Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit / адвечным шляхам.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
56.93 Кб
Скачать

4.3. Вызначэнне Захаду і Ўсходу

Усход і Захад сутнасна рэпрэзентуюць два тыпы цывілізацыі, якія сышліся ў сваім змаганні на тэрыторыі Беларусі, і разглядаюцца Абдзіраловічам як дзве супрацьлегласці. Пры гэтым, ягоны падыход розніцца ад арыстоцелевага "існуюць толькі супрацьлегласці, і няма нічога трэцяга". Вызначаючы Беларусь як мяжу паміж Захадам і Ўсходам, аўтар ужо тым самым прызнае існаванне трэцяга, а ягоны "беларускі шлях" фактычна з'яўляецца візіяй ідэі "трэцяга шляху", прадстаўленай у будызме. Але перш чым выкласці свае прапановы на пераадоленне азначанай сітуацыі, Абдзіраловіч дае надзвычай дакладнае вызначэнне Захаду і Ўсходу.

Усход увасабляе схільнасць да ўсяго скрайняга, выразнага, ярка падкрэсленага; імкненне да агульнай, "адналітнай" формы, з чаго з неабходнасцю вынікае ідэя адзінай палітычнай формы, як то "ўся ўлада цару" (манархізм) ці "ўся ўлада саветам" (таталітарызм). Пры гэтым любая незадаволенасць наяўнай сітуацыяй непазбежна вядзе да поўнага перакруту: белае стаецца чорным, чорнае — белым (супрацьлегласці мяняюцца месцамі, па сутнасці, нічога не змяняючы). Такім чынам, ува ўсходняй карціне свету ёсць толькі чорнае і белае (г.зн. прызнаецца толькі існаванне дзвюх скрайнасцяў, калі адмаўляецца існаванне трэцяга). Згодна з гэтым прынцыпам, ёсць толькі Захад і Ўсход, існаванне Беларусі як нечага трэцяга падставова немагчымае. Адпаведна, з гэтага з неабходнасцю вынікае, што Беларусь належыць альбо да Ўсходу, альбо да Захаду. Не выклікае сумневаў, што пры падобным падыходзе аніякае прызнанне беларускай ідэнтычнасці ёсць немагчымым, бо, паводле вышэйзгаданага прынцыпу "сваё” — белае”, усё, што такім не з'яўляецца, разглядаецца як "чужое" і, адпаведна, чорнае. Прычым, змаганне вядзецца да таго часу, пакуль не згіне апошні вораг. На думку Абдзіраловіча, імкненне Ўсходу "ахапіць усё адзінаю формаю, бяз жалю адмятаючы ўсё непадобнае", даводзіць да абсурду як у палітыцы, так у сацыяльным і духоўным жыцці.

Захад увасабляе поўную супрацьлегласць Усходу. Тут няма і не можа быць адзінай формы, як у палітыцы (адсутнасць ідэі адзінай імперыі), так і ў духоўным і сацыяльным жыцці (няма адзінай рэлігіі). Змаганне паміж варожымі кірункамі ўзнікае толькі ў "часы агульнага сполаху", і тады "паўсюль палаюць вогнішчы з гэрэтыкамі", але, супакоіўшыся, варожыя кірункі мірна суіснуюць разам (пасля падзення ІІ Інтэрнацыяналу еўрапейскі сацыялізм мірна суіснуе з капіталізмам), "разьбітае войска прыхільнікаў нейкай ідэі не складае свайго аружжа, а, прайграўшы вайну, пачынае істнаваць як звычайны агульнаграмадзкі фактар" (каталіцтва пасля Рэфармацыі). Варожыя бакі шукаюць паразумення да часу, пакуль няма значнай перавагі аднаго з іх. Аснова заходне-еўрапейскіх адносін — кампраміс. Заходняя культура паўстала на барацьбе са скрайнімі накірункамі. Адпаведна, яна адмаўляе адзіна правільнае ды імкнецца да разнастайнасці. Падзел увасабляе сутнасць заходняй цывілізацыі, як пазней адзначыў Гі Дэбор. Калі на Ўсходзе тое, што не белае, — чорнае, то на Захадзе "ня толькі не лічаць шэрае чорным, але сцерагуцца і белае назваць белым".

Соседние файлы в папке bel_lit