Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

46.Групавыя і індывідуальныя формы фарміравання біб/гр культуры спажыўцоў інфармацыі ў бібліятэках.

Групавыя і індывідуальныя формы звязаны з рэалізацыяй дыферэнцыраванага падыходу да фарміравання біб/гр культуры спажыўцоў інф, спрыяюць пераемнасці, глыбіні навучання, праводзяцца з улікам рэальных патрэбнасцей спажыўцоў у інф-ых ведах і ўзроўню іх інф-ай падрыхтоўкі. Адной з такіх формаў з'яўл біб/гр кансультацыі, якія бываюць індывід і групавымі. Індывід біб/гр кансультацыі праводзяцца пры кожным звароце спажыўца інф да біб, бібліёграфа. Асабліва часта індывід кансультаванне ажыц ў працэсе даведачна-біб/гр абслугоўвання, пры выкананні канкрэтных запытаў спажыўцоў інф. Пры гэтым бібліёграф значную ўвагу надае аналізу запатрабаванняў спажыўца, разбору яго памылак пры ажыццяўленні пошуку, дае парады па методыцы біб/­г пошуку. Але гэтая форма патрабуе і ад бібліёграфа высокай біб/гр культуры, таму што кансультацыі прыходзіцца даваць без папярэдняй падрыхтоўкі. Групавыя кансультацыі праводзяцца для асноўных груп спажыўцоў інф з улікам іх інф-ых патрэбнасцей і асаблівасцей інфармацыйна-спажывецкай дзейнасці, маюць, тэматычны характар, загадзя плануюцца, рыхтуюцца бібліёграфам. Да групавых адносяцца: тэматычныя выставы даведачных, біб/гр і інфармацыйных выданняў, агляды, экскурсіі, дні бібліяграфіі. Змест указаных формаў, методыка іх падрыхтоўкі і правядзення вызначаюцца патрэбнасцямі, узроўнем інфармацыйнай культуры той групы спажыўцоў, на якую яны разлічаны; для павышэння іх эфектыўнасці некаторыя з іх праводзяцца як выязныя, па месцы працы спажыўцоў інфармацыі; да іх правядзення могуць далучацца самі спецыялісты, каб даць больш аб'ектыўную ацэнку выданням, паказаць месца і ролю кожнага выдання ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння галіны ведаў ці сферы дзейнасці.

Бібліятэкамі выпрацаваны і спецыфічныя формы фарміра­вання бібліяграфічнай культуры асобных груп карысталь­нікаў, такіх як школьнікі, студэнты, спецыялісты.

  1. Задачы і асноўныя напрамкі біліяграфічнай дзейнасці.

Згодна з стандартам 7.0–99 "Информационно-библиотечная деятельность, библиография. Термины и определения" пад бібліягр дзейнасцю разумеецца "сфера дзейнасці па задавальненні патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі". Асноўнымі напрамкамі бібліяграфічнай дзейнасці з'яўляюцца:

– стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату;

–складанне бібліягр матэрыялаў рознага зместу, прызначэння, формаў;

– бібліягр абслугоўванне, накіраванае на давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі да спажыўцоў;

– фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў;

– метадычная работа ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці;

–падрыхтоўка і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк;

– навукова-даследчая дзейнасць па пытаннях функцыянавання бібліяграфічнай інфраструктуры;

– кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю.

Асноўныя напрамкі і складаюць змест бібліяграфічнай дзейнасці. У цяперашні час, у перыяд інфарматызацыі грамадства і распаўсюджвання электронных камунікацый, адбываюцца змены ў бібліяграфічнай дзейнасці:

– змяняюцца носьбіты інфармацыі (разам з традыцыйнымі крыніцамі інфармацыі бібліяграфічныя цэнтры працуюць як з лакальнымі, так і сеткавымі электроннымі рэсурсамі);

– змены ў аб'екце бібліяграфавання (дакументальным патоку) прыводзяць да таго, што ён не можа быць структураваны і не можа мець агульнага дапаможнага даведачнага апарату, таму што большая частка яго не канцэнтруецца ў бібліятэках, не кантралюецца і не апрацоўваецца па адзінай схеме;

– значна пашыраецца інфармацыйная база бібліягр дзейнасці за кошт выкарыстання як уласных, так і аддаленых “віртуальных” фондаў і інтэрнет-рэсурсаў;

– мяняюцца сродкі перадачы бібліягр інфармацыі і іх магчымасці;

– адбываюцца змены ў тэхналогіі ажыццяўлення біблія-графічных працэсаў;

– карэнным чынам мяняюцца магчымасці абслугоўвання карыстальнікаў.

– ва ўмовах павелічэння інфармацыйных магчымасцей узрастае роля самаабслугоўвання карыстальнікаў, што ўплывае, з аднаго боку, на пашырэнне абавязкаў бібліёграфаў, якія павінны выконваць функцыі інфармацыйнага брокера – пасрэдніка паміж спажыўцамі і інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі, а з другога – бібліёграфы адказныя за фарміраванне бібліяграфічнай, інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, грамадства ў цэлым;

– ускладняюцца праблемы камплектавання фондаў, у тым ліку і даведачна-бібліяграфічнага фонду бібліятэк, праблемы доступу да платных інфармацыйных рэсурсаў, якаснага адбору неабходных інфармацыйных крыніц, што патрабуе высокага прафесіяналізму ад бібліёграфаў у рабоце з разнастайнымі носьбітамі інфармацыі;

– узмацняецца тэндэнцыя да больш цеснай інтэграцыі бібліятэк, іншых цэнтраў бібліягр дзейнасці па стварэнні карпаратыўных сетак, фарміраванні размеркаванага фонду і адпаведна стварэнні сукупнага размеркаванага ДБА краіны, рэгіёна, стварэнні зводных пошукавых сістэм.