- •4.Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
- •5.Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных ўтварэнняў усходніх славян.
- •11. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага.
- •12. Знешняя палітыка вкл. Барацьба з тэўтонскім орданам, мангола-татарамі і суперніцтва з маскоускай дзяржавай.
- •13. Асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў часы вкл. Месца і роля беларускай культуры ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
- •14. Лівонская вайна. Люблінская ўнія 1569г. Утварэнне рэчы паспалітай (рп)
- •15. Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай
- •16. Палітычны крызіс. Тры падзелы і канец рп.
- •17. Беларускія землі падчас войнаў XVI-XVIII ст. І падзелаў Рэчы Паспалітай.
- •18. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і паўстанне т. Касцюшкі як спроба захавання самастойнасці рп.
- •19. Гістарычныя ўмовы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў XVII-XVIII ст. (архітэктура літаратура, грамадская думка, адукацыя, мастацтва).
- •20. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Палітыка царызма на Беларусі.
- •21. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларусі пасля уключэння у склад расійскай імперыі
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
- •24. Паўстанне 1863-1864 гг.
- •25. Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці
- •28) Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
- •27, 29) Беларусь ў першай палове XIX стагоддзя: асаблівасці культурнага развіцця.
- •31. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на т. Беларусі у 14 – 19 ст. (гісторыя узаемаадносін праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і пратэстанскай цэркваў).
- •32. Рэвалюцыі 1905-1907 гг., лютаўская 1917 г., іх наступствы для беларусі.
- •33.Беларусь ва умовах Першай сусветнай вайны. Наступствы вайны для Беларусі.Версальска-Вашінгтонская сістэма. Нарастанне фашыстскай пагрозы у свеце.
- •35.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі(бнр), тры ўстаўныя граматы, гістарычны лёс бнр.
- •Вопрос 46!Віцебская вобласць у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •Вопрос 47!Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Вопрос 48!Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час
- •Вопрос 49!Удзел бсср у заснаванні I дзейнасціАрганізацыіАб'яднаныхНацый (аан)
- •Вопрос 50!Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 40-80-х гадоў XX ст.
- •51. Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Роля бсср на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі двух грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. XX ст.
- •52.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.XX.
- •54.Асноўныя дасягненні беларускай літаратуры, адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50 – 80 гг. XX.
- •55. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад ссср, утварэнне снд. Абвяшчэнне суверэнітэту рб. Станаўленне незалежнасці рб ў 1991-1994 гг.
- •56,57. Прыняцце Канстытукцыі рб: пераход ад парламенцкай да прэзідэнцкай рэспублікі. Аналіз сістэмы ўлады у рб.Канстытуцыя рб.
- •58.Грамадска-палітычнае развіццё рб у хх-Хӏ ст.
- •59.Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. - Пачатку XXI ст.
- •61. Культурна-духоўнае жыццё
- •62. Развіццё Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
Ратны і працоўны подзвіг жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчаннай вайны.
Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі змагалася на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады вайны, звыш 300 тыс. Салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, 441 воін удастоін звання Героя Савецкага саюза, 65 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы. Выхадцы з Магілёўскай вобласці камандзіры танкавых злучэнняў І.І.Гусакоўскі, С.Ф.Шутаў, І.І.Якубоўскі былі двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Двойчы гэту ўзнагароду атрымаў і былы сталяр Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната лётчык П.Я.Гавалачоў.
Нямала жыхароў Беларусі ўдзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. У той жа час на беларускай зямлі змагаліся з гітлераўцамі славацкі партызанскі атрад Яна Налепкі,немцы Фрыц Шменкель і Карл Лінке, балгарка Лілія Карастаянава, іспанец Хуста Лопес.
Сотні тысяч ураджэнцаў Беларусі працавалі ў савецкім тыле: у Паволжы, на Урале, У Заходняй Сібіры, іншых рэгіёнах СССР. Беларускія чыгуначнікі А.А.Чухнюк. А.В.Глебаў, М.А.Макараў, І.П.Першукевіч, А.А.Янкоўскі за высокія паказчыкі ў рабоце былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Уклад у справу разгрому ворага ўносілі дзеячы беларускай навукі і культуры.
Рашаючы ўклад Савецкага Саюза ў разгром гітлераўскай Германіі і мілітарысцкай Японіі.
Па-першае, на працягу ўсёй вайны 60-75 % і боль сіл і сродкаў гітлераўскай арміі знаходзілася на савецка-германскім фронце. Да сярэдзіны 1944г. тут адначасова дзейнічала ад 190 да 270 дывізій праціўніка, у той час як супраць англа-амерыканскіх войск у Паўночнай Афрыцы – ад 9 да 20, у Італіі – ад 7 да 26 дывізій. Нават пасля адкрыцця 2-га фронту ў Еўропе ў чэрвені 1944г. колькасць фашысцкіх войск на Ўсходзе ў 2-2,5 раза перавышала сілы гітлераўцаў, якія дзейнічалі на заходнееўрапейскім і італьянскім тэатрах вайны. За гады вайны на савецка-германскім фронце было знішчана 607 дывіій вермахта. Саюзнікі ж разбілі і ўзялі ў палон у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе 176 дывізій. У баях з савецкімі войскамі гітлераўцы страцілі 75% баявой тэхнікі і зброі.
