Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№6.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
131.07 Кб
Скачать

4. Фанетычная інтэрферэнцыя

Пранікненне спецыфічных фанетычных1 рыс з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае г на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в і л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё. Каб не дапускаць у маўленні фанетычных памылак, патрэбна ведаць фанетычныя асаблівасці (фанетычныя законы) сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Фанетычнымі асаблівасцямі беларускай літаратурнай мовы з’яўляюцца:

  1. Закон акання - гукі [о], [э] не пад націскам пераходзяць у гук [а]: цэны – цана, год – гады.

  2. Закон якання - гук [о] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [а]: [н'ос] – нёс, [н'асу]- нясу; [л'от] – лёд, [л'адок]- лядок.

  3. Дзеканне і цеканне (змяненне [д] на [дз'] і [т] на [ц'] пры памякчэнні ў роднасных словах: іду — ідзе, рот – у роце).

  4. Закон узнікнення прыстаўных гукаў галосных і зычных: [а] (аржаны (паралельна: іржаны), амшара (паралельна: імшара); [і] (пад ільдом, з іржышча; імгненна, імгла); [в] і [г] (гэты, вучань, чарнавусы, навучанне, восень).

  5. Фанетычнае падаўжэнне (закон падоўжанага вымаўлення гукаў [з'], [с'], [дз'], [ц'], [л'], [н'], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі; перадаецца на пісьме: паданне, ноччу, падарожжа, жыццё.

  6. Закон пераходу [в] і [в'], [л] і [л'] у [ў] (гук [у] пераходзіць у гук [ў] пасля галосных, а таксама гукі [в] і [в'] пераходзяць у гук [ў] пасля галоснага перад зычным і на канцы слова: увага – пад увагай на ўвазе; трава – траўка; хлопец-умелец – хлопцы-ўмельцы; паплавы – поплаў.

  7. Наяўнасць зацвярдзелых зычных гукаў - [дж], [ж], [ш], [ч], [р], [ц].

  8. Фрыкатыўны (глухі) гук [г]: гонар, гора.

  9. Аглушэнне звонкіх зычных (дзейнічае на канцы слоў перад паўзай (выключэнняў няма): зуб – [зуп], медзь – [м'эц'], дождж – [дошч]).

  10. Прыпадабненне (асіміляцыя) зычных гукаў:

  • звонкіх перад глухімі: градка – [гратка], без суму – [б'ас суму];

  • азванчэнне глухіх перад звонкімі: айсберг – [айз'б'эрх], малацьба – [маладз'ба]);

  • прыпадабненне свісцячых да шыпячых: [шшыц’] – сшыць, [жжвац’] – зжаваць;

  • прыпадабненне шыпячых да свіцячых: [с’н’іс’с’а] – снішся, [у боццы] - у бочцы;

  • прыпадабненне па мяккасці свісцячых [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі: без зямлі [б'эз' з'амлі], дзве [дз'в'э], чацвёрты [чац'в'орты]) і [н] перад мяккімі [з’], [с’], [дз’], [ц’]: [ман’ц’ор] манцёр, [х’н’дз’і] хіндзі.

  • Гукавое абазначэнне літары і:

    і =[ і]

    і = [йі] (ётавае распадзенне)

    і =[ й]

    і = [ы]

    1. пасля зычных пры іх змякчэнні:

    сіні [с'ін'і]

    1. у пачатку слова не пад націскам: імя [ім'а]

    1. у пачатку слова пад націскам:

    іней [йін'эй]

    1. пасля галосных пад націскам і калі ўтварае склад:

    у кра-і [у крайі]

    заінець [зайін'эц']

    да іх -[да йіх]

    1. пасля апострафа:

    аб'інелы [абйін'элы]

    1. пасля ь:

    Ільіч - [іл'йіч]

    1. пасля ў:

    аб здароўі [аб здароўйі]

    1. папярэдняе слова заканчваецца на галосны, а наступнае пачынаецца з [і] не пад націскам:

    2. яна ішла-[йана йшла]

    3. злучнік і пасля галосных:

    сястра і брат

    [с'астра й брат]

    пасля зычных

    1. ён ішоў [йон ышоў

    2. дуб і сасна [дуб ы сасна]

    3. спортінвентар [спортынв'энтар]

    контрігра [контрыгра]

    выключэнне: г, к, х

    урок ішоў

    [урок ішоў]

    луг і поле

    [лух і пол'э]

    Акрэсленыя фанетычныя асаблівасці ўплываюць на тое, што ў некаторых словах беларускай літаратурнай мовы нярэдка не супадае колькасць гукаў і літар у тых выпадках, калі ў слове прысутнічае:

    1. Мяккі знак: цень (4 літары) - [ц’эн’] (3 гукі), мазоль (6 літар) - [мазол’] (5 гукаў), конь (4 літары) - [кон’] (3 гукі).

    2. Падоўжаныя ці падвоеныя зычныя гукі: жыццё (5 літар) - [жыц’ц’о] (4 гукі), насенне (7 літар) - [нас’эн’н’э] (6 гукаў), бясплоддзе (10 літар) - [б’асплодз’дз’э] (8 гукаў).

    3. Ётавае распадзенне е [йэ], ё [йо], ю [йу], я [йа], і [йі] у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, мяккага знака і ў: ежа - [йэжа], каляіна -[каляйіна], з’ява - [з’йава], мільён - [м’іл’йон], шчаўе - [шчаўйэ].

    4. Літары дз і дж, калі знаходзяцца ў корані слова: падзел (6 літар) - [падз’эл] (5 гукаў), нараджаць (9 літар) - [нараджац’] (6 гукаў).

  • Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]