Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі06.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
59.39 Кб
Скачать

3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве.

Узровень бібліятэчнага абслугоўвання залежыць ад:

  1. становішча бібліятэчнага сервіса наогул;

  2. размяшчэння мясцовай публічнай бібліятэкі (ці блізка яна знаходзіцца ад чытачоў, ці зручна да яе дайсці);

  3. палепшанага расклада яе работы;

  4. бясплатнасці карыстання;

  5. адкрытага доступу да фонда;

  6. зручнасці памяшканняў, мэблі, абсталявання, якія забяспечваюць абанентам камфорт;

  7. магчымасці атрымання КД на дом, або іх копій.

Ад усяго гэтага залежыць імідж і сацыяльны прэстыж мясцовай публічнай бібліятэкі як цэнтра бібліятэчнага краязнаўства.

У тый жа час эфектыўнасць КДБ залежыць ад супрацоўнікаў бібліятэкі, ад якасці і наменкларусы паслуг па краязнаўству.

У адным выпадку якасць абслугоўвання па краязнаўству праяўляецца ў зменах арганізацыйнай структуры бібліятэкі, калі ствараецца аддзел або сектар краязнаўства.

У другім выпадку праз прыарытэтнае фарміраванне КФ і шматаспектнае раскрыццё яго састава і структуры праз сістэму каталогаў, картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў, якія забяспечваюць свабоду чытацкага выбара.

У трэццім выпадку праз актуалізацыю праблематыкі бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

У чацвёртым выпадку шляхам прадстаўлення абанентам магчымасці зносін і ўдзела ў краязнаўчых мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай.

У пятым выпадку калі інтэрьеру бібліятэкі надаецца мясцовы каларыт і г.д.

Гэта сведчыць аб шырокім спектры і наменклатуры паслуг бібліятэкі па краязнаўству.

Перш за ўсё, мясцовая публічная бібліятэка павінна рэалізовываць бібліятэчныя віды паслуг па краязнаўству, якія звязаны са зборам, захаваннем і прадстаўленнем у грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў. Таму першаснай задачай з’яўляецца фарміраванне краязнаўчых фондаў у поўным аб’ёме.

Выкарыстанне краязнаўчых фондаў залежыць ад узроўня раскрыцця іх састава і структуры, давядзення да абанентаў бібліяграфічнай інфармацыі.

Гэтаму садзейнічае:

  • створаны бібліятэкай краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны аппарат;

  • даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне абанентаў па краязнаўству;

  • стварэнне бібліяграфічных дапаможнікаў краязнаўчай тэматыкі;

  • дыференцыраванае інфармаванне розных катэгорый абанентаў аб краязнаўчых дакументах;

  • папулярызацыя найбольш каштоўных краязнаўчых выданняў.

Каталагізацыя краязнаўчых дакументаў, шматаспектнае раскрыццё іх зместу і месцазнаходжання ў сістэме краязнаўчых каталогаў і картатэк — адна з асноўных паслуг бібліятэкі па краязнаўству.

Адным з галоўных сродкаў прапаганды краязнаўчых дакументаў з’яўляюцца бібліяграфічныя дапаможнікі краязнаўчай тэматыкі разных тыпаў (ствараюць УНАБ):

  • універсальныя бібліяграфічныя дапаможнікі бягучай літаратуры аб крае;

  • рэкамендацыйныя дапаможнікі тыпа "што чытаць аб … крае?";

  • методыка-бібліяграфічныя дапаможнікі — календары мясцовых знаменальных і памятных дат;

  • зводныя друкаваныя краязнаўчыя каталогі;

  • паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Сукупнасць пералічаных бібліяграфічных дапаможнікаў дае магчымасць задаволіць асноўныя краязнаўчыя патрэбы насельніцтва края. Пераарыентацыя на стварэнне комплексных дапаможнікаў дазволіць бібліятэкам адмовіцца ад шэрагу тэматычных паказальнікаў, спісаў і метадычных распрацовак, якія слаба выкарыстоўваюцца чытачамі. Мэтазгодным прадстаўляецца падрыхтоўка тэматычных бібліяграфічных дапаможнікаў "Што чытаць па гісторыі … края?", калі ўлічваць цікавасць насельніцтва да сваёй гісторыі, а таксама вялікую ролю гістарычнага краязнаўства ў духоўным і культурным адраджэнні.

Падрыхтаваныя ўніверсальнымі абласнымі бібліятэкамі краязнаўчыя дапаможнікі можна распаўсюджваць па падпіске, або прадаваць усім жадаючым, што дазволіла б вярнуць бібліятэкам хаця б частку патрачаных на іх выданне асігнаванняў.

