексіка”, “лексікалогія”, “лексікаграфія”.

  2. У чым заключаецца своеасаблівасць лексічнай моўнай сістэмы?

  3. Назавіце сумежныя з лексікалогіяй дысцыпліны. Што з’яўляецца аб’ектам іх вывучэння?

  4. У якіх слоўніках фіксуюцца словы і іх значэнні? Якія спецыялізаваныя слоўнікі вы ведаеце?

  5. Чаму слова – цэнтральная адзінка мовы?

  6. У якіх словах выразна адлюстроўваецца нацыянальная адметнасць беларускай мовы? Прывядзіце некалькі прыкладаў.

  7. У выніку чаго развіваецца мнагазначнасць лексічных адзінак?

  8. Раскрыйце паняцці, абазначаныя тэрмінамі “сінонім”, “паронім”, “антонім”.

  9. Назавіце групы лексем, якія ўваходзяць у слоўнікавы склад беларускай мовы. Акрэсліце крытэрыі іх размежавання.

  10. Ахарактарызуйце лексіку беларускай мовы паводле: а) сферы выкарыстання; б) актыўнасці выкарыстання.

  11. Чым абумоўлена стылістычнае размежаванне лексікі беларускай мовы? Якія стылістычныя пласты можна ў ёй вылучыць?

Практычныя заданні

1. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, запішыце паняцці, якія адпавядаюць прыведзеным азначэнням. Падбярыце да іх сінонімы.

1. Спіс літаратуры па якім-небудзь прадмеце, пытанні. 2. Форма гаспадарчых сувязей, заснаваная на перадачы ў арэнду машын, абсталявання і іншых каштоўнасцей. 3. Дакументальна аформленая інфармацыя пра сучасныя тэхналогіі, навукова-тэхнічныя дасягненні, камерцыю, сэрвіс. 4. Даўжнік прадпрыемства, установы, арганізацыі. 5. Сістэма прамой сувязі па камп’ютэрнай сетцы. 6. Дазвол на выкананне якой-небудзь дзейнасці.

2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце ў ім адназначныя і мнагазначныя словы (пры неабходнасці звяртайцеся да слоўнікаў).

Может ли успешный маркетинг быть воспроизведён в другой культуре? Предполагается, что те, кто занимаются маркетингом, достаточно чувствительны к изменениям потребностей клиентов. Они знают, что им необходимо изучить потребности клиентов и выпускать продукты, которые могут отвечать этим потребностям с учётом различных культур. Однако даже продавцы мирового уровня, никогда не останавливающиеся на достигнутом, могут оказаться неготовыми выявлять различия в культурах.

На самом деле при проведении маркетинговой компании, необходимо воспользоваться уникальными культурными особенностями клиентов, и тогда действия фирмы будут сопровождаться положительным продолжительным результатом. Маркетинг может воспользоваться значительными конкурентными преимуществами, когда его программа глубоко уходит корнями в особенности соответствующей культуры. Иногда компания даже у себя дома может «обнаружить» ту или иную полностью совместимую с маркетинговой политикой культуру.

Маркетинговые теории и маркетинговый успех прочно связаны с культурой. Компания должна помнить, что комплекс инструментов маркетинга, успешно реализованный в одной культуре, вряд ли будет таким же успешным в другой, поэтому надо быть внимательным и осмотрительным, иначе маркетинговый провал будет очень дорого стоить.

Маркетинг – это не только стремление к прибыли. Когда компания запускает маркетинговую программу в другой культуре, первое, о чём надо её спросить, – уважает ли она культуру хозяев? Только тогда её усилия окупятся. (Маркетинг: Энциклопедия)

3. Вызначце, у якім значэнні (прамым ці пераносным) ужытыя падкрэсленыя словы ў наступных прыкладах.

Хірургічная аперацыя – валютная аперацыя, прамая дарога – прамы чалавек, аднаўленне палаца – аднаўленне рахунку, паштовая марка – вытворчая марка, сцюдзёная крыніцакрыніца прыбытку, рашэнне задачы – эканамічнае рашэнне, лёгкая сукенка – лёгкая прамысловасць, чорная хмара – чорная металургія, біржавая яма – глыбокая яма, залаты парытэт – залатыя грошы, цвёрдая валюта – цвёрды матэрыял, трапічны клімат – дзелавы клімат.

4. Складзіце словазлучэнні, выбраўшы патрэбнае слова ў дужках.

Звычай (гандлёвы, гандлярскі), грамата (даверчая, даверная), тавар (дэфектны, дэфектыўны), дагавор (калектыўны, калекцыйны), закон (канстытуцыйны, канстытутыўны), спаборніцтвы (кваліфікаваныя, кваліфікацыйныя), гандаль (спекулятыўны, спекуляцыйны), адказ (аператыўны, аперацыйны), зала (дэманстратыўная, дэманстрацыйная), (паказчыкі, паказальнікі) вытворчасці, настрой (пазітыўны, пазіцыйны).

