Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

план канспект

.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
24.03.2016
Размер:
15.8 Кб
Скачать

ДУА “Вялікамалешаўская сярэдняя школа”

План канспект занятку ў 6”Б” класе па гісторыі сярэдніх вякоў па тэме

Палітычная раздробленасць Старажытнай Русі

Падрыхтаваў:

Настаўнік гісторыі

Вялікамалешаўскай

сярэдняй школы

Емельяновіч Андрэй Пятровіч

2015\2016 навучальны год

Тэма: Палтычная раздробленасць Старажытнай Русі

Задачы: Вызначыць, якія прычыны прывялі да раздраблення Старажытнарускай дзяржавы; растлумачыць, чаму аслабла ўлада кіеўскага князя; назваць найбольш моцныя старажытнарускія дзяржавы-княствы перыяду разробленасці; назваць прычыны і вынікі міжусобных войнаў у Старажытнай Русі.

Абсталяванне: падручнік, дошка, карта, атлас

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

II. Праверка дамашняга задання (№19, с. 94-98)

III. Тлумачэнне новай тэмы

Успомніце: Калі распалася Франкская імперыя? Чаму гэта адбылося? Якія функцыі выконвалі князі ў Старажытнай Русі? Што такое феадальныя адносіны?

1. Прычыны раздробленасці Старажытнай дзяржавы

Раздзел княства паміж сынамі

2. Аслабленне ўлады кіеўскіх князёў

Вялікі князь – правіцель, які займаў прастол у Кіеве

1097г. – з’езд князёў у Любечы, які афіцыйна замацаваў працэс раздробленасці Кіеўскай Русі. Уладзімір Манамах.

3. Буйныя дзяржавы-княствы

Галіцкае – у 1199г. Раман Мсціславіч аб’яднаў Галіцкае і Валынскае кн.

Уладзімірска- Суздальскае . Самыя вядомыя князі – Андрэй Багалюбскі і Усевалад Вялікае Гняздо

Наўгародская баярская рэспубліка

4. Міжусобныя войны

IV. Замацаванне новай тэмы

1. Пытанні і заданні, с. 103

2.Гістарычная даведка, с. 102

V. Д\з: № 20, с. 98-103

Самааналіз урока

Тып урока: камбініраваны. Выкарыстоўваюцца прыёмы техналогіі крытычнага мышлення, выкарыстоўваюцца разнастайныя крыніцы набыцця ведаў (падручнік, карта, атлас).

1. Характарыстыка ўрока (план).

Вывучэнне новай тэмы засноўваецца на ўменні вучняў працаваць з картамі і падручнікам , выконваць заданні рознай складанасці.

Засваенне новага матэрыялу запланавана праз практычную работу, так як клас здольны да лагічнага мышлення, аналізавання.

Замацаванне спланавана праз індывідуальную і франтальную работу.

2. Марфалагічны аспект самааналізу.

Урок прайшоў па плану. Арганізацыйна момант прайшоў хутка, так як клас заўседы рыхтуецца да ўрока.

3. Функцыянальны аспект самааналізу.

Задачы выхавання класа здзяйсняліся праз стварэнне сяброўскай і творчай атмасферы ўрока, добрая адносіны настаўніка і вучняў і г. д.

Лічу, што ўрок прадстаўляе сабой цэласную сістэму. Мэты, пастаўленыя на уроку, выкананыя. Усе вучні знайшлі і зразумелі асаблівасці развіцця славянскіх дзяржаў.

  Дастаткова высокая працаздольнасць вучняў на працягу ўсяго ўрока выконвалася дзякуючы добраму псіхалагічнаму стану на ўроку, разнастайнасцю відаў дзейнасці

     Лічу, што вынікам урока будзе якаснае засваенне ведаў, што дапаможа ў далейшым вывучэнні дадзенай тэмы.

Актыўнасць класа можна вызначыць як высокую. Лічу, што мне ўдалося вытрамаць стыль зносін з вучнямі, арганізаваць іх актыўную работу на ўроке. Лічу, што ўрок дасягнуў усіх пастаўленых мэт.