Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ000999.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
71.68 Кб
Скачать

1)Правілы перадачы гукаў літарамі ў складзе слоў і марфем

2)правілв аб злітных,паўзлітных і раздзельных напісаннях слоў і іх частак

3)правілы ўжывання вялікай літары

4)правілы пераносу частак слоў з аднаго радка на другі

5)правілы графічнага скарачэння слоў.

Арфаграма-правільнае напісанне, якое патрэбна выбраць з рада магчымых.

Асноўная задача арфаграфіі-выпрацоўка і ўствляванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і адначасова захаваць нязменнасць некаторых марфем слова і выразнасць яго граматычных форм.

        1. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

Фанетычны прынцып арфаграфіі-прынцып згодна з якім напісанне літар супадае з іх літаратурным вымаўленнем. Графічнае адзінства пры гэтым не захоўваецца.(цэны-цана, воды-вада)

Марфалагічны прынцып –гэта такі прынцып пры якім незалежна ад вымаўлення нязменна захоўваецца графічнае адзінства марфемы.(воз-вос;вываз-вывас)

Традыцыйны прынцып- пры якім захоўваецца напісанне, замацаванне традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. (дзевяты, дзесяты)

Дыферэнцыйны прынцып выкарыстоўваецца для адрознення слоў або іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. (раман і Раман;колас і Колас)

        1. Правапіс галосных о, а, э; е, ё, я. Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах.

Напісанне о,э,а заснавана на фанетычным прынцыпе сучаснай беларускай арфаграфіі: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: ордэн, моладзь, кіно і інш. У ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а: вокны-акно, холад-халады і інш. Літара а пішацца пад націскам і непаднаціскам: галава, наракаць.

Выключэнне з правіла складаюць напісанні о,э:

1)Напісанне о не пад націскам у канцы іншамоўных слоў пасля галосных, заснаванае на традыцыйным прынцыпе: трыо

2) напісанне э не пад націскам у пачатку і у сярэдзіне іншамоўных слоў, заснаванае на традыцыйным прынцыпе: эстэтыка, эвалюцыя.

3)напісанне ы замест э не пад націскам пасля р,л заснаванае на традыцыйным прынцыпе: дровы-дрывасек, бровы-брыво.

Літара ё пішацца толькі пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных: ён, галлё.

Літара е пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных: ельнік, прамень. У першым складзе перад націскам замест е,ё пішацца літара я:белы-бялюткі, вясёлы-весяліцца.

Выключэнне складаюць:

1)напісанне літары е у першым складзе перад націскам у іншамоўных словах заснаванае на традыцыйных прынцыпе: перон, метро, берэт.

2)напісанне літары е ў першым складзе перад націскам у словах дзевяты, дзесяты.

3) напісанне літары е ў часціцы не і прыназоўніку без, заснаванае на марфалагічным прынцыпе6 не мог, без слоў.

4)напісанне каранёвай літары я незалежна ад месца націску, заснаванае на марфалагічным прынцыпе: месяц, пояс, тысяча.

        1. Правапіс галосных у складаных словах.

        2. Правапіс літары ў (у нескладовае). Правапіс прыстаўных галосных і зычных.

        3. Правапіс мяккага знака. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

        4. Правапіс вялікай літары.

        5. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў слова.

        6. Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае значэнні слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

        7. Амонімы. Тыпы амонімаў. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці.

        8. Сінонімы, іх тыпы. Шляхі ўзнікнення сінонімаў.

        9. Антонімы, іх разнавіднасці. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза і аксюмаран. Паронімы.

        10. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Прыметы запазычаных слоў.

        11. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку.

        12. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

        13. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы, іх выкарыстанне ў мове. Неалагізмы, умовы іх узнікнення.

        14. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Суадноснасць фразеалагізма з іншымі адзінкамі мовы (словам, свабодным словазлучэннем, сказам).

        15. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы, выслоўі і афарызмы. Перыфраза.

        16. Фразеалагізмы як адзінка мовы. Класіфікацыі фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці, адпаведнасці часцінам мовы, сінтаксічным адзінкам, паводле стылістынчай афарбоўкі.

        17. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі, іх тыпы. Будова слоўнікавага артыкула ў энцыклапедычных і лінгвістычных слоўніках.

        18. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Адметныя адзнакі марфемы. Аснова слова і канчатак. Тыпы асноў.

        19. Корань як абавязковая марфема слова. Свабодныя і звязаныя карані. Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы. Прыстаўка і суфікс як службовыя марфемы.

        20. Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы. Тыпы і спосабы словаўтварэння.