Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа №1 по Истории Белоруссии 1 вариант

.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
139.26 Кб
Скачать

У' II тысячагоддзі да н.э. тэрыторыя, на якой жылі славяне, значна паменшылася ў сувязі з міграцыяй германскіх плямён з Ютландыі ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Германскія плямёны злучыліся з балцкімі і адрэзалі славян ад мора, вось чаму ў апошніх марская тэрміналогія неразвітая.

Другая палова 1 тысячагоддзя н.э. была адзначана важнымі падзеямі ў гістарычным лёсе народаў Еўропы. Адыходзіла ў мінулае рабаўладальніцкая фармацыя, пачынаўся перыяд феадалізму. Славяне рабілі першыя крокі па перасяленню са сваёй прарадзімы. Пасля другога "вялікага перасялення народаў", звязанага з расладам Рымскай імперыі, пад націскам плямён готаў і гунаў у IV VII стст. н.э. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала, якое суправаджалася моўнай і этнічнай дыферэнцыяцыяй славян. Вялікія групы насельніцтва прыходзяць у рух. Якія ж прычыны славянскай міграцыі?

1. Значнае павелічэнне колькасці славянскага насельніцтва на тэрыторыі паміж Эльбай, Віслай і Нёманам. Узровень развіцця гаспадаркі, перанаселенасць тэрыторыі выклікалі неабходнасць асваення новых зямель.

2. Славяне ў сваім сацыяльнаэканамічным і палітычным развіцці падышлі да класавага грамадства — перыяду ваеннай дэмакратыі. Маёмаснае размежаванне ў іх асяроддзі, грабежніцкія ваенныя напады падводзілі славян да захопу новых зямель.

3. Скарбы Рымскай імперыі, яе багатыя абшары вабілі да сябе славян. Акрамя таго, славяне ў той час адчулі на сабе націск з боку германцаў, авараў, хазараў і таму вымушаны былі шукаць новыя землі.

Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і ў VII — VIII стст. засяліла Балканы, землі сучаснай Югаславіі і Балгарыі, часткова Грэцыі, некаторыя іх групы дайшлі да Малой Азіі, Іспаніі, Сіцыліі, Паўночнай Афрыкі. У працэсе асіміляцыі смуглатварага фракійскага насельніцтва ўтварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі славянамі (сёння гэта балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.).

Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход, дайшла да Дняпра, і ў VI — VII стст. на тэрыторыі сучаснай украінскай Валыні сфарміравалася новая галіна славян — усходнія славяне. На гэтай тэрыторыі ўсходнія славяне знаходзіліся да VIII IX стст., потым яны засялілі вялікія абшары Усходняй Еўропы да Дона, Акі, вярхоўяў Волгі (сёння гэта рускія, беларусы, украінцы).

Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, тэрыторыя Беларусі на поўдзень ад Прыпяці была заселена славянамі ўжо ў VII VI стст. да н.э. Аб гэтым сведчаць старажытныя славянскія гідронімы (назвы рэк): Стыр, Стубла, Стубель, Сваратоўка, Родча, Рубча і інш. На тэрыторыі на поўнач ад Прыпяці яшчэ жылі народы балцкай галіны індаеўрапейцаў, сведчаннем чаго з'яўляюцц'а балцкія гідронімы: Лань, Арэса, Клева, Брожа, Ула, Гаўя, Эса і інш. Некаторыя ўральскія, фінаугорскія гідронімы (Дзвіна, Свір, Мардва і інш.) на поўначы Беларусі былі ўспрыняты балцкай групай індаеўрапейцаў. Утварыліся таксама гібрыдныя балтафінскія гідронімы, напрыклад Лынтупка, Дрыса.

Што датычыць заходніх славян (сёння гэта палякі, чэхі, славакі і сербылужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся. Да фарміравання беларускага этнасу заходнія славяне прамога дачынення не мелі.

Адначасова з пашырэннем славянскага арэала ішоў працэс утварэння ваеннаплемянных саюзаў антаў і склавінаў (славян). Звесткі пра гэтыя плямёны ёсць у аўтараў VI ст. Іардана, Іаана Эфескага, Пракопія Кесарыйскага і інш., якія адзначалі генетычную роднасць славянскай супольнасці або лічылі славян асобнымі адгалінаваннямі венедаў (упершыню гэта назва сустракаецца ў антычных аўтараў 1 II стст. Плінія Старэйшага, Тацыта, Пталамея). У VI — VIII стст. "склавіны", "склавены" паступова трансфармаваліся ў агульную назву "славяне", якая стала іх саманазвай.

