- •1. Значэнне і змест паняццяў «міфалогія», «міф».
- •4. Міфалогія і фальклор.
- •1. Пачатак вывучэння міфалогіі.
- •2. Рамантычная канцэпцыя міфа.
- •3. Салярна-метэаралагічная і антрапалагічная школы.
- •4. Рытуалізм і функцыяналізм.
- •5. Сацыялагічная школа ў даследаванні міфалогіі.
- •6. Сімвалічная канцэпцыя міфа.
- •7. Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа.
- •1. Анімізм.
- •2. Татэмізм і фетышызм.
- •3. Магія як з’ява культуры.
- •1. Паняцце мадэлі.
- •2. Гара як мадэль свету.
- •3. Касмічнае Дрэва як мадэль свету.
- •4. Лічбавая мадэль свету.
- •5. Крыж як варыянт Прадрэва.
- •1. Класіфікацыя міфаў.
- •2. Крыніцы па вывучэнню міфалогіі.
- •3. Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі.
- •1. Беларуская касмагонія.
- •2. Структура космасу.
- •1. Беларускія багі ў тэалагічным кантэксце.
- •2. Першыя культы. Пантэон князя Уладзіміра.
- •3. Вярхоўныя багі беларускай міфалогіі.
- •1 Месца расліннасці ў сусветнай міфалогіі. Зараджэнне экалагічнай думкі.
- •2 Духі лесу ў беларускай міфалогіі.
- •3. Водная стыхія ў міфалагічным светапоглядзе беларусаў (вадзянік).
- •4. Вобраз русалкі ў міфалогіі беларусаў.
- •1. Паняцце культурнай прасторы.
- •2. Месца дамавіка ў міфалогіі беларусаў.
- •3. Вобраз кікімары ў беларускай міфалогіі.
- •4. Духі гаспадарчых пабудоў.
- •Асноўныя школы і накірункі
- •Ўсходніх славян
- •Урыўкі з кнігі . Рыбаков, б. А. Язычество Древней Руси / б. А. Рыбаков. – м. : Наука, 1988. – 784 с.
- •З дыялога Платона «Тимей»
- •Сущность поэзии и ее виды
- •Происхождение поэзии и ее познавательная функция
- •Определение трагедии как жанра, развитие ее
- •XXVI. Трагедия и эпос
- •Основные компоненты трагедии
- •Фабула – основа трагедии. Каковы должны быть фабулы в трагедии
- •Перипетия и узнавание
- •Части трагедии. Герои трагедии
- •Характеры в трагедии
- •О языке трагедии
- •Глава III симпатическая магия
- •Глава IV магия и религия
- •Глава IX поклонение деревьям
- •Глава XII священный брак
- •Поклонение дубу
- •Глава XIX запретные действия
- •Глава XX табу на людей
- •Глава XXI табу на предметы
- •Глава XXII запретные слова
- •Глава XXIV предание смерти божественного властителя
- •Глава XXV временные цари
- •Глава XXVI принесение в жертву сына правителя
- •Глава XXVIII умерщвление духа дерева
- •I. Роль мифа в жизни
- •II. Мифы о происхождении
- •III. Мифы о смерти и повторяющемся цикле жизни
- •IV. Мифы о магии
- •Подход к бессознательному
- •Об архетипах коллективного бессознательного
- •Психология и религия
- •Проблема души современного человека
- •Об отношении аналитической психологии к поэтико–художественному творчеству
- •Боязнь инцеста
- •Табу и амбивалентность чувств
- •А) Обращение с врагами
- •B) Табу властителей
- •С) Табу мертвецов
- •Анимизм, магия и всемогущество мысли
- •Инфантильное возвращение тотема
- •А) Происхождение тотемизма
- •Α) Номиналистические теории
- •Β) Социологические теории
- •Γ) Психологические теории
- •B) и с) Происхождение эксогамии и ее отношение к тотемизму
1. Класіфікацыя міфаў.
Міжнародная сітэма: міфы касмаганічныя, этыялагічныя, эсхаталагічныя, астральныя, салярныя, месяцовыя, антрапаганічныя і інш. Усходнеславянская сістэма – міфы касмаганічныя, эсхаталагічныя і этыялагіяныя.
Касмаганічныя міфы – міфы, у якіх тлумачыцца, як быў створаны Сусвет, як пачалося жыццё. Падзеі, што дбываюцца ў іх, суадносяцца з пабудовай светапарадку. Слова Космас аднаканкрэтнае са словам касметыка і азначае ўпарадкаванасць, гарманічнасць Сусвету ў адрозненні ад беспарадку і непрывабнасці Хаосу. Аповеды пра стварэнне Сусвету пераплецены з аповедамі пра нараджэнне розных багоў – тэаганічнымі міфамі. У спецыяльнай літаратуры бог-стваральнік называецца дэміургам.
