Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история кобринщины.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Вызваленне Кобрыншчыны

У ноч на 14 чэрвеня 1944 г. злучэнні 60–га гвардзейскага корпуса артпалка фарсіравалі раку Піну і выйшлі на шашэйную дарогу Пінск - Кобрын - Брэст. Адыходзячы, гітлераўцы падрывалі масты, уладкоўвалі загароды на дарогах, спрабуючы на выгодных межах мясцовасці і ў падрыхтаваных да абароны населеных пунктах затрымаць наступ нашых войскаў.

Раніцай 18 ліпеня войска 212–й стралковай дывізіі наблізіліся да мястэчка Антополь.

На мяжы Грушава, Антопаль фашысцкае камандаванне змяніла свае ар'ергардныя часткі 3-й кавалерыйскай брыгады часткамі 203-й ахоўнай пяхотнай дывізіі з 930-м ахоўным палком, яны аказвалі моцнае супраціўленне, асабліва на Дняпроўска-Бугском канале, як апошняй важнай мяжы на подступах да г. Кобрына. 18 ліпеня м. Антополь было вычышчана ад немцаў, а затым, развіваючы наступ, камандаванне корпуса паспрабавала захапіць Кобрын.

Але затуляючы мястэчка Гарадзец пад Кобрынам, вораг супрацівіўся 12-й дывізіі Д.К. Малькова. Наступленне дывізіі прыпынілася. Баі прымалі жорсткі характар. З Брэстполя, Бародзічаў абрынуў усе агнявыя сродкі, якія надышлі свежых частак. Два палка 29-й і 37-й былі скаваныя і не змаглі прайсці.

Задума камандавання корпуса захапіць г. Кобрын з ходу ажыццявіць не атрымалася. Да зыходу 18 ліпеня 212-я дывізія авалодала вёскай Худлін і завязаўся бой за м. Гарадзец, а часткі 12-й гвардзейскай дывізіі трымалі абарону за населены пункт Бародзічы [23, с. 155 – 163].

Дзень 20 ліпеня 1944г. стаў памятны для жыхароў Кобрыншчыны. Вайскамі першага Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэскай аперацыі 1944 г. быў вызвалены Кобрын. Адбывалася ўсе гэта так. Фронт неспынна набліжаўся да Кобрына. Нямецкае камандаванне вырашыла стварыць тут магутныя абарончыя збудаванні. Пачынаючы з мая 1944 г. сталі будавацца жалезабетонныя і земляныя ўмацаванні на подступах і ў самім горадзе. Вораг разлічваў, што наступленне пачнецца з поўдня, дзе нашы войскі прадвінуліся далёка наперад праоваўшы нямецкую абарону. Група патрыётаў па заданню партызан нанесла на карту абарончую сетку праціўніка, паказала ўсе шляхі падхода да горада вайскоўцам.

Вечарам 19 ліпеня 1944 г. да Кобрына падышлі часці 61 арміі, дзеючай у саставе 1 Беларускага фронта. Перад наступаючымі стаяла задача узяць горад з ходу, адзіным ударам. На світанні рота лейтэнанта Я. Ахмедшына захапіла плацдарм на левым беразе Мухаўца. Артылерыйскім агнём быў абстрэлены пярэдні край абароны ворага з ўсхода горада, а потым з яго паўднёвага боку. Пасля гэтага падраздзяленні 29 і 37 гвардзейскіх стралковых палкоў перайшлі ў атаку і ўвайшлі ў горад. Вуліцу за вуліцай ачышчалі яны ад засеўшых у дамах, акопах і дзотах фашыстаў. Супраціўленне гітлераўцаў падаўлялі артылерыскім агнем, бывала і такое, калі салдаты вызывалі стральбу на сябе. Так паступіў гвардыі яфрэйтар Саранцоў, папаўшы з 6 другімі байцамі ў акружэнне. Ён застаўся жывым і працягваў бой. У адным з дамоў засела вялікая група праціўніка, якую сіламі атакуючай пяхоты ніяк не ўдавалася выбіць. Тады з перадавых пазіцый па фашыстам сталі біць батарэі над камандаваннем маёра Н.Г. Лысенка, праз некалькі гадзін гвардзейцы зноў пайшлі наперад. Раніцай 20 ліпеня горад быў вызвалены [ 3, 4, с. 101 – 110].

