Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ахова гісторыка.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
43.55 Кб
Скачать

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі як навуковая галіна і вучэбная дысцыпліна

Паняцце «ахова спадчыны» можа ўжывацца ў некалькіх значэннях:

«ахова спадчыны» як вучэбная дысцыпліна,

«ахова спадчыны» як дзейнасць прыватных асоб (настаўнікаў, краязнаўцаў і г.д.) і грамадскіх аб’яднанняў,

як частка дзяржаўнай культурнай палітыкі, рэалізаваная ў сістэме мер и мерапрыемстваў па зберажэнні гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Раней падобная дысцыпліна выкладалася ў ВНУ, але пад іншай назвай “Ахова помнікаў гісторыі і культуры”. У далейшым назва курса была зменена, так як у дзеючым заканадаўстве шырэй выкарыстоўваецца паняцце “ахова гісторыка-культурнай спадчыны”, якое па свайму сэнсаваму напаўненню больш шырокае, так як уключае ў сябе не толькі помнікі гісторыі і культуры (якія з’яўляюцца матэрыяльнымі аб’ектамі), але і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека (мову, фальклорны творы і г.д.).

Што ж такое гісторыка-культурная спадчына? Згодна з дзеючым законам (у законе 1992 г. амаль такая ж трактоўка) гісторыка-культурнай спадчынай трэба лічыць сукупнасць найбольш адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях. Гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі – трэба лічыць матэрыяльныя аб’екты (матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці) і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека (нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Апошняе з’яўляецца абавяковай умовай, замацаванай у законе. Калі той ці іншы аб’ект не атрымаў статусу каштоўнасці ў адпаведнасці з прадугледжанай ў законе працэдурай, ён будзе лічыцца толькі помнікам культуры ці гісторыі (які можа прэтэндаваць на ўключэнне) і нормы закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў поўнай меры на яго не будуць распаўсюджвацца.

Аховай гісторыка-культурнай спадчыны (ГКС) лічыцца сістэма арганізацыйных, прававых, эканамічных, матэрыяльна-тэхнічных, навуковых, інфармацыйных і (або) іншых мер, накіраваных на выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, наданне матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улік, захаванне, аднаўленне, утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны.

У сучасным грамадстве ахова гісторыка-культурнай спадчыны займае вельмі значнае месца. Больш таго, ахова з’яўляецца канстытуцыйным абавязкам грамадзян Беларусі, а таксама грамадзян іншых дзяржаў і апатрыдаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. (Статья 54. Каждый обязан беречь историко-культурное, духовное наследие и другие национальные ценности.). Улічваючы, што абавязкаў у Канстытуцыі не так шмат (выкананне Канстытуцыі, павага да праў і свабод іншых; ахова навакольнага асяроддзя, удзел у фінансавані дзяржаўных выдаткаў, абарона Айчыны), можна казаць пра актуальнасць разглядаемай праблемы для сучаснага грамадства.

Непасрэдна дзейнасць па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўключае:

1) навукова-даследчую работу (пошук, вывучэнне, класіфікацыю, каталагізацыю, публікацыю, стварэнне архіваў, банкаў дадзеных і г.д.),

2) заканадаўчую дзейнасць (прыняцце адпаведных законаў і заканадаўчых актаў па забароне разбурэння, перабудовы помнікаў, вывазу каштоўнасцей за мяжу, нанясення ім шкоды і г.д-),

3) непасрэднае выкананне дзеючага заканадаўства органамі ўлады, юрыдычнамі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі,

4) распрацоўку палажэнняў і інструкцый пра парадак уліку і захавання помнікаў,

5) правядзенне работ на іх (рэстаўрацыя і кансервацыя),

6) папулярызацыю помнікаў сродкамі масавай інфармацыі, у т.л. электроннымі.

7) праваахоўныя мерапрыемствы скіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў і прыцягненне да адказнасці правпарушальнікаў заканадаўства пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны.

Мэтай вывучэння дысцыпліны выступае знаёмства студэнтаў з эвалюцыяй і асаблівасцямі айчыннага заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама рэалізацыяй ахоўных мерапрыемстваў на практыцы.

Задачы дысцыпліны наступныя:

Пазнаёміць студэнтаў з агульнымі праблемамі захавання помнікаў гісторыі і культуры,

Акрэсліць стнаўленне айчыннага і замежнага заканадаўства,

Вызначыць і ахарактаразаваць існуючую дзяржаўную сістэму кіравання ў дадзенай сферы;

Даць веды пра асаблівасці рэалізацыі дзеючага заканадаўства на практыцы і механізмы кантролю за яго выкананнем.

Дадзены курс займае важнае месца пры падрыхтоўцы мэнэджэраў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і турызму, так як садзейнічае фарміраванню прафісійных уменняў па выяўлённю аб’ектаў, прэтэндуючых на статус гісторыка-культурнай спадчыны, іх навуковай фіксацыі і уключэнню ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Курс мае практычную скіраванасць, бо дазваляе падрыхтаваць спецыялістаў-практыкаў у галіне прымянення айчыннага ахоўнага заканадаўства ў дачыненні да існуючай гісторыка-культурнай спадчыны.

Ахова ГКС займае сваё адметнае у сістэме навук. У прыватнасці ахова цесна звязана з археалогіяй, гісторыяй, дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі, этнаграфіяй, мастацтвазнаўствам, філалогіяй, музеязнаўствам. Цесныя сувязі маюцца і з прававымі дысцыплінамі (у тым ліку канстытуцыйным, адміністрацыйным, крымінальным, грамадзянскім, міжнародным-публічным, мытным правам). Пры правядзенні рэстаўрацыйных і аднаўленчых работ важнае месцы займаюць прыродазнаўчыя дысцыпліны (хімія, фізіка і г.д.).