Эсхаталагічныя міфы – міфы пра канец свету. Міфы пра патоп – найбольш распаўсюджаная ў свеце група эсхаталагічных міфаў. Сюды ж адносяцца міф Платона пра Атлантыду, хрысціянская эсхаталогія.
2. Крыніцы па вывучэнню міфалогіі.
Уласна міфалагічных тэкстаў па старажытнай міфалогіі беларусаў мы не маем і ведаем аб ёй па другасных пісьмовых крыніцах. Іх дзве значныя групы: дакументы, створаныя продкамі беларусаў; дакументы, створаныя замежнымі аўтарамі па пытаннях сваёй культуры, але якія ўтрымліваюць пэўную інфармацыю па міфалогіі беларусаў.
Пісьмовыя крыніцы – гэта тэкставыя крыніцы, якія зафіксаваны навукоўцамі, маюць друкаваныя копіі і даступны шырокаму колу не толькі даследчыкаў, але і студэнтаў.
Адзіны аўтэнтычны твор пісьмовага перыяду нашай гісторыі, у якім арганічна гучаць міфалагічна-язычніцкія матывы – «Слова пра паход Ігара», створаны ў другой палове ХІІ ст. У ім значнае месца адведзена падзеям, звязаным з Полацкім княствам і асобай Усяслава Чарадзея, у ім шмат рэфлексіі на архетыпы культуры, якія сучасная навука прызнае прыналежнымі да беларускай культуры.
Факты міфалагічных уяўленняў утрымліваюць нават юрыдычныя дакументы. Напрыклад, у дагаворы літоўскіх князёў з польскім каралём 1349 г. Можна прачытаць выраз, які сведчыць аб паралельным існаванні ў Беларусі фіксацыі часу як па хрысціянскім, так і язычніцкім абрадавым календары: «А мір ад пакрова Багародзіцы да Іванава дня, да Купал». Падобнае вызначэнне дат календара ў язычніцкім і хрысціянскім злічэнні сустракаецца ў грамаце Вітаўта (1369 г.) і іншых дакументах.
Пачынаючы з сярэдзіны ХІІІ і да сярэдзіны ХVІ ст. Вялося непасрэдна беларускае летапісанне. Пазней на змену яму прыйшлі хронікі, якія пісаліся да сярэдзіны ХVІІІ ст. Яны таксама захоўваюць міфалагічныя элементы як язычніцкай, так і хрысціянскай міфалогій. Найбольш значныя з іх – гэта «Радзівілаўскі», а таксама «Летапісец князёў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», «Хроніка Быхаўца» і інш. Беларускія хронікі каштоўныя тым, што даюць дадатковыя звесткі аб міфалагічных уяўленнях гараджан у часы позняга сярэднывечча.
Аб асобных фактах па міфалагічных уяўленнях старажытных беларусаў можна даведацца з павучэнняў хрысціянскіх дзеячоў Беларусі. Першымі па часе з’яўляюцца працы Кірылы тураўскага. У «Слове Кірылы Тураўскага на антыпасху» ён выступае супраць міфалагічных уяўленняў беларусаў, яго сучаснікаў. Пасля яшчэ шмат беларускіх хрысціянскіх дзеячоў будуць абурацца бытаваннем у асяроддзі беларускага народа рэшткаў язычніцтва.
У эпоху Адраджэння пачынаецца не проста фіксацыя асобных фактаў міфалагічных уяўленняў беларусаў, але і спроба іх асэнсавання. У гэтым плане каштоўныя матэрыялы захоўвае «Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі» (1582 г.), напісаная Мацеям Стрыйкоўскім. Паляк па паходжанні, ён 30 гадоў пражыў у Беларусі і мог непасрэдна назіраць язычніцкія абрады, якія захаваліся на нашай тэрыторыі. Гэтаму Стрыйкоўскі прысвяціў цэлы раздзел чацвёртай кнігі «Хронікі...», які назваў «Аб старажытных абрадах, альбо дакладней шаленствах рускіх, польскіх, жамойцкіх, літоўскіх, ліфляндскіх і прускіх жыхароў – ідалапаклоннікаў і разнастайнасць іх багоў ілжывых». Каштоўнасным з’яўляецца тое, што ён «на тых бяседах і святах сам часта бываў, ... дзе дзіўным паганскім звычаям прыглядаўся, бо там, у тых старанах сёння і да гэтых часоў амаль аб Бозе мала ведаюць».
