Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
52.54 Кб
Скачать

22

ЗМЕСТ

  1. Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі 3

  1. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку – кастрычніку 1917 года. Барацьба за нацыянальнае самавызначэнне беларускага народа 6

  2. Спробы Часовага ўрада стабілізаваць грамадска-палітічную сітуацыю ў ліпені-жніўні 1917 года і складванне ўмоў для новага крызісу 11

  1. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў 13

  2. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі 18

  1. Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі

Прычыны Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года звязаны з працэсам мадэрнізацыі ў ходзе пераходу ад феадальных да буржуазных адносін. Гэты пераход ажыццяўляўся ў выніку рэформаў і рэвалюцый. Так, на працягу XIX-пачатку XX ст. у галіне сельскай гаспадаркі быў праведзены шэраг рэформаў. У выніку рэформы графа П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы была ліквідавана фальваркова-паншчынная сістэма. Рэформа цара Аляксандра II была звязана з адменай прыгоннага права і набыццём прыгоннымі сялянамі асабістай вольнасці. У ходзе паўстання 1863 г. было пастаўлена, але не вырашана пытанне аб надзяленні сялянства зямлёй за кошт ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Аграрная рэформа П. Сталыпіна прывяла да стварэння слоя сельскай буржуазіі – апоры самадзяржаўя ў вёсцы. Усе гэтыя рэформы праходзілі «зверху» пад кіраўніцтвам царскага ўрада і не закраналі галоўны перажытак феадальнага ладу – велізарнае дваранска-памешчыцкае землеўладанне. У пачатку XX ст. нявырашанасць аграрнага пытання (пытання аб надзяленні сялянства зямлёй) стала адной з прычын рэвалюцыі.

Буйнейшымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне заставаліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве. Заставалася нявырашаным нацыянальнае пытанне.

Такім чынам, існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання і неабходнасць «расчысціць зямлю» для свабоднага развіцця капіталізму, наяўнасць у пачатку XX ст. такога найбуйнейшага перажытку сярэднявечча, як царскае самадзяржаўе, абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей, нявырашанасць нацыянальнага пытання і крызіс, звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны, прывялі да Лютаўскай рэвалюцыі. Яна з'яўлялася буржуазна-дэмакратычнай па сваім характары, г. зн. садзейнічала ўсталяванню буржуазнага ладу і пачатку дэмакратызацыі грамадства.

Лютаўская рэвалюцыя арганічна звязана з рэвалюцыяй 1905-1907 гг., іх можна лічыць этапамі адной рэвалюцыі, і гэта паказчык таго, што развіцце Беларусі шло па шляху, аналагічным шляху развіцця еўрапейскіх краін (Англіі, Францыі). Рэвалюцыі 1905-1907 гг. і Лютаўская 1917 года вырашалі задачы дэмакратычнага характару: звяржэння самадзяржаўя, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, буйнога памешчыцкага землеўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод, а таксама выхаду краіны з вайны шляхам заключэння дэмакратычнага міру.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 года ў Петраградзе. 25 лютага да рабочых сталі далучацца іншыя слаі гарадскога насельніцтва, і рух стаў набываць характар усеагульнай стачкі. Спроба ўладаў перайсці 26 лютага да актыўных дзеянняў і прымяніць сілы саслужыла дрэнную службу. У панядзелак 27 лютага ў развіцці падзей наступіў рашаючы пералом. Салдаты раскватараваных у Петраградзе запасных батальёнаў гвардзейскіх палкоў сталі пераходзіць на бок мітынгаваўшых рабочых. Баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі 27 лютага Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перастала існаваць, бо сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Краіну ахапіў палітычны, эканамічны і нацыянальны крызіс. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі.

27 лютага па ініцыятыве некаторых членаў Саюза рабочых кааператываў Пецярбурга і сацыял-дэмакратычнай фракцыі Дзяржаўнай думы створаны Савет рабочых дэпутатаў (па ўзору 1905 года) У Савет выбіралі па аднаму дэлегату ад тысячы рабочых, па аднаму - ад роты салдат. У хуткім часе прыбыло прыкладна 250 дэлегатаў. Вечарам 27 лютага было адкрыта пасяджэнне ў Таўрычаскім дварцы.

Большасць у Выканкаме Савета, які ўзначаліў меншавік Чхеідзе, і ў самім Савеце належала меншавікам і эсэрам. Гэта адбылося не таму, што бальшавікі, як яны пазней тлумачылі, недаацанілі значэнне пытання аб уладзе і "затрымаліся" ў вулічнай барацьбе. Галоўная прычына была ў іншым. Рэвалюцыя ўскалыхнула дзесяткі тысяч людзей з розных сацыяльных слаёў. У тых умовах петраградскія бальшавікі, колькасць якіх складала ўсяго 2 тыс. чалавск (па ўсёй краіне 24-25 тыс.), разлічваць на значную падтрымку не маглі.

3 першых дзён Савет, перайменаваны хутка ў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, імкнуўся рэалізаваць уладныя функцыі. Асобнае значэнне набыў загад № 1. Ён прадугледжваў ва ўсіх вайсковых частках арганізацыю салдацкіх камітэтаў з устанаўленнем кантролю над зброяй, падпарадкаванне салдат у палітычных выступленннях толькі Савету, а афіцэрам толькі ў службовых абставінах і шэраг іншых. Загад садзейнічаў дэмакратызацыі арміі, але зніжаў баяздольнасць.

Кіраўніцтва Савета лічыла, што легітымная ўлада можа сфарміравацца толькі пад эгідай Дзяржаўнай думы, і стрымлівала імкненне дэпутатаў узяць на сябе ўладныя функцыі. 2 сакавіка Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з лідэрам акцябрыстаў М. Радзянкам, утвораны яшчэ 27 лютага, на аснове пагаднення з кіраўніцтвам Петраградскага савета ўтварыў Часовы ўрад на чале з князем Г. Львовым. У яго склад увайшлі, у асноўным, прадстаўнікі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А. Керанскі, які заняў насаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Быў абвешчаны курс на дэмакратызацыю краіны.

Звесткі аб падзеях у Пеграградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. А больш дакладную інфармацьпо з газеты "Известия Пегроградского Совета" атрымалі 1 сакавіка ў Віцебску і Мінску. У гарадах Беларусі прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку рэвалюцыі. Ноччу з 1 на 2 сакавіка на нарадзе бальшавікоў Мінска, на якой прысутнічалі М. Фрунзе, В. Кнорын, К. Ландар, С. Магілёўскі і іншыя, было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць рабочых і салдат Петраграда. Баявыя дружыны рабочых вызвалілі 2 сакавіка з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы Заходнім фронтам генерал А. Эверт, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М. Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. На Беларусі ўстанаўлівалася новая ўлада і сістэма кіравання.

Такім чынам, асноўныя вынікі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года былі наступнымі:

  • па пытанні аб уладзе: звяржэнне самадзяржаўя, абвяшчэнне дэмакратычнай рэспублікі, выбары ва Устаноўчы сход – парламент Расіі, двоеўладдзе ў арміях Заходняга фронту;

  • па пытанні аб зямлі: захаванне памешчыцкага землеўладання, афармленне праграм сацыялізацыі і нацыяналізацыі зямлі;

  • па нацыянальным пытанні: афармленне праграмы дзяржаўна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, нацыянальна-культурнае адраджэнне.