Некалькімі днямі раней прыйшло вызваленне ва ўсходнюю частку Кобрыншчыны, якая адносілася да Антопальскага раена. У вызваленні ўдзельнічалі злучэнні 9 гвардзейскага корпуса 61 арміі. Вялікую дапамогу савецкім войнам аказалі партызаны. Атрады імя Чапаева, імя Паставалага і імя Арлова, брыгада імя Чапаева вялі баі за вёскі Баршчы, Стрыі. Перарэзалі дарогу Баршчы-Казішча і ўтрымлівалі да падыходу чырвонаармейцаў, хаця праціўнік пераўзыходзіў партызан па сіле ў 4-5 разоў.

12 часцям 1 Беларускага фронту, якія асабліва вызначыліся ў баях за горад, было прысвоена ганаровае найменне “Кобрынскіх”. Гэта 29 гвардзейскі (падпалкоўнік І.П. Мохаў), 37 гвардзейскі (падпалкоўнік І.С. Калеснікаў), 369 гвардзейскі (падпалкоўнік У.Р. Валашчанка).

21 ліпеня 1944 г. у ходзе той жа аперацыі часцямі 212 стралковай дывізіі (палкоўнік У.Г. Кучынеў) быў вызвалены Дывін.

У час баёў за Кобрын загінуў Герой Савецкага Саюза А.І. Марозаў, зараз яго імя носіць адна з плошчаў горада. Незвычайны лёс выпаў на яго долю. У складзе 149 Чырвоназнаменнага Памеранскага знішчальнага палка, які базіраваўся на кобрынскім аэрадроме, служыў Арсеній Іванавіч Марозаў. Удзельнік вайны з самага яе пачатку, ён прайшоў шлях ад радавога да намесніка камандзіра эскадрыліі. На яго ліку 149 баявых вылетаў, у час якіх ён правёў 30 паветраных баёў. Сам збіў 15 самалётаў ворага і яшчэ 3 у групе з сябрамі. 27 ліпеня 1944 г. калі пачыналіся баі каля Брэста, Марозаў атрымаў заданне штаба фронта разведаць месцазнаходжання войск гітлераўцаў і іх шляхі адступлення. Гэта быў яго 150 вылет. Звесткі пасля паспяховай разведкі перадаў па радыё і накіроўваўся на аэрадром, на адной з перапраў запрыкмеціў скапленне варожых войск і тэхнікі. Знішчальнік прыблізіўся да аўтакалоны і пачаў абстрэл, унізе грымелі выбухі, полымя ахоплівала машыны, бегалі ў паніцы немцы. Некаторыя з іх пачалі страляць з рознай зброі па самалету, у выніку Марозаў быў смяротна паранены. З апошніх сіл ён давёў і пасадзіў на аэрадроме самалет. Пасмяротна яму прысвоіна званне Героя Савецкага Саюза.

Яшчэ адна залатая зорка Кобрыншчыны – Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч. У вайну з мая 1942 г. служыў на Бранскім, Цэнтральным, 3 і 4 Украінскіх, 1 і 2 Прыбалтыйскіх франтах. Камандзір знішчальнай проціватанкавай батарэі капітан Кірмановіч вызначыўся пры вызваленні Латвіі. 22 жніўня 1944 г. у час танкавай контратакі праціўніка каля пасёлка Букайшы Добельскага раёна, батарэя начале з Кірмановічам першая прыняла ўдар, падбіла і спаліла 6 танкаў, 3 самаходныя гарматы. За гэты подзвіг ён быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. З 1960 г. выкладчык Харкаўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча. На будынку Кобрынскай школы № 2, у якой вучыўся Кірмановіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.