Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ахова гісторыка.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
43.55 Кб
Скачать

З’яўленне і эвалюцыя культу спадчыны.

Пытанне аб зберажэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей (ГКК) уздымалася яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Але ніякага разумення пра тое, што такое ГКК не існавала. Першабытныя людзі зберагалі разнастайныя племянныя рэліквіі, праўда іх захаванне тлумачылася не столькі жаданнем зберагчы культурную спадчыну для нашчадкаў, колькі рэлігійнымі прычынамі (культ продкаў, культ жанчыны (палеалітычныя венеры), татэмізм). Праз гэта зберагаліся не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і нематэрыяльныя (культ, спевы, рытуалы). Асноўныя функцыі ў зберажэнні племянных рэліквій і традыцый ускладаліся на жрацоў (па спецыялізацыі) ці шаманаў.

З узнікненнем дзяржаўнасці пытанне аховы помнікаў выходзяць на новы узровень. Але асаблівай актуальнасці яно не мела. Архітэктурныя пабудовы спачатку успрымаліся як частка рэчаіснасці. Вельмі часта старыя пабудовы разбіраліся для пабудовы новых ці для машчэння дарог. Па іншаму ставіліся да твораў жывапісу і скульптуры, якія часта зберагаліся ў заможных дамах (прыкмета прыналежнасці да саслоўя). Дзякуючы гэтаму ўжо у дзяржавах Старажытнага свету расла цікавасць да помнікаў мастацтва. Многіі з іх на раўне з рэліквіямі захоўваліся ў храмах.

Ужо ў старажытным Рыме з’яўляецца першы прыклад заканадаўчага зберажэння архітэктурных помнікаў (ад якіх ахова і пачыналася). У 222 г. рымскі імператар Север Аляксандр выдаў распараджэнне, якое забараняла разрушэнне вялікіх старых будынкаў з мэтай спекуляцыі будаўнічымі матэрыяламі. Ускосна гэтае рашэнне садзейнічала захаванню значных пабудоў эпохі. Эдыкт імператара Марыяна (457-461), забараняў пашкоджанне манументальных пабудоў Рыма, так як яны адлюстроўваюць яго веліч. Менавіта ў часы Рымскай Імперыі пачынаюць праводзіць першыя рэстаўрацыйныя работы (умацаванне слабых фрагментаў, замацаванне адарванага дэкору).

Пасля захопу Рыма вестгот Тэадорых ІІ таксама выступае за захаванне рымскай архітэктуры. Ён быў здзіўлены і зачараваны веліччу горада і вырашыў захаваць яго прыгажосць адначасова як помнік сваёй магутнасці. Але гэта не захавала многія рымскія помнікі ад пашкоджання і знішчэння ў далейшым.

У сярэднявеччы адносіны да папярэдняй спадчыны змяніліся. Многія помнікі культуры і архітэктуры зніклі з-за адсутнасці дагляду ці варварскіх адносін заваёўнікаў (крыху лепшая сітуацыя была ў Візантыі). Многія рымскія архітэктурныя пабудовы успрымаліся варожа. Напрыклад славутыя рымскія дарогі знішчаліся, унікальныя масты – акведукі – называлі “чортавымі мастамі”, бо лічылася, што чалавеку не пад сілу пабудаваць такія канструкцыі. Зберагаліся толькі царкоўныя каштоўнасці (манускрыпты, кнігі, рэліквіі, мошчы святых, храмы), хаця гэта асабліва нідзе не было прапісана. Дзякуючы гэтаму ў Еўропе добра захавалася архітэктурная і культурная спадчына хрысціянскага свету.

