Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по зыгмантович.docx
Скачиваний:
66
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
194.15 Кб
Скачать

13.Даведачна-бібліяграфічны аппарат: азначэнне, функцыі, прызначэнне

Азначэнне ДБА Да гэтага часу няма адзінага азначэння ДБА, якое б задавальняла і даследчыкаў, і выкладчыкаў, і практыкаў бібліятэчна-бібліягра­фічнай сферы. Упершыню азначэнне тэрміна “даведачна-бібліяграфічны апарат” дадзена ў ГОСТ 7.26 – 80 “Библио­течное дело. Основные термины и определения», згодна з якім «ДБА – гэта сукупнасць даведачных і бібліяграф.выданняў, бібліятэч.каталогаў і картатэк, прызначаных для прапаганды твораў друку і іншых дакументаў і мэтанакіраванага кіравання чытаннем». Але сёння няма неабходнасці ў выкарыстанні тэрміна «твор друку», «прапаганда і кіраванне чытаннем». У той жа час у органах НТІ і навукова-тэхнічных біблія­тэках атрымаў распаўсюджванне і афіцыйнае прызнанне іншы тэрмін – «даведачна-пошукавы апарат» (ДПА). У ГОСТ 7.27 – 80 «Научно-информац.деятельность. Основ.термины и определения» ДПА вызначаны як “сукупнасць упарадкаваных масіваў другасных дакументаў, прызначаных для пошуку навукова-тэхнічнай інфармацыі”. Новы міждзяржаўны тэрміналагічны стандарт 7.0 – 99 “Информационно-библиотечная деятельность, библиография» дае наступнае азначэнне: “Даведачна-бібліяграфічны апарат – гэта даведачна-пошукавы апарат, які ўключае бібліяграфічныя дапаможнікі”. У азначэнні не раскрыты і складаная структура ДБА, яго функцыі. Бібліяграфазнаўцы, многія даследчыкамі даюць свае азначэнні тэрміна ДБА. Найбольш грунтоўна тэрмін “даведачна-бібліяграфічны апарат” і яго функцыі вывучаў І.Р.Марген­штэрн. Ім даецца наступная дэфініцыя тэрміна: “ДБА – гэта ІПС у дакументнай і/або электроннай формах, якая мае на мэце аптымізацыю пошуку бібліяграф. і фактаграф. інф-цыі, арыентацыю ў інфармац.рэсурсах”. Заслуга І.Р.Марген­штэрна ў тым, што ён першым зрабіў спробу вызначэння сутнасці ДБА праз паняцце “інфармацыйна-пошукавая сістэма”. Гэта збліжае тэрміналогію, якая выкарыстоўваецца ў бібліяграфічнай навуцы і інфарматыцы і адлюстроўвае рэальна існуючыя тэндэнцыі інтэграцыі біблія­тэчнай справы, бібліяграфіі і навукова-інфармацыйнай дзейнасці, вызначае сутнасць ДБА праз асноўныя функцыі, падкрэслівае разнастайнасць формаў існавання частак ДБА.

Некаторых сучасных вучоных і практыкаў не задавальняе не толькі азначэнне ДБА, але і сам тэрмін “даведачна-бібліяграфічны апарат”. Сёння з’явіліся такія тэрміны, як “даведачна-інфармацыйны банк”, “віртуальны ДБА”. Так, В.К.Сцяпанаў вызначае віртуальны ДБА як сукупнасць даведачных і бібліяграфічных крыніц, якія знаходзяцца за межамі бібліятэк і выкарыстоўваюцца ў рэжыме аддаленага доступу. Супраць тэрміна “віртуальны ДБА” дастаткова матывавана выказаўся Ю.М.Сталяроў. Слова “віртуальны” ў перакладзе з лацінскага азначае “ілюзорны, ірэальны, уяўны, дапусцімы”. Таму Ю.М.Сталяроў указвае на метафарычнасць гэтага тэрміна і прапаноўвае ў якасці сіноніма “аўтаматызаваная, электронная, камп’ютэрная, онлайнавая бібліятэка і адпаведна такі ж і яе ДБА”.