Паступова абшчыннаплемянная і ваеннапалітычная арганізацыя славян пачала замяняцца дзяржаўнакласавай, што садзейнічала складванню раннефеадальных славянскіх дзяржаў. Такімі дзяржавамі ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе былі княствы Само ў Чэхіі, Першае Балгарскае царства, Велікамараўская, Польская і Сербская дзяржавы і інш. У межах гэтых дзяржаў пачалі фарміравацца славянскія народнасці: палякаў з плямён і племянных саюзаў палян, віслян, мазаўшан, памаран; чэхаў з чэхаў, дулебаў, лучан, дзячан. Утварыліся таксама са славянскіх плямён сербская, чарнагорская, баснійская, македонская, харвацкая, балгарская і іншыя славянскія народнасці.

Аднак такія працэсы адбываліся не ва ўсіх еўрапейскіх рэгіёнах. Там, дзе славяне складалі меншасць насельніцтва, яны самі паступова асіміляваліся. У Заходняй і Паўднёвай Еўропе славяне былі асіміляваны грэкамі, італьянцамі, венграмі, румынамі, немцамі. Акрамя таго, не ўсе славянскія плямёны змаглі захавацца і сфарміравацца ў народнасці. Напрыклад, палабскія і паморскія славянскія плямёны люцічы, вялеты, абадрыты і інш. у выніку нямецкай агрэсіі былі часткова знішчаны, а часткова анямечаны. Выключэнне складаюць лужыцкія сербы (сорбы), якія на тэрыторыі сучаснай Германіі захавалі сваю славянскую культуру, мову і самасвядомасць.

Гістарычны шлях славян Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы быў вельмі складаны. У Х ст. пад уладай венгерскіх феадалаў апынуліся землі славакаў. У другой палове XIV— XVI стст. сербы, балгары, македонцы, чарнагорцы былі заняволены туркамі. Харваты, чэхі і славенцы былі ўключаны ў імперыю Габсбургаў. Спатрэбілася шмат часу, каб вызваліцца гэтым славянскім народам і стаць на шлях самастойнага развіцця.

Ва Усходняй Еўропе, г.зн. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны, славяне асімілявалі мясцовае, адпаведна балцкае, фінаугорскае і цюркскае, насельніцтва. Рассяліўшыся, усходнія славяне ўяўлялі сабой адзіны народ, мелі агульную культуру, мову, а сваю назву атрымалі па месцы пражывання. У летапісах называюцца каля

15 усходнеславянскіх супольнасцей дрыгавічы, радзімічы, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, драўляне, валыняне і інш. Пазней яны ўвайшлі ва ўсходнеславянскае дзяржаўнае аб'яднанне — Кіеўскую Русь.

Калі адбылося засяленне славянамі беларускіх зямель?

Раней адзначалася, што да VI — VII стст. на болыпай частцы тэрыторыі Беларусі пераважала балцкае насельніцтва. Славяне ў гэты час жылі кампактна, суцэльным масівам толькі ў басейне Прыпяці, галоўным чынам на поўдзень ад яе. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя населеныя пункты), а тыпам жылля — паўзямлянка.

У VI — VII стст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал. У балтаў з'яўляюцца паўзямлянкі з пячамікаменкамі, каменныя жорны, жалезныя нажы і іншыя славянскія рэчы, прылады працы.

У VIII — IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі спачатку ў верхнім цячэнні рэк Случ і Арэса, на правым беразе Дняпра, потым на Бярэзіне. У курганах знойдзены пахаванні па славянскаму абраду шляхам трупаспалення, а таксама славянская кераміка. Засяленне ішло з паўднёвай часткі Прыпяцкага басейна. Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў IX ст., а да Х ст. яны рассяліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая — знішчана ці выціснута на паўночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. Трэцяя частка балцкага насельніцтва працягвала жыць на сваіх бьілых месцах. Асіміляцыя гэтай часткі балтаў славянамі на тэрыторыі Беларусі працягвалася да XII — XIII стст. і нават пазней.

У выніку славянабалцкага сінтэзу ў VIII Х стст. узніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці, якія часта ўпамінаюцца ў сярэдневяковых пісьмовых крыніцах. Гэта дрыгавічы, радзімічы, крывічы.

Дрыгавічы займалі большую часткў Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У "Аповесці мінулых гадоў" адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У іх культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянскай. Аднак у іх тагачаснай культуры зафіксаваны і балцкія элементы — спіральныя пярсцёнкі , змеегаловыя бранзалеты , падковападобныя спражкі. Да

балцкіх вытокаў адносіцца звычай пахавання нябожчыкаў у драўляных дамавінахцерамах.

