- •Гісторыя Кобрыншчыны ў гады Вялікай Айчынный вайны вачамі сучаснай моладзі
- •Глава 1. Абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны………...8
- •Абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны
- •Акупацыйны рэжым на тэрыторыі горада і раёна
- •Арганізацыя падполля. Партызанскі рух
- •Баявыя аперацыі атрада ім. Катоўскага
- •Спіс байцоў партызанскага атрада, імёны якіх высечаны на плітах помніка ва ўрочышча Палагіна
- •Выхадцы вёсак Гірск і Балоты – партызаны атрада ім. Катоўскага
- •Вызваленне Кобрыншчыны
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Упраўленне адукацыяй
Кобрынскага райвыканкама
ДУА “Балоцкая базавая школа”
Гісторыя Кобрыншчыны ў гады Вялікай Айчынный вайны вачамі сучаснай моладзі
Работу выканаў: вучань 9 класа
Хурсін Дзяніс Дзмітрыевіч
Кіраўнік: настаўнік гісторыі
Азарчук Наталля Леанідаўна
в. Балоты
вул. Леніна, 57
т. 63-4-38
2012 г.
Змест
Уводзіны……………………………………………………3
Глава 1. Абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны………...8
Глава 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі горада і раёна…...14
Глава 3. Арганізацыя падполля. Партызанскі рух………………28
Глава 4. Вызваленне Кобрыншчыны……………………………..41
Заключэнне…………………………………………………45
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………….47
Уводзіны
Мэтай даследчай працы з’яўляецца вывучэнне гісторыі Кобрыншчыны ў гады Вялікай Айчынный вайны. Для дасягнення пастаўленнай мэты мне неабходна было вырашыць наступныя задачы:
ажыццявіць гістарыяграфічны і крыніцазнаўчы аналіз па тэме даследвання;
адлюстраваць абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны;
вызначыць асаблівасці ўсталявання і рэалізацыі акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Кобрынскага раёна;
даследаваць арганізацыйна-палітычныя аспекты партызанскага і падпольнага руху;
вызхначыць месца і ролю антыфашысцкага супраціўлення на тэрыторыі Кобрыншчыны ў барацьбе беларускага народа супраць ворага;
асвятліць баявыя аперацыі Чырвонай Арміі і значэнне партызанска-падпольнага руху ў вызваленні Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вялікая Айчанная вайна з’явілася суровым выпрабаваннем для ўсяго савецкага народа. Весткі пра падрыхтоўку Германіі да нападу на СССР даходзілі да савецкага кіраўніцтва з розных крыніц, але І.В.Сталін і яго акружэнне не верылі, што Гітлер адважыцца на гэты крок.
Толькі позна вечарам 21 чэрвеня ў штаб Заходняй асобай акругі паступіў загад: “Чакаць асобых указанняў”. А каля першай гадзіны ночы 22 чэрвеня паступіла дырэктыва наркома абароны СССР, якая папярэджвала аб магчымасці раптоўнага нападу немцаў і неабходнасці прывядзення войскаў у баявую гатоўнасць.
Кобрыншчына – рэгіён Заходняй Беларусі, які толькі пачынаў сваё мірнае жыццё пасля 1 верасня 1939 г.
З першых дзён вайны Кобрыншчына была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў сваю чаргу пачалі праводзіць комплекс мерапрыемстваў па навядзенню “новага парадку” на тэрыторыі горада і раёна.
Паступова на тэрыторыі раёна пачала наладжвацца падпольная і партызанская дзейнасць, асабліва пасля прыняцця сакрэтнай дырэктывы СНК СССР і ЦК ВКП(б). Партызанскі рух і дзейнасць падпольшчыкаў і ў наш час не страцілі сваёй актуальнасці, гэты рух з’яўляцца прыкладам гераізма, высокага патрыятызму і любові да Радзімы. Што тычыцца гістарыяграфічных аспектаў гісторыі Кобрыншчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны, то гістарыяграфія дадзенай праблемы бярэ свой пачатак яшчэ ў ваенныя гады. Першапачаткова гэта былі змешчаныя на старонках перыядычнага друку сведчанні відавочцаў, складзенныя на месцах злачынстваў, акты, а таксама захопленныя ў праціўніка асобныя дакументы [15, с. 166].
