Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit / адвечным шляхам.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
56.93 Кб
Скачать

5.3. "Ліючаяся" форма

Далей пачынаецца ўласна праграма пераадолення існай сітуацыі, прапанаваная Абдзіраловічам, і яна заключаецца ў вызваленні ад чужых, "мёртвых" форм і стварэнні "беларускіх формаў жыцьця". Ён называе паноўную ў беларускім грамадстве ідэалогію "духовым мяшчанствам", пад якім разумее залежнасць, прыхільнасць да пісаных праграм, зацверджаных лозунгаў і канцылярызму, і сцвярджае, што "жыцьцё цалкам аддана ў працу форм для самых формаў.., нашы парлямэнты, урады, суды, цэрквы, партыі… уганяюць жыццё ў труну формаў". Але гэта супярэчыць самому жыццю, бо, на ягоную думку, форма не ўніверсальная па сваёй сутнасці. Яна не можа быць зададзенай ад пачатку, але чалавек стварае форму, каб праз нейкі прамежак часу замяніць яе іншай, больш адпаведнай. Таму сітуацыя, у якой жыццё кіруецца формамі, а не наадварот, супярэчыць самой прыродзе форм.

Варта падкрэсліць тут, што відавочная прыхільнасць Абдзіраловіча да анархізму ды ідэй Ніцшэ зусім не азначае адмаўлення формы наагул: "Форма павінна быць,без яе жывое ня можа абыйсьціся. Толькі бесканечнае, вечнае ня мае формы". Сьледам за Гераклітам ён даводзіць, што "еднасьць формы і сутнасьці — неабходная ўмова жыцьця", "а яно (жыццё) ліецца, як рака, змяняецца, як косы сонца ў кроплях расы. Чалавечая душа — такая ж кропелька, “іграючая кветкамі косаў". З гэтага, паводле Абдзіраловіча, вынікае не адмаўленне формы, але творчы падыход і непрывязанасць да вызначанай формы .

Такі, творчы, падыход да формы найбольш поўна ўвасобіўся ў ідэі Абдзіраловіча пра неабходнасць "ліючайся" формы. Гэты тэрмін адрзу адсылае нас да Геракліта з ягоным "усё цячэ, усё мяняецца, нельга двойчы плюхнуцца ў адну і тую ж раку" і сцвярджае існаванне формы, якая ўвесь час змяняецца. А раз асноўнай адзнакай формы ёсць якраз ейная нязменнасць, то тэрмін "ліючаяся" форма можна разглядаць як сэнсавы аксюмаран, бо калі зменлівае жыццё ўвесь час укладаецца ў нязменныя формы, то зменлівая форма прыпадабняецца і ўрэшце супадае з самім жыццём, перастаючы пры гэтым быць формай.

Ідэя "ліючайся" формы дае падставы Міхасю Баярыну разглядаць тэкст Абдзіраловіча канцэпцыяй"культуры-як-сьвету" (следам за шпенглеравым "свет як гісторыя" і "свет як прырода"): "Канчэўскі неаднаразова згадвае і цытуе Геракліта. А ягоны спосаб спазнання нагадвае гераклітаў. Перадусім — гэта перавага рэчаіснасці, прыроды над разумовым, насуперак канцэпцыі Парменіда. Спазнанне адбываецца праз назіранне, перажыванне прыроды. Канчэўскі пераносіць гераклітава гледжанне на культуру. Адсюль яе можна назваць "культура-як-сьвет"

Якраз менавіта ад Геракліта бярэ ў Канчэўскага пачатак панятак "цякучасьці" культуры. Калі субстанцыяй у сьвеце, паводле Геракліта, з'яўляецца зменлівасць, дык для Канчэўскага ў культуры адзінай "падставай жыцьця з'яўляецца творчасьць".

6. Творчасць як жыццёвая падстава

Праз увядзенне тэрміну "ліючаяся" форма" Абдзіраловіч сцвярджаае творчасць як асновапалеглы прынцып жыцця. Творчасць у яго разглядаецца ў двух аспектах: містычным (як касмічная сіла) і сацыяльным (як асноўны прынцып грамадскага жыцця).

Дзеля выяўлення сваёй ідэі творчасці як жыццёвай падставы аўтар скарыстоўвае выказванне Гегеля "ўсё існуючае — разумна" і на яго аснове вылучае тры падыходы да жыцця. А менавіта, 1) аптымістычны і адначасова пасіўны падыход "усё існуючае — разумна", які разглядаецца ў ягоным наўпроставым значэнні, а не ў разуменні Гегеля (у якасці прыкладу Абдзіраловіч згадвае афіцыйнае хрысціянства і прыхільнікаў ідэі гістарычнай неабходнасці); 2) песімістычны падыход "усё існуючае — неразумна" (бакунізм, прыхільнікі ІІІ Інтэрнацыяналу; 3) прадыход, які, на ягоную думку, з'яўляцца сінтэзам двух першых і гучыць як "усё існуючае — творча". Абдзіраловіч цвердзіць, што "ў жывым няма ні разумнага, ні неразумнага, гэта — катэгорыі нежывога. Жыцьцё вечна імкне, ліецца, цячэ. Вечны творчы працэс ад неразумнага да разумнага і ніколішняе недасягненне апошняга, вось — істота жыцьцёвага працэсу".

Соседние файлы в папке bel_lit