Стварэнне электронных баз данных па гісторыі, эканоміке, культуры, экалогіі края — сёння адно з асноўных задач мясцовых публічных бібліятэк у галіне краязнаўства.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі ў працэссе абслугоўвання чытачоў:

  • выконваюць бібліяграфічныя і фактаграфічныя даведкі краязнаўчага зместа;

  • інфарміруюць асобных абанентаў, сацыяльныя групы і калектывы аб новых паступленнях КД шляхам:

а) падрыхтоўкі бюлетеней, спісаў, аглядаў;

б) арганізацыі выстаў і г.д.

Бібліятэкі выкарыстоўваюць розныя формы і метады нагляднай, вуснай і пісьмовай прапаганды КД:

  • краязнаўчыя бяседы, краязнаўчыя дні (чацверг, аўторак), тыдні, месячнікі прапаганды краязнаўчай літаратуры;

  • краязнаўчыя чытанні, клубы, аб’яднанні краяведаў, прэзентацыі, дыспуты, віктарыны;

  • сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, выдатнымі людзьмі края, пісьменнікамі – аўтарамі краязнаўчых артыкулаў, краяведамі, навукоўцамі;

  • конкурсы на лепшага знатака края або краязнаўчай літаратуры;

  • гульні – вандраванні па роднаму краю;

  • удзел у арганізацыі і правядзенні агульнагарадскіх краязнаўчых мерапрыемстваў: дні горада, сяла, вуліцы, установы.

Спецыфіка бібліятэчнага краязнаўства ў тым, што яно выходзіць за межы чыста бібліятэчных паслуг па краязнаўству:

  • арганізацыя экскурсій па мясцовым славутасцям;

  • арганізацыя музея мясцовай кнігі;

  • пошукавая, даследчая, экспедыцыйная работа;

  • стварэнне летапісу края;

  • запісы ўспамінаў старажылаў, мясцовага фальклёра.

Усе гэтыя формы можна выкарыстоўваць, калі гэта трэба дакладнаму абаненту, групе, калектыву, або мясцоваму згутраванню цалкам.

Рэклама КДБ павінна ажыццяўляцца не толькі ў бібліятэках, але і за яе межамі: праз прэсу, радыё, телебачанне, на прыпынках транспарта, у мятро, магазінах і г.д.

Такім чынам, прапаганда краязнаўчых ведаў ажыццяўляецца:

1. праз выдачу КД, назапашаных бібліятэкай;

2. сродкамі раскрыцця КФ у сістэме каталогаў і бібліяграфічных дапаможнікаў і прадстаўленне іх у карыстанне абанентамі;

3. сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, лекцый, кансультацый, выкананне даведак краязнаўчага характара, ажыццяўлення інфарміравання насельніцтва края аб новых КД і тых, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі;

4. сродкамі зносін чытачоў і бібліятэкараў;

5. шляхамі прапаганды бібліятэчна-бібліяграфічнай адукаванасці ў галіне краязнаўства.

І зараз галоўнае — эфектыўна выкарыстоўваць пералічаныя формы і метады прапаганды ў краязнаўчай рабоце бібліятэк розных тыпаў і відаў.

Вывады:

1. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве мае сваю структуру і яе асаблівасць праяўляецца ў пэўным наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг па краязнаўстве.

2. Існуюць пэўныя асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва ўніверсальных абласных бібліятэках, публічных масавых і спецыяльных бібліятэках.

3. Узровень бібліятэчнага абслугоўвання і яго эфектыўнасць па краязнаўстве залежыць ад шэрагу фактараў: размяшчэння бібліятэкі, бесплатнасці карыстання, становішча бібліятэчнага сервіса і г.д.

4. Бібліятэкі выкарыстоўваюць розныя формы і метады нагляднай, вусна й і пісьмовай прапаганды краязнаўчых дакументаў.

Ключавыя паняцці: “бібліятэчнае абслугоўванне па краязнаўстве”, “сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве”, “эфектыўнасць краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”, “формы і метады прапаганды краязнаўчых дакументаў”.

Заданне для СПС: пазнаёміцца з рэальнай практыкай арганізацыі абслугоўвання абанентаў па краязнаўству ў дакладнай публічнай бібліятэцы (па выбару студэнта!) і выступіць з невялікім паведамленнем на семінарскім занятку.

Літаратура:

Асноўная

1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85 с.

2. Вольберг Г.М. Областная библиотека — центр библиотечного краеведения в регионе / Г.М. Вольберг // Общие вопросы содержания и организации работы библиотек (отделов книжных фондов) историко-краеведческих музеев: Материалы научн.-мет. семинар. – М., 1993. – С. 28 – 32.

3. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М.Чыгірова, М.У.Сокал. – Мн., 1994. – С. 64 – 82.

Дадатковая

1. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. – СПб., 1997. – 247 с.

2. Проблемы краеведческой деятельности библиотек: материалы Всерос. науч.- практич. семинара (Великий Новгород, сентябрь 2002г.). – СПб., 2003. – 258 с.

7