- •10. Кар’ерныя вадаемы
- •10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў
- •10.2. Рэкультывацыя кар'ераў
- •10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
- •10.4. Гідралагічныя асаблівасці
- •Водны баланс некаторых кар’ерных вадаёмаў Беларусі, тыс. М3 / год
- •10.5. Гідрахімічны рэжым
- •10.6. Донныя адклады
- •10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў
- •Літаратура
- •Гідралогія сушы
- •Гідраграфія беларусі
- •220050, Мінск, праспект Францыска Скарыны, 4
- •220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
- •Колькасць каналаў і іх даўжыня па асноўным рачным басейнам Беларусі (на 2000 г.)
- •Пералік пастоў на рэках, каналах, азёрах і вадасховішчах Беларусі (па стану на 01.01.2003)
10.3. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў
У адрозненне ад азер у кар'ерных вадаемах лімналагічныя працэсы толькі пачынаюць складацца, яны няўстойлівыя да навакольнага асяроддзя. Гэта няўстойлівасць паглыбляецца слабымі інэрцыйнымі ўласцівасцямі і невялікім, але кампактным аб'емам водных масаў.
Акрамя гэтага, прыроднае развіцце кар'ерных вадаемаў характарызуецца тэхнагеннымі фактарамі, якія павінны забяспечыць нармальнае функцыянаванне водных экасістэма, зрабіць больш мяккім пераход ад тэхнічных да прыродна-тэхнічных аб'ектаў і зменшыць антрапагеннае ўздзеянне на іх.
У лік такіх фактараў могуць быць уключаны наступныя мерапрыемствы:
1. Актыўны ўдзел чалавека ў фарміраванні адпаведнага тыпу катлавіны: ад здабычы карысных выкапняў і ўтварэння адмоўнай формы рэльефа да выраўноўвання іх дна, штучнае ўтварэнне водмелеў, , павелічэнне аб'ему пры захаванні малой плошчы акваторыі.
2. Забяспечанне ўмоў для адпаведнага водаабмену (утварэнне прытокаў, штучная падача (наліў) вады, дадатковыя плаціны, спуск вады і г.д.).
3. Арганізацыя вадазбораў адпаведнага памеру, іх дрэніраванне (сцек з прадпрыемстваў).
Марфаметрычныя паказчыкі катлавін кар'ерных вадаемаў значна адрозніваюцца і залежаць ад тыпу сыравіны, якая здабывалася, геалагічных умоў радовішча, тэхналогіі здабычы і прыемаў рэкультывацыі.
Для кар'ерных вадаемаў на месцы гліністых распрацовак характэрна невялікая плошча і глыбіня, няроўнае дно, высокая ступень звілістасці берагоў, даволі абшырная зона мелкаводдзяў (рыс. 10.1). Напрыклад, кар'ерны вадаем «Зялены» мае плошчу 1 – 5 га, аб'ем воднай масы каля 1 млн. м3, а плошча мелкаводдзяў складае 30 %.
Рыс. 10.1. Гіпсаметрычныя асаблівасці вадазбора і марфаметыі катлавіны кар’ернага вадаёма на месцы здабычы глін (Гайдукоўка)
Кар'ерныя вадаемы на месцы распрацовак карбанатнай сыравіны адрозніваюцца больш значнымі плошчай (5 – 40 га) і глыбіней (да 20 м), маюць кампактную карытападобную форму з малой зрэзаннасцю берагавой лініі. У іх роўнае ці тэрасаванае дно, большы аб'ем воднай масы (0,5 – 4,5 млн. м3), але невялікая плошчамелкаводдзяў (2 – 5 %). Да гэтага тыпу адносяцца вадасховішчы Крычаў, Блакітны, Вярхоўе (рыс. 10.2).
Кар'ерныя вадаемы на месцы пясчана-гравійных распрацовак (Смаргонь, Ліозна Паўночны і Ліозна Паўдневы) знаходзяцца на пойме. Іх плошча вагаецца ад 4 да 125 га. Для іх характэрна невялікая глыбіня, параўнальна роўнае дно і значная звілістасць берагавой лініі. Зона мелкаводдзяў складае ад 5 да 60 % агульнай плошчы (рыс. 10.3).
У асноўным марфаметрычныя паказчыкі кар'ерных вадаемаў нязначна адрозніваюцца ад прыродных вадаемаў. Аднак для іх характэрны некаторыя і нетыпічныя для прыродных вадаемаў рысы: невыпрацаваныя дно і берагі, адсутнасць літаралі. Узрост вадаемаў меньш за 30 гадоў, таму працэсы абразіі і акумуляцыі не прывялі дно ў стабільны і ўстойлівы стан, які мы назіраем у прыродных вадаемах. Гэтаму не спрыяе таксама невялікая плошча, складаная берагавая лінія і малы разгон ветравых хваляў.
Рыс. 10.2. Гіпсаметрычныя асаблівасці вадазбора і марфаметыі катлавіны кар’ерных вадаёмаў на месцы даламітавых распрацовак : 1 – Вярхоўе, 2 – Цякава-Койтава
Рыс. 10.3. Гіпсаметрычныя асаблівасці вадазбора і марфаметыі катлавіны кар’ернага вадаёма на месцы пясчаных распрацовак