Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ахова гісторыка.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
43.55 Кб
Скачать

Агульныя паняцці пра “помнік”, “каштоўнасць”, “спадчыну”.

Найбольш старажытным з пералічаных паняццяў з’яўляецца “помнік”. Большасць навукоўцаў, яшчэ да 1980-х гг. апелявалі менавіта гэтым паняццем ў спалучэнні “помнік культуры” ці “помнік гісторыі”. Пад апошнімі разумеліся асобныя важныя гістарычныя (культурныя) аб’екты архітэктуры і мастацтва асобнай дзяржавы, дакладна класіфікаваныя па стылях і эпохах. Доўгі час пад помнікам разумелі “штосьці створанае, дзеля таго каб нагадваць пра з’явы, падзеі ці асобы з мінулага”. З канца 19 ст. з’явіўся іншы падыход, згодна з якім помнік разглядалі, як рэч (твор), якая мае характэрныя рысы якой-небудзь гістарычнай эпохі.

Больш дакладная дэфеніцыя паняцця помнік была дадзена ў Міжнароднай Венецыянскай хартыі па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў 1964 г.. У першым артыкуле якой гаворыцца: “Понятие исторического памятника включает в себя как отдельное архитектурное произведение, так и городскую или сельскую среду, носящие характерные признаки определенной цивилизации, знаменательного пути развития или исторического события. Оно распространяется не только на выдающиеся памятники, но также на более скромные сооружения, приобретающие с течением времени значительную культурную ценность”.

З 1980 г. на змену паняццю “помнік” паступова пачало прыходзіць паняцце “гісторыка-культурная спадчына” і “гісторыка-кулльтурная каштоўнасць”. Паміж імі часта складана было правесці межы. У 1994 г. прафесар Юргіс Бучас паспрабаваў развесці гэтыя паняцці. Ён пісаў “Наследство – то, что нам оставляет прошлое, наследие – то, что мы берём из прошлого и используем как собственность, а ценности культурного наследия – то, что мы сами выбираем из культурного наследия для использования и хранения на будущее».

Найбольш універсальнае вызначэнне культурных каштоўнасцяў змяшчаецца ў арт.1 Канвенцыі аб ахове культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту 1954 г., прынятай на дыпламатычнай канферэнцыі пад эгідай ЮНЕСКА. Згодна з дадзенай Канвенцыі, культурнымі каштоўнасцямі лічацца незалежна ад іх паходжання і ўладальніка:

- каштоўнасці, рухомыя ці нерухомыя, якія маюць вялікае значэнне для культурнай спадчыны кожнага народа, такія як помнікі архітэктуры, мастацтва або гісторыі, рэлігійныя або свецкія, археалагічныя аб’екты, архітэктурныя ансамблі, якія ў якасці такіх ўяўляюць гістарычную або мастацкі цікавасць, творы мастацтва , рукапісы, кнігі, іншыя прадметы мастацкага, гістарычнага ці археалагічнага значэння, а таксама навуковыя калекцыі або важныя калекцыі кніг, архіўных матэрыялаў або рэпрадукцый каштоўнасцей, названых вышэй;

- будынкі, галоўным і сапраўдным прызначэннем якіх з'яўляецца захаваньне або экспанаванне рухомых культурных каштоўнасцей, такія як музеі, буйныя бібліятэкі, сховішчы архіваў, а таксама хованкі, прызначаныя для захавання ў выпадку ўзброенага канфлiкту рухомых культурных каштоўнасцей, названых у пункце,

- цэнтры, у якіх маецца значная колькасць культурных каштоўнасцей.

М.М. Багуслаўскі на падставе аналізу міжнародна-прававых актаў ЮНЕСКА цалкам абгрунтавана робіць выснову, што паняцце "культурныя каштоўнасці" раўназначна з паняццем "культурная спадчына". Разам з гэтым неабходна падкрэсліць і практычна поўную ўзаемазаменнасць у рамках не толькі актаў ЮНЕСКА, але і міжнароднага права ў цэлым тэрмінаў "культурная спадчына" і "культурнае набытак (достояние)". Праўда, справядлівасці дзеля трэба таксама згадаць, што ў апошнія гады ў шэрагу міжнародных актаў стаў з'яўляцца новы тэрмін - "cultural patrimony", які па сэнсу мае значэнне, выключна як "культурны набытак" (тое што забаронена да вывазу з дзяржавы).

Аб’ектамі культурнай спадчыны могуць выступаць:

Прырода,

Культурныя ландшафты (паркі, могілкі, гарадская забудова)

Помнікі (архітэктурныя і археалагічныя)

Артэфакты (створаныя чалавекам і збіраемыя ў чалавечым асяроддзі рэчы)

Дзейнасць (мова, фальклор, традыцыі, танцы, рытуалы і рэлігійныя практыкі)

Людзі (як жывыя (носьбіты унікальных традыцый, члены каралеўскай сям’і), так і памерлыя (святыя патроны (пакравіцелі), класікі і г.д.)

Мясцовасці (месцы бітваў, індустрыяльныя ландшафты).

У сучаснай постмадэрнісцкай традыцыі культурная спадчына часцей разглядаецца не як сукупнасць каштоўнасцяў, а як культурны рэсурс, які дазваляе павялічваць прыбытак дзяржавы (праз развіццё, напрыклад, турызму) Праз гэта пытанне пра ахову ГКС застаецца надзвычай актуальным.