Навуковыя працы, якія былі напісаны па гэтай праблеме, можна падзяліць на наступныя групы: творы абагульняльнага характару, творы былых удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кобрынскага раёна, да трэцяй групы крыніц належаць артыкулы змешчаныя, ў прыядычных выданнях.
У 1967г. убачыў свет першы том працы пад назвай “Усенародны партызанскі рух у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (чэрвень 1941 – ліпень 1944). Гэта быў першы абагульняльны твор па прабле партызанскага руху ў Беларусі, дзе змешчаны агульныя звесткі пра дзейнасць партызан на тэрыторыі Кобрынскага раёна [15, с. 160].
У канцэптуальным плане не адрозніваецца ад папярэдніх выданне 1983 г. – кніга “ Партызанскія фарміраванні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (чэрвень 1941 – ліпень 1944), у якой змяшчаюцца кароткія звесткі аб арганізацыі і дзейнасці партызан на тэрыторыі Кобрынскага раёна.
У 1990 годзе была выдадзена энцыклапедыя “Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне, 1942 – 1945 гг.”, дзе змешчаны звесткі аб фарміраванні і дзейнасці ўсіх партызанскіх атрадаў і брыгад, якія дзейнічалі ў тым ліку і на тэрыторыі Кобрынскага раёна.
Значнае месца ў вывучэнні дадзенай праблемы заняла выдадзеная ў 2008 годзе манаграфія У.В. Здановіча “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.) у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі”. У манаграфіі ў гістарыяграфічным плане аналізуюцца працы савецкіх і айчынных гісторыкаў, у якіх непасрэдна ці ўскосна розныя пытанні ці аспекты гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, абагульнены творчыя напрацоўкі навукоўцаў у даследванні гісторыі партызанскага і падпольнага руху, акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Гэта стварыла адпаведныя асновы для асэнсавання падыходаў да тэмы і палегчыла пошук крыніц і літаратуры да тэмы [15, с. 8].
Асаблівасць прац такога характару ў тым, што асобныя, адрывачныя падзеі на тэрыторыі Кобрыншчыны падаюцца ў агульным кантэксце барацьбы беларускага народа.
У 2003 г. выйшаў твор, які распявядае аб усёй гісторыі Кобрынскага раёна – кніга “Памяць. Кобрынскі раён”. Тут у адно сабраны ўсе найважнейшыя звесткі аб партызанскім руху на акрэсленай тэрыторыі. Аднак і да сённяшняга часу многія аспекты гісторыі Кобрыншчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад партызанскага руху, не даследаваны і патрабуюць глыбейшага вывучэння [28, с. 137 – 304].
Да другой групы адносяцца творы, напісаныя былымі ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кобрынскага раёна.
У 1970 годзе была апублікавана кніга Кавальскага П.В. “ В брестских лесах”, напісанная былым удзельнікам абароны Днепра – Бугскага канала. У 1992г. выдадзена кніга Бутко А.С. “Мины у Брандэнбургских ворот”(успаміны).
У кнізе Маленкова А.Ф. “Лавиной грозной к Бресту” (1994г.), апісаны доўгі і складаны шлях вызвалення мястэчак, вёсак і гарадоў Кобрыншчыны. Падрабязна апісвае вызваленне г. Кобрына Барадзіна В.П. у сваёй кнізе нарысаў “Гвардейская Двенадцатая”, выдадзенай ў 2001 годзе.
Да трэцяй групы крыніц належаць публіцыстычныя артыкулы, змешчаныя у перыядычных выданняў. Да такіх выданняў належаць газеты “Камуністычная праца”, “ Зара”, “Кобрынскі вестнік”, “Кобрын – інформ”.
Такім чынам, сучасная айчынная гістарыяграфія не мае прац, у якіх бы дадзеныя праблемы былі адлюстраваны комплексна, з улікам найважнейшых прынцыпаў гістарычнага пазнання (аб’ектыўнасці, гістарызму, каштоўнага і сістэмнага падыходаў).