Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ000999.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
71.68 Кб
Скачать

1.Паводле ўдзелу голасу і шуму адрозніваюць санорныя і шумныя зычныя. Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія.

2.У залежнасці ад перамяшчэння языка ў напрамку ад сярэдняга паднябення зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія.

3.Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя(выбухныя), шчылінныя(фрыкатыўныя), змычна-шчылінныя(афрыкаты), змычна-праходныя і дрыжачы(вібрант)

Шыпенне пры вымаўленні гукаў(ж,ш,ч) дало ім назву шыпячыя, а паводле свісцячага адцення называюць свісцячымі.

        1. Дзеканне і цеканне. Прыстаўныя галосныя і зычныя гукі.

Змена зычнага (д) пры яго памякчэнні на мяккі (z)называецца дзеканнем, а зычнага (т) на мяккі (ц)-цеканнем. Дзеканне і цеканне адбываецца перад галоснымі а таксама перад мяккім (в):дзед, дзераза,дзяжа,дзіва. Перад мяккім (в’) не мяняюцца (д) прыставачны і (т) суфіксальны: адвечны, падвеска і інш.

У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраецца: дэбют, дэвіз, дэкрэт, цітр інш.

Для сучаснай беларускай мовы характэрны прыстаўны гук (в) які паяўляецца перад каранёвымі пачатковымі лабіялізаванымі галоснымі (о,у): вобраз, возера, вобласць, воспа, вобад.

Калі пачатковы (о) са зменай націску пераходзіць у (а) то прыстаўны не захоўваецца: вокны-акно, восень-асенні, воблака-аблокі і інш.

Захоўваецца гук (в) і ў вытворных словах пасля прыставак: завоблачны, завучванне, навучанне, навушнікі і інш.

        1. Склад. Тыпы складоў. Прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.

Склад – гэта найкарацейшая адзінка моўнай плыні якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі: а-рэ-лі, а-ры-я, па-да-рож-жа і інш. У слове столькі складаў колькі ў ім галосных гукаў. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя склады. Правілы пераносу слоў на пісьме таксама могуць не супадаць з фанетычным складападзелам слова, асабліва на стыку марфем. Напрыклад так выглядае:1.фанетычны складападзел:а-бсу-шыць,а-дра-ман-та-ваць; 2.марфемнае чляненне:аб-суш-ы-ць, ад-рамант-ав-а-ць; 3.падзел для пераносу:аб-су-шыць, ад-ра-ман-та-ваць.

Складападзел- гэта фанетычная з’ява, якая існуе ў мове.

        1. Націск. Тыпы націску. Інтанацыя. Састаўныя элементы і функцыі інтанацыі.

Больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў называецца націскам, а самсклад – націскным.У беларускай мове націск дынамічны або сілавы бо пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў большым мускульным напружанні чым пры вымаўленні ненаціскных складоў. У беларускай мове націск разнамесны, г.зн. што ён не фіксуецца на пэўным складзе і можа падаць на любы склад, таму яго называюць свабодным.: лета,зіма і інш.

Інтанацыя- сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, тым самым забяспечваюць рытмічна-меладычны малюнак вуснага маўлення, больш дакладна перадаюць думкі і пачуцці асобы у час выказвання. Камплементамі інтанацыі выступаюць наступныя элементы: мелодыка-змяненне тону голасу; інтэнсіўнасць- гучнасць голасу, тэмп,хуткасць маўлення; тэмбр-эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка маўлення; рытм- чаргаванне націскных і ненаціскных складоў; пэўнае размяшчэнне паўз-перапынкаў у гучанні.

Інтанацыя выконвае вельмі важныя функцыі ў мове6 яна знітоўвае фанетычныя адзінкі(словы, такты,фразы) маўлення ў цэласнае выказванне або дзеліць на асобныя часткі, супрацьпастаўляе сказы па мэце выказвання, служыць для выражэння розных сінтаксічных адносін паміж часткамі складанага сказа, удзельнічае ў выражэнні пачуццяў, эмоцый, яна можа кардынальна змяняць сэнс выказвання. На пісьме інтанацыя часткова перадаецца з дапамогай знакаў прыпынку і іншых графічных сродкаў.