5. Вызначце, які з паронімаў мае значэнне, указанае ў дужках.

Асобае рашэнне // асабістае рашэнне (‘якое належыць пэўнай асобе); акцэпт // акцэнт (‘форма безнаяўнага разліку’); адрасант // адрасат (‘адпраўнік’); абанент // абанемент (‘права на карыстанне чым-небудзь пэўны час’); трасант // трасат (‘вэксалядаўца’); камунікатыўны // камутатыўны (‘які мае адносіны да перадачы інфармацыі’); кансігнатар // кансігнант (‘пасрэднік пры экспарце тавару’).

6. Да наступных назоўнікаў падбярыце патрэбныя па сэнсе прыметнікі. З атрыманымі словазлучэннямі складзіце сказы.

Эпас, спуск, праца, учынак, посуд, глеба, дарога, чалавек, госць, голас, поза, бераг, выступ, выгляд.

Матэрыял для даведак: Гераічны, геройскі, лясны, лясісты, гліняны, гліністы, ганаровы, ганарысты, чалавечы, чалавечны, эфектны, эфектыўны, камяністы, каменны.

7. Звярніце ўвагу на пары слоў, прыведзеныя ніжэй. Ці аднолькавае значэнне яны маюць у беларускай і рускай мовах? Ці можна пры перакладзе з беларускай мовы на рускую і наадварот карыстацца такім “слоўнікам”? Складзіце словазлучэнні з прыведзенымі словамі.

Беларуская мова

Руская мова

адказаць

асоба

бок

брак

вялікі

гарэлка

дараваць

дыван

запрасіць

здавацца

карысны

кубак

маніць

на чале

нагадаць

нядзеля

паверх

павінен

пакой

пачатак

плот

поўдзень

поўнач

працягвацца

працягваць

прозвішча

пытацца

пытаць

разам

розніца

рушыць

рэч

свет

свойскі

справа

ставіцца

столь

трус

тэрмін

удзел

уласны

час

чуць

штучны

отказать

особо

бок

брак

великий

горелка

даровать

диван

запросить

сдаваться

корыстный

кубок

манить

на челе

нагадать

неделя

поверх

повинен

покой

початок

плот

полдень

полночь

протягиваться

протягивать

прозвище

пытаться

пытать

разом

розница

рушить

речь

свет

свойский

справа

ставиться

столь

трус

термин

удел

властный

час

чуть

Штучный

8. Падбярыце антонімы. Раскрыйце іх значэнне.

Прыватны, павышэнне коштаў, фальсіфікат, дэ-факта, дэбет, адказчык, пасіў, рэімпарт, дапаможны цэх, лізіс, рээкспарт, дэвальвацыя, баланс, знешні гандаль, танны, выдатак.

9. Раскрыйце значэнне запазычаных слоў шляхам падбору беларускіх адпаведнікаў.

Баталія, антыкварны, гігант, інцыдэнт, індыферэнтны, карэктны, манера, вакантны, карпарацыя, ландшафт, сімптом, канфідэнцыяльны, кампазіцыя, манумент, паўза, утрыраваць, прыярытэт, сэрвіс, сінхронны, сурагат, траўма, аратар, вібрыраваць, фантом, фіяска, гуманны, традыцыя, фіксаваць, контур, шэраг, полісемія, дэфіцыт, сегмент, вербальны, білінгвізм, тэндэнцыя, рэпліка, дэфіс, эліпсіс.

10. Вызначце, да якой групы лексічных адзінак належаць наступныя прыклады. Свой адказ абгрунтуйце. Патлумачце іх значэнне, падабраўшы агульнаўжывальныя словы.

Узор: бэздзік – дзень нараджэння.

Баксы, комп, сімка, тусоўка, лімон, круты, ценявік, фірмач, драўляныя, кідала.

11. Выпішыце з “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”: а) 10 назоўнікаў, што ўжываюцца як у адзіночным, так і ў множным ліку; б) 10 назоўнікаў, што ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку; в) 10 назоўнікаў, што ўжываюцца толькі ў множным ліку. Растлумачце, што абазначаюць назоўнікі апошніх дзвюх груп?

12. Запішыце значэнні прыведзеных слоў сродкамі рускай мовы. Ці заўсёды гэта можна зрабіць з дапамогай аднаслоўных адпаведнікаў? Чаму? Дапоўніце пералік сваімі прыкладамі.

Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, прынамсі, крупнік, брукаванка, гарохавінне, выцінанка, краты, покут, падсусед, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, рум, замчышча, дубэльты, камяніца, цапільня, пярун.