ТЗамяніць тэрмін «даведачна-бібліяграфічны апарат» на тэрмін «даведачна-бібліяграфічны фонд» прапанаваў У.І.Ця­рошын. Ён лічыць, што ўсе бібліяграф.крыніцы (у тым ліку каталогі, картатэкі, прыкніжныя і прыартыкульныя спісы літаратуры) з'яўляюцца даведачна-бібліяграфічным фондам. У ДБФ ён не ўключае даведачныя выданні, таму што яны змяшчаюць перш за ўсё фактаграфічную інфармацыю. Але ж даведачныя выданні часта змяшчаюць і біблія­графічную інфармацыю. Акрамя таго, у ДБФ уключаюцца не толькі крыніцы другаснай, бібліяграфічнай інфармацыі, але і даведачныя, і афіцыйныя выданні, і выдзяляюцца яны ў спецыяльны лакальны фонд з мэтай аператыўнага выканання разнастайных запытаў спажыўцоў інфармацыі. Т.Ф.Берастава лічыць, што замест тэрміна “даведачна-бібліяграфічны апарат” больш удалым з’яўляецца тэрмін “пошукавы апарат”, таму што ён супадае з назвай галоўнай функцыі ДБА. Гэты тэрмін, на яе думку, павінен задаволіць прадстаўнікоў усіх суб’ектаў сістэмы дакументных камунікацый, бо па аналогіі з інфарматыкай сродкі пошуку па інфармацыйных рэсурсах сетак і БД называюць пошукавымі машынамі. І нарэшце, таму, што ў сучасных умовах развіццё традыцыйнага ДБА і тым больш камп’ютэрнага пошукавага апарату паказваюць павелічэнне ў ім долі фактаграфічнай, паўнатэкставай інфармацыі і змяншэнне бібліяграфічнай, усе большае выкарыстанне электронных рэсурсаў для пошуку аддаленых дакументаў. Такім чынам, дыскусіі наконт тэрміна “даведачна-біблія­графічны апарат” не скончыліся. Функцыі ДБА. Згодна азначэнню, якое прапанаваў І.Р.Мар­генштэрн, функцыянальнае прызначэнне ДБА ў тым, каб даць бібліятэчную інфармацыю – звесткі аб наяўнасці і месцазнаходжанні дакумента; бібліяграфічную – звесткі аб дакуменце, неабходныя для яго ідэнтыфікацыі і выкарыстання; фактаграфічную – прывесці канкрэтныя факты, лічбы і г.д.

Паколькі бібліяграфічная інфармацыя з'яўляецца асноўным складаючым элементам ДБА, натуральна, што яму ўласцівы і аналагічныя функцыі: пошукавая, камунікатыўная і ацэначная. У б-цы ДБА – ключ да фонду першасных дакументаў, які раскрывае яго ў розных аспектах (аўтарскім, персанальным, па відах выданняў, па змесце) і такім чынам забяспечвае пошук інфармацыі. ДБА дае спажыўцу інф-цыю аб існаванні і змесце дакументаў, якія маюцца ў б-цы і не толькі, падае іх у пэўнай сістэме і тым самым забяспечвае арыентацыю ў дакументальных патоках і масівах, камунікацыю ў сістэме «дакумент – спажывец інфармацыі». Ацэначная функцыя ДБА рэалізуецца пры адборы, адлюстраванні інфармацыі ў ДБА аб дакументах, якія трансліруюць (прапагандуюць) агульначалавечыя каштоўнасці, дэмакратычныя свабоды. Акрамя таго, зместавая напаўняльнасць ацэначнай функцыі ДБА найбольш цесна звязана з тыпам б-кі і інфармацыйнымі патрэбнасцямі яе карысталь­нікаў: функцыі ДБА канкрэтызуюцца зыходзячы з мэт і задач, якія стаяць перад дадзенай установай, вынікаюць з ролі дадзенага сацыяльнага інстытута, таму гэтым мэтам і задачам падпарадкаваны адбор і характарыстыка дакументаў, якія адлюстроўваюцца ў ДБА.