        1. Арфаэпія і яе задачы. Прычыны адхіленняў ад нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія раздзел мовазнаўства у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Змест арфаэпіі складаюць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанетычных пазіцыях або іх спалучэнняў з іншымі гукамі, а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых граматычных формах, ў групах слоў або ў асобных словах. Правільнае літаратурнае вымаўленне садзейнічае дакладнаму і хуткаму разуменню сказанага, аблягчае працэс моўных зносін, садзейнічае росту культуры народа. Адхіленні ад літаратурных норм вымаўлення выклікаюцца рознымі прычынамі. Адна з іх –уплыў дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі.

Другая прычына адхіленняў- уплыў фанетычнай сістэмы рускай мовы, недасканалае веданне агульных і адметных рыс беларускай і рускай моў.

Парушэнні арфаэпічных норм могуць з’явіцца і пад уплывам правапісу. Не заўсёды напісанне ў беларускай мове адпавядае вымаўленню.

        1. Вымаўленне націскных і ненаціскных галосных.

        2. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных.

Усе зычныя гукі перад галоснымі і санорнымі зычнымі вымаўляюцца выразна:(н’і)ва, (л’і)ст, (л)ыж(к)а і інш.

Звонкія зычныя на канцы, а таксама ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца як глухія: гры(п)(грыб), мядзве(ц)(мядзведзь) і інш.

Гук (ў) вымаўляецца на месцы этымалагічнага (в) пасля галоснага на канцы слова або перад наступным зычным: галава-гало(ў)ка-гало(ў) і інш., на месцы этымалагічнага (л) у сярэдзіне слова: до(ў)гі, по(ў)ны і інш., і на канцы дзеясловаў мужчынскага роду прошлага часу: сказа(л)а-сказа(ў) і інш.

Свісцячыя (з), (с) перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца мякка ў словах і на стыку слоў: (с’)недаць, по(с’)пех і інш.

Гук (н) вымаўляецца мякка перад мяккімі свісцячымі: тра(н’)зіт, пе(н’)сія і інш.

Губныя зычныя (б)(п)(м)(ф) на канцы слова і перад мяккімі зычнымі, у тым ліку і перад(j), вымаўляюцца цвёрда: голу(п),стэ(п),восе(м) і інш.

Спалучэнні (дч)(тч) вымаўляюцца як падоўжаныя(ч): спа(ч)ына (спадчына);гаро(ч)ык (гародчык) і інш.

Спалучэнні (дц)(тц) вымаўляюцца як падоўжаны (ц): а(ц)агнуць (адцягнуць) і інш.

Спалучэнні (зск)(жск)(шск) вымаўляюцца як (ск): каўка(ск’)і (каўказскі) і інш.

Спалучэнні (дск)(кск) вымаўляюцца як (цк): сусе(цк’)і (суседскі) і інш.

Спалучэнне (чн) у беларускай мове вымаўляецца нязменна:мало(чн)ы, яе(чн)ы, му(чн)ы і інш.

        1. Графіка, яе змест і задачы. Беларускі алфавіт. Суадносіны літар і гукаў.

Графіка гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1)сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі;2)сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме;3)напісанне літар і іншых графічных знакаў.

Галоўная задача графікі-устанўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы.

Гук гэта найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны элемент вуснай мовы, які вымаўляецца і успрымаецца на слых. Літара- гэта графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. Прызначэнне літары – перадаваць на пісьме заўсёды адзін і той самы гук, але такой ідэальнай графічнай сістэмы, у якой кожная літара адпявадала б асобнаму гуку, а кожны гук-літары, увогуле не існуе.

Алфавіт – сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. У сучаснай беларускай мове сукупнасць літар, размешчаных у замацаваным парадку, называецца яшчэ азбукай. Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Кожная літара выступае ў чатырох сваіх вапыянтах – вялікая,малая, друкаваная, рукапісная.

        1. Функцыі літар е, ё, ю, я, і. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Гукавы і складовы прынцыпы беларускай графікі.

        2. Арфаграфія, яе прадмет і задачы. Апорнае напісанне і арфаграма. Раздзелы арфаграфіі.

Арфаграфія гэта раздзел мовазнаўства,які вывучае і распрацоўвае сістэму правіл, што вызначаюць аднастайную перадачу вуснай мовы на пісьме і гістарычна складзеная агульнапрынятая сукупнасць правіл напісання.

Беларуская арфаграфія распадаецца на пяць раздзелаў: