Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

15. Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай

Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў. Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночнаўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці, было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ больш глыбокі раскол беларускага грамадства на рэлігійнай глебе.

У 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў цар Фёдар Іванавіч. Барыс Гадуноў, які прыйшоў да ўлады, а потым і Васіль Шуйскі ў вельмі складаных эканамічных і палітычных абставінах не здолелі прыпыніць "смуту" барацьбу працоўных мас супраць феадалаў. "Смута" ў Расіі падштурхнула польскіх і літоўскіх феадалаў да актыўнай рускай палітыкі, для якой склаліся спрыяльныя ўмовы.

Шматлікія звароты беларусаў аб дапамозе ў іх барацьбе з акаталічваннем і паланізацыяй беларускага этнасу пачасціліся пасля 8 студзеня 1654 г., пасля ўз'яднання Украіны з Расіяй.

У маі 1654 г. пачалася рускапольская вайна, у якой прыняла ўдзел большасць насельніцтва Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, Смаленск. Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадковым. Папершае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцкауніяцкага наступу на праваслаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі. Падругое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г. д. Патрэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні.

Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654-1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. на тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.

У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Польшча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку гэтай дзейнасці ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай "вечны мір". "Вечны мір" гарантаваў свабоду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (на Беларусі і Украіне) і прызнаваў права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. Дагавор 1686 г. уступіў у сілу адразу пасля падпісання, але быў ратыфікаваны польскім сеймам толькі ў 1710 г.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700-1721), якая была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі. Тым часам Расія, заключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб'явіла вайну. 3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя, якая закранала частку тэрыторыі Літвы, Польшчы, Украіны і амаль усю Беларусь. Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў.

Бітва паміж рускімі і шведамі адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне. Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. Руская армія пад Палтавай атрымала бліскучую перамогу. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI — XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, прынеслі шмат страт.