Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история вся.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
426.97 Кб
Скачать

56,57. Прыняцце Канстытукцыі рб: пераход ад парламенцкай да прэзідэнцкай рэспублікі. Аналіз сістэмы ўлады у рб.Канстытуцыя рб.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху ства-рэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзей-насці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаў-нага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбар-шчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лука-шэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэс-публіканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г.

У сярэдзіне 90-х гг. на шляху будаўніцтва нашай маладой дзяржавы ўзніклі цяжкасці, якія былі звязаны з недаклад-насцямі заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выраз-на праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпа-літычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правя-дзення рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г.

За прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала 70,4 % выбар-шчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалеж-насці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум 1996 г. фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратыч-най сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Кан-стытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Нагэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўза-емадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і су-довай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілжяўвядзеннеў 1996 г. прэзідэнцкай формырэспуб-лікі замест парламенцкай.

Прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны двухпалат-ны Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаец-ца з Палаты прадстаўнікоўі Савета Рэспублікі. Канстыту-цыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законаў, якія прымаюццаў краіне. Выканаўчую ўла-ду ў дзяржаве ажыццяўляе У рад — Савет Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада нале-жыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — вобласці, кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтва-рэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойна-сцю ў рашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяр-жаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Беларусь з'яўляецца ярававом дзяржавай таму, што дзей-насць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яў-ляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыялъная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўля-ецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над пра-вамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.