Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
52.54 Кб
Скачать
  1. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. Ва ўмацаванні новай улады важнае значэнне мелі з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны зацвердзілі структуру органаў Савецкай улалы, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканаўчыя камітэты.

18-21 лістапада 1917 года праходзіў з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. 3 560 дэлегатаў 460 складалі бальшавікі, што і вызначыла яго ход, рашэнні, склад кіруючых органаў. З'езд адзначыў, што многія Саветы яшчэ знаходзяцца на стадыі свайго станаўлення. ІІІто тычыцца пытання шматпартыйнасці пры фарміраванні органаў улады, то з'езд лічыў дапушчальным пагадненні толькі з тымі сацыялістычнымі партыямі, якія прызналі СНК, дэкрэты аб міры, аб зямлі, аб кантролі за вытворчасцю. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савега ў складзе 35 чалавек. Паколькі ў парадку дня стаяла пытанне аб стварэнні адзінага органа дзяржаўнай улады на тэрыторыі Заходняй вобласці, З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні Выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці і дэлегіраваў у яго склад свой Выканкам, абраны на з'ездзе.

Тое ж зрабіў і ІІІ з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, які праходзіў 18-20 лістапада. На ім прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд вырашыў пераабраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, інвентару і размеркаванне іх сярод бяднейшых сялян. З'езд абраў 35 чалавек у склад Выканкама сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. За рэзалюцыю даверу Саўнаркому прагаласавала 500 дэлегатаў. Адкрытым галасаваннем галоўнакамандуючым Заходняга фронту быў абраны А.Ф. Мяснікоў.

З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання былі створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі. Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы. Узначальвалі аддзелы народныя камісары.

27 лістапада было створана спецыфічнае ў адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны адміністрацыйнае аб'яднанне – Заходняя вобласць і Заходні фронт. 3 гэтай мэтай выканаўчыя органы, абраныя вышэйназванымі з'ездамі, зліліся. Быў утвораны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыкамзах). Быў утвораны выканаўча-распарадчы орган – Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і Заходняга фронту. Старшынёй Аблвыкамзаха быў абраны бальшавік М. У. Рагазінскі, намеснікамі – бальшавік М. І. Крывашэін і левы эсэр П. Казлоў, а старшынёй СНК – К. I. Ландар.

Ні адзін Савет альбо ваенна-рэвалюцыйны камітэт не прапанаваў увесці дыктатуру пралетарыяту. Практычна ўсе найбольш аўтарытэтныя Саветы, Цэнтральнае бюро прафсаюзаў, салдацкія камітэты выказваліся за стварэннс ўлады з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый. Часовы ВРК Заходняга фронту таксама лічыў, што ўрад павінен быць створаны з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, якія ўдзельнічалі ў рабоце II Усерасійскага з'езда Саветаў.

Але перамагла пазіцыя У. Леніна і Л. Троцкага, якія не пагадзіліся з прапановай канферэнцыі сацыялістычных партый. Палітычныя супярэчнасці па пытанні аб уладзе прывялі да прымусовага роспуску Устаноўчага сходу, а перад гэтым Першага Усебеларускага з'езда, да выхаду левых эсэраў са складу савецкага ўрада.

У лютым 1918 года завяршылася ўстанаўленне улады Саветаў у Беларусі.

Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставаліся беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны гуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Аднак ужо першыя крокі свецкай улады на Беларусі паказалі, што нават для правядзення ў жыццё задач агульнадэмакратычнага характару не хапала кваліфікаваных кадраў. Рабочыя, сяляне, салдаты былі не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Сярод іх пераважная большасць з'яўлялася непісьменнай. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ў дастатковай ступені ні матэрыяльныя, ні культурныя перадумовы. Таму не ўсе гэтыя мерапрыемствы былі зразумелыя для рабочых і сялян, не ўсе працоўныя станоўча іх успрымалі.

На развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Беларусі адмоўна ўплывалі спецыфічныя фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі нямецкімі захопнікамі; створаныя на Беларусі органы савецкай улады паводле свайго складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь лічылася калідорам для праходу галоўных рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адзначаныя фактары стрымлівалі развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў, ускладнялі і без таго цяжкае эканамічнае становішча Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл.

Новыя органы ўлады адмоўна ставіліся да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, што негатыўна паўплывала на далейшае нацыянальна-культурнае развіцце Беларусі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік. Мн., 1996

  2. Гісторыя Беларусі: курс лекцый. У 2 ч. Ч. 2. ХІХ-ХХ стагоддзі / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі [і інш.]. – Мн., 2002

  3. Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945). Мн., 1998

  4. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1993

  5. Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч.2., Мн., 2006

  6. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002). Мн., 2003