Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

40. Даведачна-біб/гр абслугоўванне: агульныя пытанні

Даведачна-біб/гр абслугоўванне (ДБАб) – гэта абслугоўванне ў адпаведнасці з запытамі спажыўцоў інф, звязанае з прадастаўленнем даведак і іншых біб/гр паслуг. Тры элементы: разавы запыт – пошук інфармацыі – адказ. Разавы запыт можа насіць біб/гр і факта­граф характар. Біб/гры запыт - патрабаванне на біб/гр інф. Фактаграф запыт – гэта запыт на атрыманне канкрэтных звестак тэхнічнага, храналагічнага характару. Адказ на запыт можа быць выдадзены ў выглядзе даведкі, метадычнай кансультацыі і адмовы. Формамі адказу на запыт з’яўл даведкі і метад кансультацыі, якія могуць быць біб/гр і фактаграф. Біб/гр даведкі бываюць трох тыпаў: тэматычныя, адрасна-біб/гр, удакладняльныя. Тэматычная даведка – гэта біб/гр даведка, якая змяшчае пералік дак па пэўнай тэме. Адрасна-біб/гр даведка – гэта біб/гр даведка, якая змяшчае звесткі аб наяўнасці і месцазнаходжанні запытваемага дак ў пэўным фондзе біб, органа НТІ, архіва. Удакладняльная – гэта біб/гр даведка, якая ўстанаўлівае і ўдакладняе элементы біб/гр апісання дак, што адсутнічаюць ці недакладныя ў запыце спажыўца інф. Фактаграфічная даведка – гэта адказ на запыт, які змяшчае фактычныя звесткі па сутнасці пытання. Падтыпы даведак: патэнтныя, нотаграфічныя, па ўстанаўленні месца публікацыі прававых актаў. Адказ на запыт можа быць дадзены таксама ў выглядзе метадычнай кансультацыі - накіроўвае спажыўца на самастойны пошук, развіць біб/гр самастойнасць чытача. Замена даведкі кансультацыяй адбываецца, калі спажывец здольны самастойна правесці просты пошук ці па роду сваёй дзейнасці абавязаны самастойна шукаць інф. Адказ на разавы запыт можа быць не толькі станоўчым, але і адмоўным. У такім выпадку ён называецца адмовай. Адмова – гэта адказ на разавы запыт, немагчымасці выдаць спажыўцу інф, рэлевантную запыту. Адрозніваюць два віды адмовы. Адмова на этапе прыёму запыту – гэта адмова, згодна з якой біб/гр пошук па запыту не вядзецца і запыт не прымаецца да выканання. Даецца ён у выпадках, калі запыт паступіў не па профілі біб, пошук інф спажывец павінен весці самастойна. Адмова па даведцы – гэта адказ, які змяшчае звесткі аб тым, што патрабуемая спажыўцу інф не выяўлена па біб/гр ці інш крыніцах яе пошуку. Пераадрасаванне – гэта адказ, які змяшчае адрас біб ці органа інф з абвяшчэннем спажыўца аб перадачы яго запыту ў гэтую біб. Па форме адказу выдзяляюцца адказы ў вуснай, пісьмовай і эл формах. Адказы падзяляюцца на ўнутраныя (выконваюцца для спажыўцоў пры непасрэдным кантакце з імі) і знешнія (выконваюцца па запытах, якія паступілі па розных каналах сувязі, у тым ліку з філіялаў ЦБС і інш біб.). ДБАб ажыц ў двух рэжымах: аператыўным і падоўжаным. Аператыўнае абслугоўванне ажыц адразу пасля паступлення запыту, звычайна пры непасрэдным кантакце са спажыўцом. Падоўжанае абслугоўванне ажыц пры немагчымасці аператыўна знайсці рэлевантны адказ і згодзе спажыўца на чаканне адказу. Важным элементам абслугоўвання з’яўл бібліяграфічны пошук - гэта інфар­мацыйны пошук, які ажыц на падставе біб/гр даных. У ходзе яго шукаюцца і даводзяцца да спажыўца не самі дак, а толькі звесткі аб