Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач.docx
Скачиваний:
32
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
69.14 Кб
Скачать

1.2 Застольны этыкет

Мы садзімся за стол, накладаем у талерку смажаніну, бярэм у рукі відэлец і пачынаем есці, не задумваючыся, што ямо мы, напэўна, згодна з традыцыяй нашых продкаў. Цікава, з якіх часоў чалавек стаў клапаціцца пра тое, як ён есьць, з чаго, чым? Ці маем мы матэрыяльныя сляды гэтага? Напэўна ж, з-за дрэннай захаванасьці матэрыялаў, дрэва, косьці толькі часткова можна аднавіць працэс, скажам так, спажывання. Безумоўна, гэта даволі цяжка, але гіпатэтычна мы можам уявіць, што першапачаткова цэнтрам, вакол якога рухалася, віравала жыцьцё, было вогнішча, цяпельца вакол камянёў ці ў спэцыяльных ямах, вакол якога на працягу цэлых тысячагодзьдзяў складаўся цэлы рытуал спажываньня. Да вынаходніцтва керамікі, асноўнымі інструмэнтамі, з дапамогай якіх чалавек спажываў ежу, былі яго рукі, зубы, ну, напэўна, нейкія рэзальныя інструмэнты накшталт крамянёвых нажоў ці скрабкоў.

Самы старажытны посуд — нэалітычны. Нэалітычныя гаршкі — аграмадныя, дзесяцілітровыя, меркавалася, што спажываньне зь іх было калектыўным, а жыцьцё віравала вакол гэтага, уладкаванага вакол камянёў ці ў ямцы вастрадоннага вялікага гаршка. Падчас панаваньня эпохі адраджэньня ў Еўропе, еўрапейскія традыцыі перайшлі і на Беларусь, і мы можам сказаць, што культура застольля пачыная фармавацца з эпохі Адраджэньня. Сталовы посуд з дрэва і простай керамікі паступова зьмяняецца на паліваны, шкляны, мэталёвы — пачынаючы ад алавяных талерак у сялян, да посуду са срэбра ў дваранаў.

Калі мы гаворым пра застольны этыкет, то тут найперш трэба рабіць градацыю ў залежнасьці ад сацыяльных слаёў. Няма застольнага этыкету ў прынцыпе, ёсьць канкрэтныя правілы паводзінаў за сталом у магнацкім асяродзьдзі, у сялянскім асяродзьдзі і гэтак далей. Калі мы гаворым пра магнацкае застольле, то мы павінны мець на ўвазе, што застольлі ў магнацтва пераважна мелі сьвецкі характар — гэта былі балі. Паколькі фармавалася традыцыя гэтых баляў у эпоху барока, у эпоху ракако, то там была свая мэта — уразіць незвычайнасьцю і заваяваць сэрца сваёй гасьціннасьцю. У адпаведнасьці з гэтым фармуецца магнацкі этыкет.

Усяму свету вядомая гасьціннасьць беларусаў: на стол выкладаецца апошняе дзеля госьця, каб сталы ажно гнуліся, частуюць да пакутаў. Беларус на сьвятах, балях, як іх называюць на вёсках, звыклы да прымусу. Захоўваючы такі характар сялянскага застольля — і прымус, і гасьціннасьць — мы павінны мець на ўвазе, што сялянскі этыкет базуецца на прынцыпова іншай аснове, ён фармуецца на аснове абрадавых застолляў. І там застольле набывае характар рытуалу, у залежнасьці ад нагоды, з якой сабраліся на тое ці іншае застольле. І разам з тым ёсьць непісаныя правілы, якія аб’ядноўваюць усе вядомыя сялянскія застольлі. Зрэшты, самі людзі разумелі, што была істотная розьніца паміж магнацкімі і сялянскімі застольлямі. Нават у ХХ стагодзьдзі ў асяродзьдзі сялянства засталося ўяўленьне пра адметнасьці шляхоцкага застольля. Сяляне казалі: “Яны ж шляхта, у іх кожны есьць з асобнай талеркі, а не з адной, як мы…

Цікава ўзгадаць пра той застольны этыкет, які існаваў у сем’ях рабочых і сялян Беларусі з вельмі даўніх часоў. У кожнай сям’і прытрымліваліся не толькі вызначанага рэжыму ў хатнім харчаванні, але і перш за ўсё выпрацаванага стагоддзямі этыкету. Малодшыя члены сям’і ніколі не садзіліся за абедзены стол раней за старэйшых. Арганізацыяй трапезы за сталом, як справа,займаўся гаспадар. Ён сядаў за стол "накуце", чытаў малітву, наразаў хлеб, дзяплу мяса, у свя-точныя разліваў гарэлку. Еслi за сталом уXIX- пачаткуXX з адной агульнай мiскайi толькi ў вялiкiх сем’ях дзяцей садзiлi есцi асобна.

За сталом елi моўчкi, у некаторых мясцовасцях забаронена было нават

усмiхацца, не кажучы ўжо аб смеху. Калi хто з дзяцей парушаў“правiлы

людскасцi”, то атрымлiваў лыжкай па лбе.

Той, хто адтрымлівау удар лыжкай па лбе, павінен тут жа пакінуць стол. Забаранялася за сталом моцна жаваць i"чмакаць", разліваць страву на стол. Кожны, зачэрпнуўшы лыжку рэдкай стравы, тут жа паднсіў пад лыжку кавалак хлеба. Пасля ежы лыжкастаранна аблівалася, а крошкі хлеба падбіраліся са стала i з'ядаліся .

Членам працоўнай беларускай сям’і былі характэрны гасціннасць, добразычлівасць, шчодрасць. Сучасныя правілы гасціннасці — гэта натуральнае працягванне старажытных народных звычаяў. Для прыгатавання ежы насельніцтва Беларусі і ў XIX і ў пачатку XX стагоддзя карысталіся шырокім наборам кухонага посуду. Паўсюдна былі вядомы розныя тыпы ганчарнага посуду (збаны, гаршкі, міскі). Шырока выкарыстоўваўся і драўляны посуд: каўшы, лыжкі, кадушкі, дзежы, маслобойки, палавінкі, ліпаўкі, а таксама посуд з лазы: кошалі, коўшыкі, хлебніцы і інш.