- •4.Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
- •5.Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных ўтварэнняў усходніх славян.
- •11. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага.
- •12. Знешняя палітыка вкл. Барацьба з тэўтонскім орданам, мангола-татарамі і суперніцтва з маскоускай дзяржавай.
- •13. Асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў часы вкл. Месца і роля беларускай культуры ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
- •14. Лівонская вайна. Люблінская ўнія 1569г. Утварэнне рэчы паспалітай (рп)
- •15. Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай
- •16. Палітычны крызіс. Тры падзелы і канец рп.
- •17. Беларускія землі падчас войнаў XVI-XVIII ст. І падзелаў Рэчы Паспалітай.
- •18. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і паўстанне т. Касцюшкі як спроба захавання самастойнасці рп.
- •19. Гістарычныя ўмовы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў XVII-XVIII ст. (архітэктура літаратура, грамадская думка, адукацыя, мастацтва).
- •20. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Палітыка царызма на Беларусі.
- •21. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларусі пасля уключэння у склад расійскай імперыі
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23.Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
- •24. Паўстанне 1863-1864 гг.
- •25. Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці
- •28) Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
- •27, 29) Беларусь ў першай палове XIX стагоддзя: асаблівасці культурнага развіцця.
- •31. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на т. Беларусі у 14 – 19 ст. (гісторыя узаемаадносін праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і пратэстанскай цэркваў).
- •32. Рэвалюцыі 1905-1907 гг., лютаўская 1917 г., іх наступствы для беларусі.
- •33.Беларусь ва умовах Першай сусветнай вайны. Наступствы вайны для Беларусі.Версальска-Вашінгтонская сістэма. Нарастанне фашыстскай пагрозы у свеце.
- •35.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі(бнр), тры ўстаўныя граматы, гістарычны лёс бнр.
- •Вопрос 46!Віцебская вобласць у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •Вопрос 47!Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
- •Вопрос 48!Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час
- •Вопрос 49!Удзел бсср у заснаванні I дзейнасціАрганізацыіАб'яднаныхНацый (аан)
- •Вопрос 50!Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 40-80-х гадоў XX ст.
- •51. Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Роля бсср на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі двух грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. XX ст.
- •52.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.XX.
- •54.Асноўныя дасягненні беларускай літаратуры, адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50 – 80 гг. XX.
- •55. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад ссср, утварэнне снд. Абвяшчэнне суверэнітэту рб. Станаўленне незалежнасці рб ў 1991-1994 гг.
- •56,57. Прыняцце Канстытукцыі рб: пераход ад парламенцкай да прэзідэнцкай рэспублікі. Аналіз сістэмы ўлады у рб.Канстытуцыя рб.
- •58.Грамадска-палітычнае развіццё рб у хх-Хӏ ст.
- •59.Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. - Пачатку XXI ст.
- •61. Культурна-духоўнае жыццё
- •62. Развіццё Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
Вопрос 49!Удзел бсср у заснаванні I дзейнасціАрганізацыіАб'яднаныхНацый (аан)
Беларусь была прынята ў якасці першапачатковага члена ААН у знак павагі да нашага народа, з улікам уклада ў разгром нямецкага фашызму і панесеных у гэтай барацьбе вялікіх страт. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў радах Савецкай Арміі ваявала 1100 тыс. грамадзян Беларусі, у радах народных мсціўцаў на тэрыторыі рэспублікі - 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. Яны знішчылі паўмільёна гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У гэтай вайне загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. На катаржныя работы ў Германію было адпраўлена каля 380 тыс.чалавек. Прамы матэрыяльны ўрон, нанесены вайной, склаў 35 бюджэтаў рэспублікі даваеннага 1940 г.
27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая з мэтай заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.
Але членства БССР у ААН не прывяло да якіх-небудзь прынцыповых змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый і паўнамоцтваў. Удзел делегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар.
Членства Беларусі ў складзе ААН пашырала яе міжнародны аўтарытэт, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. У гэтым заключаўся галоўны сэнс удзелу делегацыі БССР у абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогоднія сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Па прапанове делегацыі БССР у 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў".
Беларуская дэлегацыя дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без якой бы там ні было дыскрымінацыі і прыніжэння годнасці асобных дзяржаў і народаў. У гэтай сувязі 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К. В. Кісялеў падпісаў у Парыжы мірны дагавор з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі - Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.
Беларусь атрымала дапамогу ААН таварамі, машынамі, абсталяваннем. Нягледзячы на тое, дапамога насіла абмежаваны характар, паступіла яна ў найболь шцяжкі час і таму мела важнае значэнне.
Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН у 1960 г. прыняла Дэкларацыю "Аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам", якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Беларусь выступала з асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В'етнаме, была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай бяспекі. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАП (Міжнародная арганізацыя працы), МСЭ (Міжнародны саюз электрасувязі) і інш.
У 1995 г. адзначалі 50-годдзе існавання ААН. За паўстагоддзя свайго існавання гэта міжнародная арганізацыя пераўтварылася ў самую буйную ў гісторыі чалавецтва, аб'яднаўшую 184 незалежныя дзяржавы міра. 24 кастрычніка 1945 г. лічыцца пачаткам існавання ААН (уступіў у сілу тэкст Устава ААН) і адзначаецца як дзень ААН