Ідэі захавання помнікаў блізкія да сучасных атрымалі распаўсюджанне ў час Адраджэння разам з цікавасцю да антычнага мастацтва і развіццём калекцыянавання. Але ніякага заканадаўчага рэгулявання не было. Матэрыял збіраўся і дэманстраваўся. Хаця менавіта праз гэта змяняліся адносіны да гістарычнай спадчыны. Дзякуючы гэтаму ў 17 ст. у Швецыі з’явіўся першы орган, які займаўся пытяннямі аховы ГКС. Падтрымліваючы інтарэс арыстакратыі да антыкварыяту кароль Швецыі Густав Адольф у 1630 г. зацвердзіў пасаду дзяржаўнага антыквара, а ў 1666 г. падпісаў Дэкрэт аб старажытнасцях. Гэта быў першы такога рода дакумент пасля эдыктаў рымскіх імператараў, які падкрэсліваў значэнне шведскай Імперыі ў свеце.

У перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі дэкрэтамі Канвента помнікі гісторыі і культуры ўпершыню былі абвешчаныя ўсенародным набыткам, былі нацыяналізаваны прыватныя зборы (дэкрэт аб стварэнні музея у Луўры, 1791). У 1795 была заснавана дзяржаўная служба аховы помнікаў.

Увогуле ХІХ стагоддзе карэнным чынам змяніла палітычную сітуацыю на еўрапейскім кантыненце, што ў сваю чаргу адразу паўплывала на сітуацыю ў свеце. На змену манархічным дзяржаўным утварэнням паступова прыходзяць нацыянальныя дзяржавы, дзе ўлада ажыццяўляецца не ад імя аднаго чалавека (манарха, князя і г.д.), а ад імя ўсёй супольнасці людзей, што пражываюць у межах тэрыторыі дзяржавы. Адбываецца так званае “канструяванне нацый”, ці як сцвярджаў Б.Андэрсан іх “уяўленне” (изобретение). На карэнныя змены ў Еўропе аказвалі ўплыў розныя фактары. Сярод асноўных варта назваць канчатковую перамогу капіталізма, пераход улады да буржуазіі, якой спатрэбілася новая кансалідуючая ўсе слаі грамадства ідэалогія. Вялікую ролю адыграла і прамысловая рэвалюцыя, што пачалася ў ХVІІІ ст. ў Англіі. Пераход да індустрыяльнага грамадства карэнным чынам змяніў сацыяльны склад еўрапейскіх дзяржаў. У выніку на змену непісменнаму селяніну, свет якога абмяжоўваўся сваёй вескай і яе ваколіцамі, паступова прыходзіць дасведчаны гараджанін, які становіцца асноўным носьбітам новай кансалідуючай нацыянальнай ідэі, што ўзнікла стыхійна, ці была сфармулявана нацыянальнай інтэлігенцыяй ва ўмовах панавання буржуазіі.

Але што ж змянілася ў грамадстве таго часу? Да канца ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. асноўная роля ў арганізацыі жыцця грамадства належыла манарху. Пры гэтым значная роля адводзілася і царкве. Войны, што адбываліся на еўрапейскім кантыненце, адносіліся да катэгорыі “войнаў паміж манархамі”, а не ”войнаў між народамі”. Таму і сцэнарый іх быў даволі спецыфічны. Напрыклад, шырока выкарыстоўваліся наёмнікі, камандуючыя варагуючымі арміямі абменьваліся камліментамі пад час бою і г.д. У ХІХ ст. ўсё змяняецца. Новыя каштоўнасці і новы прынцып еднасці прыводзяць да крывавага супроцьстаяння этнічных супольнасцяў, а не манархаў. Усеагульная воінская павіннасць, уводзімая паступова ў дзяржавах Еўропы, садзейнічае нацыянальнай кансалідацыі. Як добра зазначыў Ю.Хабермас, характарызуючы змены, што адбыліся ў свеце: “…цяпер свабода нацыі павінна была адстайвацца не крывёй наймітаў, а крывёй сыноў Айчыны”. Смерць за Радзіму становіцца сімвалам мужнасці і гераізму. Менавіта ў часы ваеннага ліхалецця пачынае назірацца еднасць усіх слаёў насельніцтва ў барацьбе з ворагам. Гэта прыводзіць да таго, што войны становяцца больш крывавымі, але адначасова яны садзейнічаюць і кансалідацыі шырокіх слаёў насельніцтва (войны Напалеона, Крымская вайна, франка-пруская вайна і г.д.)

