Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

6. Сімвалічная канцэпцыя міфа.

Сімвалічную тэорыю міфа распрацаваў нямецкі філосаф Э. Касірэр. Яна была скіравана на інтэлектуальнае разуменне міфалагічнага мыслення. Міфалогія разглядаецца Касірэрам разам з мовай і мастацтвам як аўтаномная сімвалічная форма культуры, замкнутая сістэма, аб’яднаная характарам функцыянавання і спосабам успрыняцця акаляючага свету. Сімвалізм міфагаворыць пра тое, што кожны яго элемент з’яўляецца знакам, таму міфалагічная свядомасць – гэта своеасаблівы код, сімвалы якога і ёсць ключ. Сімвалізм міфа, на думку Касірэра, узыходзіць д таго, што канкрэтна-пачуццёвае мысленне можа абагульняць, толькі калі становіцца знакам, сімвалам – канкрэтныя прадметы могуць станавіцца знакам іншых прадметаў ці з’яў, г.з. сімвалічна іх замяняць. Касірэр выявіў некаторыя фундаментальныя структуры міфалагіянага мыслення і прыроды міфалагічнага сімвалізма. Спецыфіку міфалагічнага мыслення Касірэр бачыць ў аб’яднанні рэальнага і ідэальнага, рэчы і вобраза, цела і якасцей, бо гэта падобнасць абумоўлівае узнікненне прычыннай паслядоўнасць, а прычынна- следчы працэс мае характар матэрыяльнай метафары. Адносіны не сінтэзуюцца, а атаясамліваюцца, частка функцыянальна роўная цэламу. Космас пабудаваны па адзінай мадэлі і артыкуляваны з дапамогай апазіцыі сакральнага і прафаннага. Ад гэтага залежыць міфалагічныя ўяўленні пра прастору, час, лічбы. Ідэя канструянавання сімвалічнага свету ў міфалогіі, якую прапанаваў Касірэр, вельмі глыбокая, але ён, пазбягаў пастаноўкі пытання пра суадносіны канструявання свету і самой рэчаіснасцю.

7. Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа.

У працах нямецкага псіхолага В. Вундв у сувязі з генэзісам міфаў асабліва падкрэслівалася роля афектыўнага стану і снабачанняў, а таксама асацыятыўных ланцужкоў. Афектыўныя станы і сны як прадукты фантазіі, падобныя міфам, займаюць яшчэ большае месца ў прадстаўнікой псіхааналітычнай школы, у З. Фрэйда і яго паслядоўнікаў. Для Фрэйда размова ідзе галоўным чынам пра выціснутых ў падсвядомасць сэксуальных комплексах, перш-на-перш «эдыпавым комплексе» (цікавасць да бацькоў супрацьлеглага полу). Міфы разглядаюцца фрэйдзістамі як адлюстраванне менавіта гэтай псіхалагічнай сітуацыі.

Швейцарскі вучоны К. Г. Юнг спрабаваў звязаць міфы з несвядомым пачаткам чалавечай псіхікі. Але ў адрозненні ад Фрэйда, н зыходзіў з калектыўных уяўленняў і з сімвалічнай інтэрпрэтацыі міфа. Юнг звярнуў увагу на адзінасць у розных відах чалавечай фантазіі (міф, паэзія, сны) і суаднёс гэта адзінства з архетыпамі – калектыўна-падсвядомым псіхалагічным міфападобным сімвалам. Міфалагічная мысленне абумоўлена самой структурай нашага мозгу, яго раздзяленнем на дзве палавіны: левае паўшар’е, якое адказвае за логіку, рацыянальнае пазнанне, мову, і правае, адказнае за прасторава-часавае, музычнае, вобразнае ўспрыняцце, фантазію. І больш за тое: ёсць свядомасць і ёсць падсвядомасць. Свядомасць звязана з асабістым вопытам чалавека, падсвядомасць – з калектыўным, які нейкім дзіўным чынам перадаецца нам ад нашчадкаў і назапашваецца. ад нашчадкаў і назапашваецца. У падсвядомасці захоўваюцца і асабістыя ўражанні чалавека, якія звычайна выкідваюцца з аператыўнай памяці. Ні адзін псіхічны акт не праходзіць без удзелу падсвядомасці. Яно і нараджае з сябе сімвалы (у снах, у фантазіях), якія маюць, як высветлілі карыфеі псіхааналітычнай школы, нейкае дзіўнае падабенства да міфаў. Сімвалы-матрыцы К.Г. Юнг назваў архетыпамі. Важная заўвага: з пункту гледжання псіхааналітычнай школы, усе літаратурныя творы ў аснове сваёй міфалагічныя, бо ў любым з іх знаходзяць сваё выяўленне архетыпы (напрыклад, архетып маці ці архетып крыві), прадстаўленыя ў розных вобразах, сімвалах.

