Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МЕТАДЫЧНЫЯ УКАЗАННІ ПА ФІЗІЦЫ (12тп)

.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
2.72 Mб
Скачать

15.2. Са стрэльбы страляюць у паўночным напрамку па гарызанталі на шыраце 60°. Скорасць кулі 900м/с, адлегласць да мішэні 1км. На колькі адхіліцца куля ад цэнтра мішэні?

15.3. Гарызантальны дыск круціцца з вуглавой скорасцю 6рад/с вакол вертыкальнай восі сіметрыі. Уздоўж дыяметра рухаецца цела масай 0,5кг са скорасцю 0,5м/с адносна цэнтра дыска. Знайсці сілу, з якой дыск дзейнічае на цела, калі яно знаходзіцца ў 30см ад цэнтра.

15.4. З вяршыні гладкай сферы радыусам пачынае слізгаць цела масай . Сфера круціцца з вуглавой скорасцю вакол вертыкальнай восі сіметрыі. Знайсці цэнтрабежную сілу інерцыі і сілу Карыаліса ў момант адрыву цела ад сферы.

15.5. Спадарожнік з радыусам кабіны 1,5м рухаецца паблізу ад паверхні Зямлі па кругавой арбіце з перыядам 1,5г. Ацаніць максімальную скорасць, якую можна дадаць целу ў кабіне спадарожніка так, каб на працягу ўсяго перыяда, яно не дакранулася да сцяны кабіны. Напрамак сілы ў плоскасці арбіты.

Задачы для самастойнага рашэння.

15.6. Да столі вагона падвешаны на ніці шар. За 3с скорасць вагона зменшалася раўнамерна ад 18км/г да 6км/г. На які вугал адхіліцца ніць з грузам? Звязаць сістэму адліку з вагонам.

15.7. На які вугал адхіліцца паверхня бензіна ў каністры, калі аўтамабіль рухаецца гарызантальна з паскарэннем 2,44м/с2?

15.8. З якім мінімальным паскарэннем павінен рухацца брусок , каб целы 1 і 2 аднолькавай масы, былі нерухомымі адносна яго (рыс.15.8)? Каэфіцыент трэння паміж целамі і бруском .

15.9. Рашыць задачу 5.1, выкарыстоўваючы сістэму адліку, якая раўнамерна верціцца.

15.10. Рашыць задачу 5.6, выкарыстоўваючы сістэму адліку, якая раўнамерна верціцца.

15.11. Муфта можа свабодна слізгаць уздоўж стрыжня, сагнутага ў форме паўкальца радыусам (рыс.15.11). Сістэма верціцца з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол вертыкальнай восі . Знайсці вугал , адпаведны ўстойліваму палажэнню муфты.

15.12. Цягнік масай 2·106 кг рухаецца па мерыдыяну на шыраце 60° са скорасцю 54км/г. Знайсці гарызантальную састаўляючую сілы ціску цягніка на рэльсы.

15.13. Гарызантальны дыск круціцца з вуглавой скорасцю вакол вертыкальнай восі сіметрыі. Па дыску раўнамерна на адной і той-жа адлегласці ад восі вярчэння рухаецца часцінка. Знайсці значэнне адноснай скорасці часцінкі, пры якой сіла Карыаліса будзе ўраўнаважана цэнтрабежнай сілай інерцыі.

15.14. Гладкі гарызантальны дыск круцяць з вуглавой скорасцю 5рад/с вакол вертыкальнай вось сіметрыі. У цэнтры дыска змясцілі цела масай 60г і штурхнулі яго з гарызантальнай скорасцю 2,6м/с. Знайсці модуль сілы Карыаліса, якая дзейнічае на цела праз 0,5с пасля пачатку руху.

15.15. На экватары з вышыні 500м без пачатковай скорасці падае цела. На якую адлегласць і ў які бок яно адхіліцца ад прамой, якая праходзіць праз цэнтр Зямлі?

Літаратура: [1] гл. 6; [2] гл. IV; [3] §§ 63-69; [4] гл. 5.

ЛІТАРАТУРА

1. Гершензон Е.М., Малов Н.Н. Курс общей физики. Механика. –М.: Просвещение.1987.

2. Савельев И.В. Курс общей фйзики.-М.: Наука, 1986, т. 1.

3. Сивухин Д.В. Общий курс физики.-М : Наука, 1989, т. 1.

4. Шебалин О.Д. Физические основы механики и аккустики.-М.: Высшая школа,1981.

5. Великов Б.С. Решение задач по физике. Общие методы.-М.: Высшая школа,1986.

6. Валаш В.А. Сборнік задач по курсу обшей физики. -М.: Просвещенне.1978.

7. Волькенштейн Е.С. Сборник задач по общему курсу физики. -М: Наука.1985.

8. Иродов И.Е. Задачи по обшей физике.-М: Наука, 1988; 1979.

9. Козел С.М , Рашба Э.И., Славатинский С.А. Сборник задач по физике.-М.: Наука, 1987; 1978.

10. Рымкевич А.Е Сборник задач по физике. М: Просвещение,1987.