Па-другое, савецка-германскі фронт адрозніваўся ад іншых па размаху і напружанасці ўзброенай барацьбы. Калі працягласць франтоў ў Італіі і Паўночнай Афрыцы не перавышала 300-350 км, а ў Заходняй Еўропе – 800км, то працягласць савецка-германскага фронту на розных этапах вайны складала ад 3 да 6,2 тыс. км. Савецка-германскі фронт існаваў 1418 сутак, з іх 1320 сутак, ці 93%, прыходзіцца на актыўныя баявыя дзеянні.
Па-трэцяе, нельга гаварыць пра “рашаючую ролю” у разгроме ваеннай і дзяржаўнай машыны “трэцяга рэйха” ваенна-паветраных сіл ЗША і Англіі пасля адкрыцця ў Еўропе 2-га фронту. Асноўнымі аб’ектамі бамбардзіровак англа-амерыканскай авіяцыі з’яўляліся прадпрыемствы суднабудаўнічай прамысловасці, марскія базы, фашысцкія авіябазы і аэрадромы ў Заходнчй Еўропе. У той жа час танкабудаўнічыя заводы германіі фактычна не падвяргаліся, а авіяцыйныя прадпрыемствы ў нязначнай ступені падвяргаліся атакам з паветра. Многія заводы Рура , якія мелі ваенна-эканамічнае значэнне, але былі звязаны з англа-амерыканскімі манаполіямі, наогул не падвяргаліся паветраным бамбардзіроўкам.
Па-чацвёртае, Савецкі Саюз меў большыя страты: 27 млн. савецкіх людзей загінулі ш баях, у фашысцкіх лагерах і засценках, з іх 8,7 млн. чалавек – гэта страты арміі, флоту, пагранічных і ўнутраных войск, астатнія людскія статы прыходзяцца на мірнае насельніцтва. У барацьбе з фашызмам Савецкая беларусь страціла звыш 2,2 млн. чалавек: загінуў кожны чацвёрты яе жыхар. Страты ЗША ў вайне склалі 405 тыс.чалавек, Англіі-375 тыс. чалавек.
Агульныя страты фашысцкай Германіі ў вайне – 13,6 млн. чалавек, больш за 10 млн. знайшлі сабе магілу на савецка-германскім фронце.
Па-пятае, ЗША не адыгралі рашаючай ролі і ў хуткім разгроме мілітарысцкай Японіі. Вядома, што кіруючая вярхушка Японіі і пасля прыменення ЗША атамных бомб мела цвёрды намер працягваць вайну. Толькі 9 жніўня 1945 г. прэм’ер – міністр Японіі Судзукі быў вымушаны перагледзіць гэту пазіцыю. Японія прыняла безагаворачную капітуляцыю пасля таго, як Чырвоная Армія магутным ударам разграміла Квантунскую армію- галоўную апору мілітарыстаў Японіі.
Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, то менавіта Савецкі Саюз, яго армія і народ вынеслі на сабе асноўны цяжар ваўны, адыгралі рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй.
Крыніцамі Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляліся савецкі дзяржаўны і грамадскі лад, кіруючая роля Камуністычнай партыі, дружба народаў СССР, патрыятызм савецкіх людзей. Жорсткая цэнтралізацыя ўпраўлення і дысцыпліна разам з гераічнай працай савецкіх рабочых, калгаснікаў і служачых дазволілі вырабіць значнаболь зброі і баявой тэхнікі, чым праціўнік. Гэта перавага савецкага тылу над германскім стварыла матырыяльную аснову ваенных перамог.
Урокі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.
Галоўны ўрок Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны- чалавецтва, жыхары планеты павінны зрабіць усё магчамае, каб рэгіянальныя і лакальныя ваенныя канфлікты боль ніколі не паўтараліся, каб усе спрэчныя пытанні ў міжнародных адносінах вырашаліся за сталом перагавораў.
Злачынна патураць агрэсару, шукаць для сабе выгады. У рэшце можна самому пацярпець ад агрэсара.
Імкненне рэакцыйных сіл свету да сусветнай гегемоніі, панавання над іншымі народамі асуджана на правал. Немагчыма спыніць прагрэс чалавецтва, устанавіць панаванне над ўсімі народамі і краінамі свету.
Практыкай даказана магчымасць супрацоўніцтва розных грамадска-палітычных сістэм у барацьбе супраць агрэсара, за мір
Савецкі Саюз, яго армія і народ вынеслі на сабе асноўны цяжар вайны, адыгралі рашаючую ролю ў разгроме агрэсараў.
Неабходна праяўляць высокую пільнасць і ўмацоўваць абарону сваёй Радзімы. Агрэсарам трэба памятаць аб адплаце за развязванне вайны: Нюрнбергскім і Такійскім міжнароднымі трыбуналамі ваенныя злачынцы былі прыгавораны да смяротнага пакарання. Гэта быў прысуд і агульны прыгавор народаў свету.