Так жа шырока тлумачыць міфалогію і апошняя па часе ўзнікнення структуралісцкая школа. Яе заснавальнік вядомы французскі этнограф К. Леві-Строс. Міф, на думку структуралістаў, – гэта лагічны інструмент вырашэння любых супярэчнасцей. Сапраўды, аснову міфалагем складаюць так званыя бінарныя апазіцыі: час-прастора, дабро-зло, зямля-неба, дзень-ноч, прырода-культура, чалавек-жывёла, мужчына-жанчына і пад. Пры дапамозе апазіцый, а таксама сімвалаў і сістэмы лейтматываў міфалагізм з’яўляецца інструментам структуравання тэксту. Структуралісты сцвярджаюць, што міфам можа быць літаральна ўсё. Кожны прадмет нашага свету можа перайсці ў знак і, значыць, зрабіцца міфам. Праўда, у эпоху архаікі міфалагізаваліся ў асноўным з’явы і аб’екты прыроды, у наш час – сацыяльнае жыццё. Напрыклад, ідэалогія і палітыка кожнай дзяржавы амаль цалкам грунтуецца на міфах. Ёсць сярод іх шкодныя, з дапамогай якіх намі кіруюць, але ёсць і надзвычай каштоўныя. Жыццё насычана міфалагічнымі сімваламі і сэнсамі, і ўсе яны – найбольш важкая частка чалавечай культуры. Некаторыя міфы знікаюць і замяняюцца новымі, але сам прынцып міфалагічнага мыслення застаецца нязменна дзейсным. Часам яго выкарыстоўваюць у карыслівых мэтах несумленныя палітыкі і гандляры, але нярэдка яно працуе і на дабро людзям і прыродзе. Адзін з апошніх прыкладаў: у ЗША ёсць унікальны прыродны запаведнік акамянелых дрэў – сучаснікаў дыназаўраў. Запаведнік наведваюць тысячы турыстаў, і кожны да нядаўняга часу імкнуўся адсекчы кавалачак такога дрэва. Супрацоўнікі запаведніка што толькі ні рабілі: і арыштоўвалі, і бралі вялікі штраф – нічога не дапамагала. Тады ў бліжэйшых вёсках яны распаўсюдзілі чутку, што акамянеласці прыносяць няшчасце, і тут жа знішчэнне унікальных прыродных рэдкасцяў спынілася; больш за тое, поштай папрысылалі тое, што да таго ўкралі. Значыць, забабоннасць аказалася мацней за пісаныя законы – і гэта ў заходняй краіне, дзе грамадзяне такія законапаслухмяныя! Але тое, што мы называем забабоннасцю, і ёсць праяўленне міфалагічнага мыслення.

Лекцыя 3. Формы старажытных вераванняў.

План.

1. Анімізм.

2. Татэмізм і фетышызм.

3. Магія як з’ява культуры.

Літаратура.

1. Леви-Стросс, К. Структурная антропология / К. Леви-Стросс. – М. : Наука, 1989.

2. Ненадавец, А. М. Святло таямнічага вогнішча / А. М. Ненадавец. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993.

3. Тайлор, Э. Б. Первобытная культура : пер. с англ. / Э. Б. Тайлор. – М. : Политиздат, 1989. – 573 с.

4. Элиаде, М. Космос и история / М. Элиаде. М. : Наука, 1998.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]