Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
52.54 Кб
Скачать
  1. Спробы Часовага ўрада стабілізаваць грамадска-палітічную сітуацыю ў ліпені-жніўні 1917 года і складванне ўмоў для новага крызісу

Выспяванне перадумоў Кастрычніцкай рэвалюцыі было звязана з дэмакратычным этапам рэвалюцыйных ператварэнняў у сакавіку-кастрычніку 1917 года. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі было звергнута самадзяржаўе. Да ўлады прыйшоў буржуазны Часовы ўрад, які падтрымлівалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзе пераважалі меншавікі і эсэры. Склалася двоеўладдзе. Пытанні аб прыпыненні ваенных дзеянняў першай сусветнай вайны, аб скасаванні памешчыцкага землеўладання і перадачы зямлі ва ўласнасць сялян Часовым урадам не былі вырашаны. Іх канчатковае вырашэнне ўскладалася на ўсерасійскі парламент — Устаноўчы сход, скліканне якога затрымлівалася. У краіне нарастаў палітычны і эканамічны крызіс. Выхад з яго быў прапанаваны партыяй бальшавікоў.

У красавіку 1917 года лідэр партыі бальшавікоў У. Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій (далучэння адной дзяржавай тэрыторыі другой) і кантрыбуцый (выплат на карысць дзяржавы-пераможцы). Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі.

Яшчэ адно злабадзённае пытанне — нацыянальнае — таксама заставалася нявырашаным. Ідэя нацыянальна-культурнай аўтаноміі (самакіравання) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі не была падтрымана Часовым урадам, які падзяляў лозунг «агульнай і недзялімай Расіі».

У ліпені-жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя органы самакіравання – гарадскія думы, земствы. Найбольшую колькасць месцаў у гарадскіх думах атрымалі эсэры, бундаўцы, польскі сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны блок, кааліцыя польскіх партый. На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках – бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 года не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

Тым часам Часовы ўрад распачаў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку. 18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Л.Г.Карнілаў, які ў канцы жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру. Па загадзе Карнілава ў Петраград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы ўрад. Супраць выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадоў. Пры Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах. 30 жніўня быў арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшыня М.В.Фрунзе). Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя ўстанавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі. Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі. Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх уплыў на працоўныя масы. У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе 306 перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах. Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Саветаў не насіў масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілы. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15-18 верасня ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б).

Пасля правалу карнілаўскага мяцяжу ўлада страціла ўсялякую апору. Усе без спагады глядзелі на тое, як над Часовым урадам збіраюцца "бальшавіцкія хмары". У гэтай сітуацыі ў ЦК РСДРП(б) перамог пункт погляду У. Леніна на неадкладную падрыхтоўку ўзброенага паўстання.

Такім чынам, Часовы ўрад быў відавочна няздольны пераадолець крызіс, вывесці краіну на дэмакратычны шлях развіцця, вырашыць пытанне яе мадэрнізацыі, таму ён страціў кантроль над развіццём падзей.