Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№6.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
131.07 Кб
Скачать

5. Арфаэпічная інтэрферэнцыя.

Арфаэпічная2 інтэрферэнцыя звязана з парушэннямі правіл вымаўлення гукаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Напрыклад, у маўленні білінгва часта сустракаецца няправільнае вымаўленне спалучэння чц (у бочцы правільна вымаўляць у [боццы]), шс (стараешся - [старайэс’с’а]), мяккіх свісцячых зычных гукаў (звер - [з’в’эр], снег - [с’н’эх], смяротнасць - [с’м’аротнас’ц’]).

Вымаўленне зычных гукаў залежыць ад таго, якія гукі ідуць пасля яго, а таксама ад пазіцыі ў слове (на канцы слова ён знаходзіцца ці ў сярэдзіне слова).

Правілы вымаўлення зычных гукаў:

  1. звонкія зычны на канцы слова аглушаюцца:

мароз - [марос]

медзь - [м’эц’]

код - [кот]

дождж - [дошч]

праз плот - [прас] плот;

  1. звонкія перад глухімі аглушаюцца:

ножка - [ношка]

бегчы - [б’эхчы]

складчына - [склаччына]

дзядзька - [дз’ац’ка]

мужчына - [мушчына];

  1. глухія перад звонкімі азванчаюцца:

вакзал - [вагзал]

касьба - [каз’ба]

жаніцьба - [жан’ідз’ба]

лічба - [л’іджба];

  1. свісцячыя перад шыпячымі робяцца шыпячымі:

бесчалавечна [б’эшчалав’эчна]

заказчык- [закашчык]

заязджаць - [зайажджац’]

зжаваць - [жжавац’]

з чаромхай - [ш чаромхай]

без шапкі - [б’аш шапк’і];

5) шыпячыя перад свісцячымі робяцца свісцячымі:

на дошцы - [на досцы]

мыешся - [мыйэс’с’а]

на печцы - [на п’эццы];

6) свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі гукамі памякчаюцца:

знічка - [з’]нічка

з лесу - [з’] лесу

зайздрасць - зайздра[с’]ць

з’езд - [з’йэст];

7) н перад мяккімі [з’], [с’], [дз’], [ц’] памякчаецца:

манпансье - манпа[н’]сье

венцер - ве[н’]цер.

Правілы вымаўлення некаторых спалучэнняў зычных гукаў:

спалучэнне

літар

вымаўленне

гукаў

прыклады

дч

тч

[чч]

перакладчык - перакла[чч]ык

лётчык - лё[чч]ык

стч

[шч ]

Брэстчына - Брэ[шч]ына

шск

жск

хск

[ск ]

латышскі –латы[ск]і

нясвіжскі – нясві[ск]і

казахскі - каза[ск]і

гск

[хск]

выбаргскі - выбар[хск]і

кск

дск

[цк ]

[цк]

таджыкскі – таджы[цк]і

гарадскі - гара[цк

сцк

[ск ]

журналісцкі - журналі[ск]і

цк

[цк ]

славацкі - слава[цк]і

ск

[ск ]

палескі - пале[ск]і

дств

[цтв]

параходства - парахо[ц]тва

цтв

[ цтв]

ткацтва - тка[цт]ва

тс

[цс ]

дзетсад - дзе[цс]ад

кз

[гз ]

вакзал - ва[гз]ал

фг

[ўг ]

афганец - а[ўг]анец

У выніку правільнага літаратурнага вымаўлення гукаў беларускай мовы нярэдка ўзнікаюць выпадкі несупадзення напісання з вымаўленнем:

  1. Гукавое абазначэнне літары і як [ы] і [й]: іголка і шпрыц [іголка й шпрыц], міжінстытуцкі [міжынстытуцк’і].

  2. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: анастамоз [анастамос], боязь [бойась] .

  3. Прыпадабненне па глухасці / звонкасці: грузкасць [грускас’ц’] , вадкі [ватк’і], носьбіт [нозьб’іт].

  4. Прыпадабненне па свісцячасці / шыпячасці: счын [шчын], снішся [с’н’іс’с’а].

  5. Прыпадабненне па мяккасці: поўсцінка [поўс’ц’інка], гнісці [гніс’ц’і].

  6. Вымаўленне спалучэнняў зычных дч, тч - матчына [маччына], спадчына [спаччына], стч – Брэстчына [брэшчына], шск – інгушскі [інгуск’і], жск – пецярбуржскі [п’эц’арбурск’і], хск – цюрыхскі [цюрыск’і], гск – выбаргскі [выбархск’і], дск – суседскі [сус’эцк’і], кск - узбекскі [уз’б’эцк’і], сцк – фашысцкі [фашыск’і], дств - людства [л’уцтва], тс – спартсмен [спарцс’м’эн], кз – пакгаўз [паггаўс], фг – Афганістан [аўган’істан].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]