Змешанае паходжанне дрыгавічоў у выніку славянабалцкага сінтэзу зафіксавана і ў назве гэтай супольнасці. Корань яе, відаць, балцкі. У літоўскай мове ёсць шмат слоў з гэтым коранем (сігё^пав — сыры, вільготны), якія адлюстроўваюць адну з асаблівасцей

мясцовасці, дзе аселі дрыгавічы, а менавіта вільготнасць, забалочанасць зямлі ў парэччы Прыпяці.

Пазней да былой асновы было дададзона славянскае "ічы". Такім чынам, тэрмін "дрыгавічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву былой, даславянскай формы, якая азначала групу балцкага насельніцтва ў адпаведнасці з асаблівасцю тэрыторыі пражывання. 3 геаграфічнай асаблівасцю тэрыторыі дрыгавічоў звязана і паходжанне слова "дрыгва" ў беларускай мове, што ў перакладзе на рускую азначае "тряснна".

Радзімічы, паводле звестак з "Аповесці мінулых гадоў", зайіуіалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал іх рассялення басейн р. Сож. Як і дрыгавічы, радзімічы сфарміраваліся ў выніку змяшэння славянскага і балцкага насельніцтва^ асіміляцыі апошняга. У культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянская. Разам з тым ў археалагічных помніках адзначаны і балцкія элементы:

шыйныя грыўны, бранзалеты са стылізаванымі змяінымі галовамі, прамянёвыя спражкі.

Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма адлюстроўвае, на наш погляд, хутчэй за ўсё біблейскі светапогляд аўтара гэтай легенды, чым існаванне сапраўднага чалавека. Тут мы сустракаемся з прыкладам міфатворчасці. На думку шэрага аўтараў (М.Піліпенка, Г.Хабургаеў), тэрмін "радзімічы" выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам "знаходжанне".

Крывічы займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Культура крывічоў дзялілася на дзве вялікія групы: полацкасмаленскую і пскоўскую.

У этнічным абліччы пераважалі славянскія рысы. Мова была славянскай. Да балцкіх элементаў у культуры крывічоў трэба аднесці

бранзалеты са змяінымі галовамі, спіральныя пярсцёнкі, грыўны балцкага тыпу і г.д.

Што да назвы "крывічы", дык існуе некалькі гіпотэз. Адны вучоныя (гісторык В.Ластоўскі) выводзяць назву "крывічы" ад слова "кроў";

тады яе можна разумець як "сваякі па крыві", "крэўныя". Вядомы гісторык С.М.Салаўёў сцвярджаў, што назва "крывічы" звязана з характарам мясцовасці, якую займала гэта супольнасць (узгоркаватая, няроўная крывізна). Вялікая група вучоных (археолаг П.М.Траццякоў, гісторык Б.А.Рыбакоў, беларускі філолаг і гісторык М.І.Ермаловіч) сцвярджаюць, што ў назве "крывічы" захавалася імя язычніцкага першасвяшчэнніка КрываКрывейты.

Такім чынам, звесткі археалогіі, мовазнаўства, антрапалогіі сведчаць пра тое, што раннесярэдневяковыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў сфарміраваліся ў выніку змяшэння, сінтэзу славянскіх і балцкіх груп насельніцтва. У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы з перавагай славянскіх рыс. Менавіта крывічы, дрыгавічы, радзімічы, а не наступныя этнічныя супольнасці ўтрымлівалі ў сабе балцкі субстрат.

Для характарыстыкі дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў важнае значэнне мае высвятленне тыпу гэтых этнічных супольнасцей. Неправамерна называць іх плямёнамі таму, што ў іх асяроддзі ўжо не было сацыяльнай роўнасці, аднолькавага становішча ўсіх членаў этнічнай супольнасці, знік родаплемянны падзел, з'явілася палітычнае кіраванне, утварыліся "княжанні", на чале якіх стаялі князі. Звесткі з археалогіі, пісьмовых крыніц сведчаць, што дрыгавічы, крывічы і радзімічы пераступілі мяжу абшчыннарадавога ладу і ўвайшлі ў пачатковы этап раннякласавага грамадства. Гэта пацвярджае і ўзровень развіцця іх эканомікі, які характарызуецца пачаткам грамадскага падзелу працы.

Дрыгавічы, крывічы, радзімічы з'яўляліся тэрытарыяльнымі культурнаэтнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а протанароднасці ("народцы") і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.

