Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
38
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.8 Mб
Скачать

10.7. Зарастанне кар’ерных вадаемаў

Асаблівасці зарастання кар’ерных вадаемаў вызначаюцца тыпам катлавіны, размеркаваннем мелкаводдзяў, грунтамі дна, хімічным саставам. У сувязі з гэтым і на аснове біялагічных прадукцыйных паказчыкаў выдзяляюцца макрафітны ці фітапланктонны напрамкі развіцця кар’ерных вадаемаў. Да ліку макрафітных вадаемаў адносяцца Руба, Блакітны, Крычаў, Ліозна, Зялены. Па фітапланктоннаму шляху развіваюцца кар'’рныя вадаемы лазурны, Смаргонь, Вярхоўе , .

Устаноўлена, што макрафітныя кар’ерныя вадаемы праходзяць тры стадыі: фітапланктонную (патэнцыяльна-макрафітную), макрафітную і заключную (астаткава-макрафітную). На першай стадыі пагружаныя макрафіты не адразу засяляюць вадаем. Першым з’яўляецца фітапланктон, які меньш патрабавальны да навакольнага асяроддзя. Затым наступае больш працяглы макрафітны перыяд. Дасягнуў сталага (зрэлага) стану, пры якім спажыўныя элементы ўжо выкарыстоўваюцца не макрафітамі, а зноў фітапланктонам, кар’ерны вадаем уступае ў заключную астаткава-макрафітную стадыю.

Фітапланктонныя вадаемы праходзяць толькі адну фітапланктонную стадыю.

Па запасах спажыўнага рэчыва кар’ерныя вадаемы, як і азеры, падзяляюцца на мезатрофныя з прызнакамі алігатрафіі (Блакітны, Крычаў); мезатрофныя (Гайдукоўка), слабаэвтрофныя (Смаргонь), эвтрофныя (Зялены, Ліозна), моцнаэвтрофныя (Вярхоўе), дыстрофныя (Мароські ).

Флору кар’ерных вадаемаў складаюць 23 віды водных раслін, харавыя і ніцяныя водарасці (15 родаў, 13 сямействаў). Найбольшую колькасць відаў складаюць 2 сямействы рдэставых.

Фларыстычны састаў кар’ерных вадаемаў бедны і знаходзіцца на стадыі фарміравання. Сярод відаў 52 % складаюць пагружаныя, 39% - паўпагружаныя, 9 % - плаваючыя раслины.

Літаратура

  1. Блакітная кніга Беларусі.Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1994.416 с.

  2. Гидрографическая сеть Белоруссии и регулирование речного стока. Сб.статей. Минск: Университетское, 1992. 152 с.

  3. Киселев В.Н., Яцухно В.М. Географическое обоснование территориально-планировочной организации мелиорированных водосборов. Вестн. Бел. Ун-та. Сер.2. Хим., биол., география. № 3, 1989, с. 55 – 58.

  4. Лопух П.С. Закономерности развития природы водоемов замедленного водообмена, их использование и охрана. Минск: БГУ 2000. 332 с.

  5. Национальная система мониторинга окружающей среды Республики Беларусь: результаты наблюдений. Минск: БелНИЦ Экология. 2002. 188 с.

  6. Национальный атлас Беларуси. Минск: Комитет по земельным ресурсам. 2002.292 с.

  7. Орлов В.Г. Основы физической гидрографии. Учебное пособие. Л.: Ленинградский политехнический институт, 1979, 72 с.

  8. Павловский А.И. Закономерности проявления эрозионных процессов на территории Беларуси. Минск: Наука и техника. 1994. 105 с.

  9. Плужников В.Н., Станкевич Р.А., Магижонок М.И., Жуков Д.Р. Вилейско-Минская водная система. Минск: Университетское. 1987. 64 с.

  10. Программа ТАСИС по развитию трансграничного сотрудничества по реке Буг в Беларуси. Заключительный отчет. Минск: 2002. 159 с.

  11. Шишилина К.Я. Музы Несвижа. Минск: Полымя. 1986.

  12. Фащевский Б.В. Основы экологической гидрологии. Минск: Экоинвест, 1996. 240 с.

  13. Хомич С.А. Геоэкологические аспекты водохозяйственной рекультивации нарушенных земель Беларуси. Минск:ИГН НАН Беларуси, 2001. 123 с.

  14. Якушко О.Ф. Белорусское Поозерье. История развития и современое состояние озер Северной Белоруссии. Минск: Вышэйшая школа., 1971. 336 с.

Вучэбнае выданне

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