Для фарміравання кансалідуючай нацыянальнай ідэі ў разглядаемы перыяд неабходна было стварэнне адпаведнага ідэалагічнага падмурку. І гэты падмурак пачынаюць шукаць не толькі ў сучаснасці, але і ў мінулым. Агульная гісторыя становіцца фактарам збліжэння прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Часам рэальныя падзеі мінулага замяняюцца новымі гістарычнымі міфамі, якія таксама пачынаюць усведамляцца як рэальнасць. Прыкладам апошняга можа стаць вынаходніцтва ў ХVІІІ ст. Роўлінсаным малой шатланскай спадніцы, “адкрыццё” Макферсаным валійскага эпасу Асіана і г.д.

Для замацавання новай кансалідуючай ідэалогіі актыўна выкарыстоўваюцца розныя сродкі распаўсюджвання інфармацыі. Сярод іх варта назваць адукацыю, якая выкарыстоўваецца для распаўсюджвання новых ідэй у дзіцячым асяроддзі. Апошняя у многім садзейнічыла развіццю нацыянальных літаратурных моў, якія дзякуючы гэтаму выцяснялі дыялекты і “рэгіянальныя” мовы (каталонскую ў Іспаніі, правансальскую ў Францыі). Акрамя адукацыі вялікая роля надаецца розным публічным цырымоніям, памятным мясцінам, угодкам, выкарыстанню сцягоў, гімнаў. Ствараецца цэлая сістэма калектыўных вобразаў, скіраваных на кансалідацыю грамадства. Помнікі даўніны і салдацкія пахаванні становяцца яскравым доказам слаўнага мінулага і гераічнасці ўсяго народа.

Немалаважнае месца ў гэтым працэссе адводзілася і дзейнасці музеяў, якія таксама змяняюць як сваё прызначэнне, так і свой змест. Многія былыя каралеўскія музеі ператвараюцца ў нацыянальныя, даступныя для наведвання. Паказальна, што першым з іх стаў Нацыянальны музей Францыі адкрыты ў Луўры ў 1793 г. пад час Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі. Тады ж былі адкрыты Нацыянальны музей натуральнай гісторыі і Нацыянальная кансерваторыя мастацтваў і раместваў. Адпаведна зарджэнне нацыянальнай дзяржаўнасці і з’яўленне нацыянальных музеяў у Францыі храналагічна супадаюць. У музеях наведавальнікі маглі непасрэдна ўбачыць гісторыю свайго народа, “адчуць веліч і значнасць” сваёй нацыі, пазнаёміцца з яе героямі і сімваламі. Тым самым, музеі станавіліся падмуркам для фарміравання нацыянальнай ідэі ў многіх еўрапейскіх дзяржавах. Музеі пачынаюць выкарыстоўвацца для падтрымкі прэстыжу нацыянальнай дзяржавы як у межах самой краіны, так і на геапалітычным узроўні. Паказальна, што пад час паходаў Напалеона з заваяваных дзяржаў актыўна вывозіліся каштоўнасці, якія траплялі ў Нацыянальны музей Францыі і сведчылі пра моц новай улады.

У 19 - пачатку 20 стст. з ростам нацыянальнай самасвядомасці народаў у многіх дзяржавах Еўропы помнікі гісторыі і культуры бяруцца пад дзяржаўную апеку (закон аб забароне вывазу помнікаў мастацтва, быў выдадзены ў Грэцыі ў 1834), ствараюцца дзяржаўныя інспекцыі (у Францыі - у 1830, у Прусіі - у 1843), выдаюцца палажэнні (у Францыі - ў 1887, дапоўнена ў 1962, у Італіі - у 1902 і 1909, дапоўнена ў 1939, у Польшчы - у 1918 і 1928) і законы аб ахове помнікаў, пачынаюцца работы па іх навуковай сістэматызацыі, каталагізацыі, кансервацыі і рэстаўрацыі.