Дрыгавічы, крывічыпалачане, радзімічы паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання беларускай народнасці. Прычым трэба адзначыць, што паміж славянамі і балтамі мелі месца і мірнае суіснаванне, і ваенныя сутыкненні, і асіміляцыйныя працэсы. Асімілявалі не толькі славяне балтаў, але ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваныя балтамі. Мелі месца істотныя адрозненні гэтых працэсаў на ўсходзе і захадзе Беларусі. На ўсходзе былі вельмі моцныя сувязі славянскай, балцкай і суседняй фінаугорскай культуры, якія доўга ажыццяўляліся ў межах шырокай паласы, і працягласць іх была вельмі вялікай. У заходніх рэгіёнах Беларусі ўсходнеславянскія супольнасці дрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнеславянскімі (мазавецкімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі) плямёнамі. У адрозненне ад балтаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Смаленшчыны і былі

асіміляваны славянамі, балцкія плямёны ПаўднёваУсходняй Прыбалтыкі сталі асновай, на якой склаліся народнасці: літоўцы, латышы, прусы, яцвягі. Па мове балты гэтага рэгіёна падзяляліся на заходніх (прусы, яцвягі) і ўсходніх (літоўцы, латышы, куршы і інш.).

Тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі р.Нараў насяляла група яцвяжскіх плямён — судзінаў, дайновы, паляксянаў і ўласна яцвягаў. Іх мова была пераходнай паміж балцкімі і славянскімі мовамі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яцвягі займалі болып шырокую тэрыторыю, уключаючы НёманскаБугскае міжрэчча (У.Сядоў). У першай палове XIII ст. зямля яцвягаў была часткова падпарадкавана галіцкавалынскімі і мазавецкімі князямі. У другой палове XIII ст. пасля кровапралітнай барацьбы яцвягі, як і суседнія роднасныя ім прусы, былі канчаткова заваяваны крыжакамі. Нейкая іх колькасць перасялілася ў суседнія землі — Літву, Полыпчу, Беларусь. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што ў заходніх раёнах Беларусі з'явіліся назвы населеных пунктаў Яцвязь, Ядзьвінкі, Прусы, Прусікі. Сляды знаходжання дайновы захаваліся ў тапонімах Дзейнава, Дайнова, Дайноўка, якія лакалізаваны ў раёнах Валожына, Гродна, Слоніма, Івянца. Такім чынам, ёсць усе падставы сцвярджаць, што яцвягі былі адным з кампанентаў у фарміраванні беларускай народнасці.

У заходнім рэгіёне Беларусі доўга пражывалі асобныя балцкія і змешаныя балцкаславянскія групы насельніцтва. У IX — XI стст. балцкаславянская мяжа праходзіла па лініі Гродна — Ліда — Іўе — Вілейка Мядзель Браслаў. У XII — XIII стст. яна адсунулася далей на захад і паўночны захад да сучаснай Літвы і Латвіі. Важна таксама адзначыць, што змяшэнне балтаў са славянамі адбывалася не толькі на тэрыторыі Беларусі, але ў нейкай ступені і на тэрыторыі Літвы і Латвіі. Аб гэтым сведчаць наступныя прыклады: у XII — ХПІ стст. на тэрыторыі Латвіі існавалі княствы Кукенойс і Герцыке, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Полацка; старажытная частка г.Вільні была заснавана крывічамі ў XI — XII стст. Невыпадкова ў складзе аўкштайтаў выдзяляецца лакальная група дзукаў, у якой шмат агульнага з беларусамі.

У той жа час сярод славянскага насельніцтва працягвалі існаваць групы балтаў. Аб існаванні на заходняй частцы ўсходнеславянскай этнічнай тэрыторыі ўсходнебалцкіх груп літоўцаў сведчаць назвы населеных пунктаў — Літва, Літоўцы, Літоўка , якія і сёння сустракаюцца на Маладзечаншчыне, Слонімшчыне, Стаўбцоўшчыне і ў іншых мясцовасцях. Набегі нямецкіх рыцараў былі галоўнай прычынай перасялення невялікіх груп заходніх балтаў жамойтаў на ўсход. Гэта пацвярджаюць назвы населеных пунктаў: Жамойцішкі (Воранаўскі рн), Жамойдзі (Лідскі рн), Жамойск (Докшыцкі рн) і інш. Пад ціскам Лівонскага ордэна ў падзвінскадняпроўскі рэгіён перасялілася і частка ўсходнебалцкага насельніцтва — латыголаў. На Віцебшчыне налічваецца каля 30 населеных пунктаў з назвай Латыголь, Латы

голічы, Латыголава і інш. Наогул балцкіх назваў населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі сёння налічваецца болып за 200. Пераважная іх колькасць знаходзіцца ў заходніх раёнах.

Акрамя балцкага насельніцтва на фарміраванне беларускага этнасу аказалі пэўны ўплыў асобныя групы цюркскага насельніцтва (татары), якія пасяліліся на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIV — пачатку XV ст. Аднак гэты ўплыў быў нязначны.