Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№13.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
91.65 Кб
Скачать

9. Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы

У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша справаздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы пажадана зрабіць выснову і даць свае прапановы. Як і кожная афіцыйная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.

Прыкладны тэкст:

Справаздача за 1-шы год навучання ў УА “ВДМУ”

студэнткі 1 курса лячэбнага факультэта Смолік Надзеі Фёдараўны

Я, Смолік Надзея Фёдараўна, з 1 верасня 2009 года з’яўляюся студэнткай 1 курса лячэбнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На працягу навучання я наведвала практычныя заняткі і лекцыі па наступных дысцыплінах: анатомія чалавека, медыцынская біялогія і генетыка, біяарганічная хімія, медыцынская фізіка, лацінская і замежная мовы і інш.

У першым семестры я паспяхова здала 2 экзамены (па агульнай хіміі і гісторыі Беларусі на 9 і 10 балаў адпаведна) і 13 залікаў, у другім семестры здала 3 экзамены (па медыцынскай фізіцы, медыцынскай біялогіі і генетыцы і біяарганічнай хіміі на 9, 9 і 8 балаў адпаведна) і 12 залікаў.

На працягу навучальгана года прымала ўдзел у культурным і грамадскім жыцці універсітэта: удзельнічала ў фестывалі “Студэнцкая восень 2009”, “Дні факультэтаў”, у мерапрыемствах, прысвечаных 65-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Заўваг па арганізацыі вучэбнага працэсу, выхаваўчай рабоце не маю.

08.07.2010 г. Н.Ф. Смолік

10. Інфармацыйна-даведачныя дакументы

Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.

Так, амаль штодзённа нам сустракаюцца аб’явы (як афіцыйнага, так і прыватнага характару). Аб’ява – паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама (ТСБМ). Калі неабходна абвясціць, што адбудзецца нейкае мерапрыемства (сход, канферэнцыя, спаборніцтвы і пад.), вывешваюць аб’яву, у якой дакладна называюцца дата, час, месца правядзення таго ці іншага мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна ўказваецца, хто робіць аб’яву.

Аб’ява

8 жніўня 2010 года а 15.00 у актавай зале адбудзецца сход студэнтаў 1 курса лячэбнага факультэта па пытаннях падрыхтоўкі да летняй экзаменацыйнай сесіі.

Дэканат лячэбнага факультэта

Даведка – дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў. Узор напісання:

Даведка

Выдадзена Апейку Віталю Сяргеевічу ў тым, што ён з’яўляецца студэнтам першага курса лячэбнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

Даведка выдадзена для падачы ва Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

Дэкан факультэта подпіс

(пячатка)

У тлумачальнай запісцы мы раскрываем, тлумачым прычыну нейкіх сваіх дзеянняў, учынкаў і г.д.

Тлумачальная запіска

Я, Леўчанка Вадзім Раманавіч, студэнт 3 курса 4 групы лячэбнага факультэта, не з’явіўся на суботнік, таму што быў хворы.

Медыцынская даведка прыкладаецца.

22 красавіка 2010 г. _______________ В.Р. Леўчанка

(подпіс)

Акрамя вышэйназваных груп афіцыйна-справавых папер, вылучаюцца розныя віды юрыдычных дакументаў. Усе яны маюць свой адметны набор рэквізітаў, які абумоўлены іх прызначэннем. Існуе вялікая колькасць дакументаў, звязаных з грамадзянскімі і крымінальнымі судовымі справамі. Да працэсуальных дакументаў адносяцца рознага кшталту заявы, скаргі, хадайніцтвы, вызначэнні, пратаколы, пярэчанні супраць іску і інш.

Кастрычніцкі раённы суд г. Віцебска

Крывіцкага Андрэя Сямёнавіча,

вул. Лазо, д. 23, кв. 67.

210033, г. Віцебск

З А Я В А

аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску

Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму.

Аб наступствах адмовы ад іску, прадугледжаных артыкуламі 245 і 247 ГПК Рэспублікі Беларусь, мне вядома.

Дата Подпіс

Адным з самых пашыраных працэсуальных дакументаў з’яўляецца іскавая заява аб узбуджэнні справы. Яе змест павінен адпавядаць агульным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да працэсуальных дакументаў. Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указаны дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, факты, якімі ісцец абгрунтоўвае сваё патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожны з названых фактаў, і г.д. Да іскавых належаць заявы аб прызнанні грамадзяніна прапалым без вестак, аб прымусовым лячэнні, аб аднаўленні правоў па дакументах на прад’яўніка, аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарнай, аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права ўласнасці і інш.

Першамайскі раённы суд г. Віцебска

Ісцец: Маракоў Сяргей Аляксандравіч,

1935 г. н., які пражывае па адрасе:

г. Віцебск, вул. Чкалава, д. 83, кв. 99.

Адказчык: Маракоў Яўген Сяргеевіч,

1962 г. н., які пражывае па адрасе:

г. Віцебск, пр-т Перамогі, д. 58/1, кв. 39.

ІСКАВАЯ ЗАЯВА

аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі

Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 000 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю.

Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., матэрыяльную дапамогу мне добраахвотна не аказвае.

Адказчык працуе ў РБУ № 13 г. Гродна галоўным інжынерам, яго заработак складае 1 200 000 рублёў. Сын пражывае адзін і мае магчымасць аказваць мне матэрыяльную дапамогу.

У адпаведнасці з артыкуламі 100, 102 КабШС Рэспублікі

Беларусь і артыкулам 6 ГПК Рэспублікі Беларусь

П Р А Ш У:

1. Штомесячна ўтрымліваць з адказчыка, Маракова Яўгена Сяргеевіча, сродкі на маё ўтрыманне па 300 000 рублёў штомесячна, пачынаючы з 20 лютага 2008 г. да змянення матэрыяльнага і сямейнага становішча бакоў.

Дадатак:

1. Даведка аб заработнай плаце адказчыка.

2. Даведка аб складзе сям’і адказчыка.

3. Даведка аб пенсіі істца.

4. Копія іскавай заявы.

Дата Подпіс

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]