іх. Эфектыўнасць пошуку, максімальна задавальнення запыту спажыўцам даведак. Якасць даведак вымяраецца рэлевантнасцю інф (адпаведнасць знойдзенай біб/гр інф запыту спажыўца) і пертынентнасцю (адпаведнасць выдадзенай біб/гр інф рэальным патрэбнасцям спажыўца). Якасць і аператыўнасць абслугоўвання залежаць ад фактараў: стану даведачна-біб/гр апарату біб, узроўню ўзаемадзеяння біб у галіне даведачна-біб/гр абслугоўвання, інф-ай культуры спажыўцоў, вопыту бібліёграфа. Тэхналогія абслугоўвання. Два падыходы. Першы звязаны з вызначэннем дакладнай паслядоўнасці дзеянняў бібліёграфа ў працэсах ДБАб, пераходаў ад адной крыніцы да другой пры выкананні розных відаў і падвідаў даведак. Другі падыход, які арыентуе бібліёграфа на добрае веданне тэхналогіі абслугоўвання, крыніц пошуку. Этапы выканання запытаў: прыём запыту; устанаўленне кола крыніц; пошук біб/гр (фактаграфічнай) інф; афармленне даведкі і рэгістрацыя яе ў журнале ўліку; выдача ці накіраванне яе абаненту. Прыём запыту: фармулёўка і ўдакладненне запыту; вызначэнне прадмета пошуку, мэты запыту, іншых пошукавых прымет у залежнасці ад віду запыту і ўжо вядомай спажыўцу інфармацыі; складанне пошукавага прадпісання. Другі этап – устанаўленне кола крыніц: падбор крыніц, іх аналіз, вызначэнне паслядоўнасці іх прагляду. Малады бібліёграф спяшаецца пасля прыёму запыту да вядомых крыніц, вопытны бібліёграф спачатку ажыццяўляе пошук у думках, уяўляе яго змест і структуру. У канчатковым выніку пры адборы крыніц неабходна кіравацца наступнымі крытэрыямі: адпаведнасць іх зместу прадмету пошуку; каштоўнасцю, паўнатой, надзейнасцю змяшчаемай інфармацыі; адпаведнасцю чытацкаму адрасу і мэтавай устаноўцы запыту; даступнасцю. Трэці этап – непасрэдны пошук: прагляд крыніц; выяўленне інф; яе ацэнка і адбор. Выяўленні і адборы рэлевантнай інф па прагледжаных крыніцах. Калі бібліёграф кепска ведае гэтую крыніцу, ён павінен з ёй пазнаёміцца – паглядзець уводзіны, уступны артыкул, даведачна-метадычны апарат. Афармлення даведкі і яе рэгістрацыі. Для вуснай даведкі неабходным патрабаваннем пры яе выдачы спажыўцу з’яўл сцісласць. Вусную даведку афармляе сам спажывец. Пісьмовая біб/гр даведка павінна быць аформлена ў выглядзе біб/гр спіса ці паказальніка на спец бланку біб і змяшчаць наступныя параметры: зыходны нумар і дату выканання даведкі; спасылку на нумар і дату запыту; адрас спажыўца ці ўстановы, куды накіроўваецца даведка; тэкст біб/гр даведкі; подпісы загадчыка аддзела і выканаўца. Звычайна прымяняюцца журналы ці сшыткі ўліку даведак, якія прасцей і кампактней. Форма рэгістрацыі даведак можа быць розная: агульны журнал, журнал для рэгістрацыі асобных відаў даведак, бланкі запытаў і выкананых даведак. Для спрашчэння рэгістрацыі даведак і эканоміі часу рэкамендуецца прымяняць уніфікаваную сістэму скарачэнняў назваў катэгорый спажыўцоў, мэт запытаў, крыніц. У бібліятэках асобна вядуцца картатэкі адмоў.

Выкананая пісьмовая даведка пасля рэгістрацыі выдаецца спажыўцу інфармацыі.

Калі пісьмовая даведка ўяўляе вартасць на значным адрэзку часу і можа быць выкарыстана паўторна, копія гэтай даведкі накіроўваецца ў фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў (фонд выкананых даведак).