Сучаснікам Стрыйкоўскага быў Ян Ласіцкі, які пакінуў каштоўныя сведчанні па рэлігійных пытаннях некалькіх народаў. У сваёй працы «Аб рэлігіі, ахвярапрынашэннях, шлюбных, пахавальных абрадах русінаў, маскавітаў і татараў», якую выдаў у Германіі ў 1582 г. на лацінскай мове, Ласіцкі дае апісанне вераванняў, абрадаў не толькі хрысціянскіх, але і язычніцкіх, якія захаваліся ў Беларусі да таго часу. У другой кнізе «Пра богаў самагітаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян», выдадзенай ў 1615 г., ён апісваў міфалогіяю і язычніцкія ўяўленні жыхароў Вялікага княства Літоўскага.
Фальклор як крыніца па міфалогіі. Старажытны беларускі міф застаўся бытаваць у традыцыйнай культуры народа і знайшоў сваё месца у фальклорных жанрах. Традыцыйная культура беларусаў нясе і захоўвае да гэтага часу вялікую колькасць элементаў міфалогіі і з’яўляецца асноўнай базай для рэканструкцыі міфалагічных уяўленняў нашых продкаў. Таму навукоўцы-фалькларысты, якія вывучаюць вусна-паэтычную творчасць беларусаў, даюць значную частку звесткаў па міфалогіі нашых продкаў. Але матэрыялы з гэтых крыніц патрабуюць уважлівага і крытычнага падыходу, глыбокага аналізу і ўдакладнення інфармацыі па іншых кріныцах. Для даследаванняў міфалогіі на базе фальклору, беларускія навукоўцы стварылі добры падмурак. Гэта – шматтомная акадэмічная серыя «Беларуская народная творчасць», дзе зафіксавана вялікая колькасць тэкстаў і праведзена першасная апрацоўка.
Этнаграфічныя крыніцы. Этнаграфічныя матэрыялы дазваляюць аднавіць многія элементы беларускай міфалогіі. Найбольш значны з іх даюць абрады, у першую чаргу, каляндарныя і земляробчыя, потым – сямейныя. Міфалагічная семантыка закладзена нават у жыллі беларускага селяніна. Міфалагічныя ўяўленні аказвалі ўплыў на выбар месца пабудовы хаты, прасторавая арганізацыя хаты і яе дэкаратыўнае аздабленне неслі міфалагічную семантыку. Хатняе начынне, бытавыя рэчы выкарыстоўваліся ў абрадах, пры замовах, рытуалах, што таксама дазваляе весці рэканструкцыю міфалагічных уяўленняў. Арнаменты на адзенні, ручніках, посцілках зберагаюць сімволіку язычніцтва і хрысціянства. Спіс найбольш значных прац этнографаў ХІХ–ХХ стст. Можна знайсці ў энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі».
Археалагічныя крыніцы. Для вывучэння міфалогіі беларусаў маюць значэнне ідэаграфічныя тэксты, якія захаваліся на костках, кераміцы, культавыя прадметы і іншыя артэфакты, звязаныя з рэлігійнымі і міфалагічнымі ўяўленнямі нашых продкаў. Пахаванні даюць магчымасць рэканструяваць пахавальную абраднасць і ўяўленні людзей аб Тым свеце. Раскопкі язычніцкіх капішчаў таксама даюць інфармацыю для рэканструявання абраднасці, формах і відах ахвярапрынашэнняў. Абярэгі, знойдзенныя на старажытных паселішчах ці пахаваннях даюць звесткі аб татэмных жывёлах, зберагаюць міфалагічную сімволіку.
Мова і тапаніміка. Мова і міф непарыўны. Распаўсюджанасць язычніцкіх найменняў і фіксацыя іх на карце Беларусі разглядаюць тапаніміка і мікратапаніміка, якія вывучаюць уласныя імёны геаграфічных аб’ектаў. Тапаніміка Беларусі адзначае наяўнасць назваў розных гістарычных перыядаў, розных культур, зберагае падчас тое, што не трапіла ў пісьмовыя крыніцы. Сярод іх засталіся і назвы, звязаныя з міфалагічнымі ўяўленнямі. Вывучэнне іх дасць дадатковую і карысную інфармацыю. Тапонімы дазваляюць вызначыць прасторавыя характарыстыкі распаўсюджвання тых ці іншых міфалагічных элементаў на тэрыторыі Беларусі, акрэсліць рэгіянальныя асаблівасці міфалогіі беларусаў.