Характэрнымі рысамі самага ранняга этапу руху за ахову помнікаў у ЗША былі імкненне перш за ўсё захаваць будынкі, звязаныя з жыццём знакамітых суайчыннікаў (бо іншай “даўняй гісторыі” ў амерыканцаў не было), стварэнне ў іх дамоў-музеяў і вядучая роля ў гэтым жанчын. Паказальным прыкладам з'яўляецца купля ў 1858 г. арганізацыяй энтузіястак на чале з Эн Каннінхэм сядзібы Маунт-Вернан (штат Вірджынія) прэзідэнта Дж. Вашынгтона (якая знаходзілася пад пагрозай ператварэння ў гасцініцу) і арганізацыя ў ёй музея, які функцыянуе дагэтуль.

Але шарокае распаўсюджанне культ спадчыны набывае ў ХХ ст., калі ён ахапіў амаль усе дзяржавы свету, хаця у розных месцах гэта мела свае адметнасці і залежыла ад нацыянальных асаблівасцяў і ідэалагічных установак.

У сучаснай гуманістыцы існуюць існуюць розныя падыходы адносна ўзнікнення культу спадчыны і павагі да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Звычайна яны выглядаюць даволі абгрунтаванамі і распрацаванымі, хаця, безумоўна, маюць і слабыя месцы. Сцісла асноўныя тэаорыі можна прадставіць наступным чынам:

1. Эвалюцыянізм (Д. Рёскін, А.Рыгл, М.Дворжак). Аўтары гэтай канцэпцыі сцвярджаюць пра паступовае нарастанне аб’ёмаў ахоўваемай спадчыны у розныя перыяды гісторыі. Спачадку ў час Рэнесанса пачалі ахоўваць антычную спадчыну, у 18 ст. узялісь за готыку, а ўжо з канца 20 ст. сталі ахоўваць не стыль, а непасрэдна аб’ект ва ўсім багаціі яго культурна гістарычных сэнсаў.

2. Дыфузіянізм. (К.Баіто, К. Шынкель). Культ спадчыны і ахова спадчыны сталі вынікам імклівага развіцця тэхнічных навук, якія ўплывалі на развіццё кансервацыі і рэстаўрацыі. Апошнія ў сукупнасці з развіццём гістарычнай навукі, культуралогіяй і юрыспрудэнцыі (праз узаемадапаўненне і дыфузію) і парадзілі культ спадчыны.

3. Функцыяналізм. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі сцвярджаюць, што з’яўленне культу спадчыны (у першую чаргу архітэктурнай) у асноўным тлумачыцца імкненнем выкарыстання спадчыны ў пэўных утылітарных мэтах (для адлюстравання значнасці рэлігіі ці органаў улады). Нездарма у першую чаргу захоўвалі цэрквы і каралейскія (княжацкія) замкі. Зараз зберажэнне спадчыны таксама актывізуецца ў сувязі з неабходнасцю прыцягнення турыстаў.

4. Канструктывізм. Згодна з гэтай тэорыяй помнікі з’яўляюцца сацыяльным канструктам, створаным і папулярызаваным у пэўных палітычных, эканамічных і інш. мэтах. Культ спадчыны выкарыстоўваюць для абгрунтавання нацыянальнай самабытнасці і адметнасці, для канструявання нацыі і нацыянальнай ідэалогіі.

5. Структуралізм. (абапіраецца на ідэі К. Леві-Строса). У кожнай культуры спрадвек існавалі свае спецыфічныя структуры і інстытуты, якія выконвалі культурную функцыю, але выяўляліся у розных формах. Раней гэта былі татэмы і капішчы, цяпер сучаныя помнікі і спадчына. Культ продкаў тым самым відазмяніўся ў культ спадчыны.