Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
38
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.8 Mб
Скачать

10.5. Гідрахімічны рэжым

Сходнасць кар'ерных вадаемаў па шэрагу паказчыкаў з азерамі абумоўлівае сходнасць і рэжымных лімнічных характарыстык: рэжыма тэмпературы і раствораных газаў, асноўных фізічных і хімічных уласцівасцей вады, напрамку біялагічных і седыментацыйных працэсаў.

Тэмпературны рэжым. У найбольш глыбокіх вадаемах летам назіраецца прамая тэмпературная стратыфікацыя (Крычаў, Руба, Гайдукоўка, Смаргонь). На мелкаводных водмелях назіраецца амаль поўнае перамешванне. Зімой – адваротная тэмпературная стратыфікацыя. Для самых мелкаводных вадаемаў характэрна поўнае перамешванне воднай масы (Ліозна Паўночны і Ліозна Паўднёвы).

Рыс. 10.4. Размеркаванне тэмператур вады ў кар’рных вадаёмах Беларусі: 1 – зімой; 2 - летам

Газавы рэжым. Даследванні паказваюць, што большасць кар'ераў маюць неспрыяльныя кіслародныя ўмовы. Прычына гэтага з'яўляюцца марфалагічныя асаблівасці катлавін ці іх выкарыстанне для размяшчэння арганічных рэчываў. Памяншэнне ўтрымання О2 ад паверхні да дна звязана з яго скарыстаннем на працэсы разлажэння ў гіпалімніёне (Вярхоўе, Гайдукоўка, , Смаргонь).

Для вадаемаў Вярхоўе, Мароські тыпічны выпадак, пры якім утрыманне О2 у прыдонных слаях блізкае да нуля. У самых высакапразрыстых вадаемах тыпа Крычаў, Блакітны на некаторай глыбіні назіраецца кіслародны максімум, які ўтвараецца з прычыны высокай празрыстасці вады і тонкага слоя эпілімніена.

Па велічыні мінералізацыі вады большасць вадаемаў адносіцца да гідракарбанатнага класа кальцыевай групы і па велічыні яна не перавышае сярэдніх фонавых паказчыкаў значэнняў на Беларусі. Утрыманне азота і фосфару рэзка павялічваецца ў выпадках паступлення прамысловых і камунальных сцекавых водаў, сцеку з сельскагаспадарчых зямель і рэкрэацыйных зон.

10.6. Донныя адклады

Па характару накаплення донных адкладаў кар’ерныя вадаёмы нагадваюць прыродныя водныя аб’екты – азёры. Крыніцай паступлення у вадаёмы матэрыялаў служаць прадукты размыву, хімічнай эрозіі і абразіі першасных грунтоў, якія засталіся на месцы распрацоўкі радовішча. Значнай крыніцай паступлення матэрыяла у вадаёмы з’яўляюцца пылападобныя часцінкі і паветраныя выкіды мясцовай вытворчасці (“Мароські”).

У фарміраванні другасных донных адкладаў назіраецца прамая сувязь паміж імі і тыпам здабываемых карысных выкапняў. У вадаёмах на месцы здабычы пясчаных і пясчана-гравелістых матэрыялаў назіраецца фарміраванне адкладаў з разназерністым памерам фракцый. У складзе донных адкладаў перавагаюць дробнапясчаныя часцінкі (0,25 – 0,10 мм). Шырока прадстаўлена зерне алеўрытавага памеру. Лёгкія мінеральныя фракцыі амаль на 90 % прадстаўлены з кварца.

У кар’ерных вадаёмах на месцы здабычы гліністай і карбанатнай сыравіны утрыманне пясчаных і буйных алеўрытавых часцінак нязначнае, фракцый памерам звыш 0,01 мм ад 2 да 10 %.

Фарміраванне другасных донных адкладах у кар’ерных вадаёмах аналагічнае азёрнай седіментацыі. Грубадысперсныя адклады фарміруюцца у выніку слабай абразіі берагоў і адкладаюцца даволі вузкай паласой уздоўж берега. Дрбнадісперсныя адклады наколіваюцца у глыбокаводнай частцы дна. Па грануламетрычнаму складу адклады кар’ерных вадаёмаў нагадваюць азёрныя пяскі, гліны, мергелістыя гліны і мергелі.

Па валаваму хімічнаму складу донныя адклады блізкія да мінеральных і аргана-мінеральных адкладў азёр сілікатнага і карбанатнага раду. У донных адкладах перавагаюць злучэнні крэмнія (SiO2) да 80,6 %), алюмінія ( Al2O3да 17,0 %), жалеза ( Fe2O3 да 8,75 %), кальцыя (СаО да 56,4 %), магнія ( МgО да 10,7 %). Утрыманне попелу знаходзіцца ў межах 59,1 – 94,9 %), а утрыманне арганічнага вугляроду – усяго ад 0,04 да 5,3 %.

Аўтахтонным матэрыялам, які удзельнічае у фарміраванні другасных донных адкладаў, з’яўляюцца прадукты жызнедзейнасці гідрабіонтаў. Аб інтенісіўнасці іх удзелу у фарміраванні новых адкладаў сведчыць нізкае утрыманне арганікі і перавага крэмнію. Аналіз відавога складу і колькасці астракод у адкладах вадаёмаў, якія знаходзяцца на розных узроўнях трофнасці за 35 – 40 перыяд існавання (ад ранняй стадыі алігатрафіі да выражанай дыстрафіі ) сведчыць аб яшчэ нязначнай ролі аўтахтонных працэсаў у працэсах седзіментагенэза.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