Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа. Тэма 25 «Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі .doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
133.12 Кб
Скачать
  1. Мастацтва і тэатр.

Выяўленчае мастацтва. У другой палове XIX - пачатку XX ст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.

Росквіт новага архітэктурнага накірунку – "гістарызму" (электызму) прыпадае на другую палову ХІХ ст. Ён вызначаецца спалучэннем розных так званых неастыляў – раманскага, готыкі, барока, класіцызму, псеўдавізантыйскага і інш. (палац у г. Косава Івацэвіцкага раёна, касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску, мужчынская гімназія ў Гомелі і інш.). Пашыраецца выкарыстанне ў будаўніцтве новых матэрыялаў – чыгуну, жалезабетону, цэменту, фабрычнай дахоўкі. З’яўляюцца новыя тыпы будынкаў – чыгуначныя вакзалы, 3–4 павярховыя даходныя дамы.

На мяжы ХІХ – ХХ стст. на глебе эклектыцызму ўзнікае новы мастацкі стыль – мадэрн. Яму ўласціва ўжыванне новых матэрыялаў і прынцыпаў будаўніцтва, а таксама багаты ляпны дэкор, асіметрыя дзвярных і аконных праёмаў, арнаментыка з ужываннем элементаў антычнага і народнага мастацтва, готыкі (даходны дом у Мінску, пазямельна-сялянскі банк у Гродне). У гэтым стылі працавалі С. Шабунеўскі, В. Марконі, А. Краснапольскі. [4]

Таксама ў гэты час шырока распаўсюджваецца пейзажны жывапіс. Значнай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з'яўляецца А.Гараўскі. Пейзажы А.Гараўскага "Ліпы", "На радзіме", "Вечар у Мінскай губерні" вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Асабісты сябра рускага мецэната П.Траццякова, А.Гараўскі дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя работы беларускага мастака зараз зна-ходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай галерэі.

Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Сілівановіч. Атрымаўшы адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён ства-рыў шэраг кампазіцый: "Дзеці на двары", "У школу", "Дзяўчынка". Сапраўдным рэалізмам вылучаецца карціна "Пастух". Н.Сілівановіча запрасілі для ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае палатно "Тайная вячэра" мастаку было прысвоена гана-ровае званне акадэміка.

На рубяжы XIX - XX стст. у беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Кругер — пераважна ў жанры партрэта. Яшчэ падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, куды ён трапіў з дапамогай І.Рэпіна, мастак набыў вядомасць дзякуючы сваёй дыпломнай рабоце. Пасля вяртання ў Мінск Кругер адкрыў там у 1904 г. прыватную школу малявання.

Беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці напісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды ("Мінск зімою", "Млын", "Каля касцёла"), У некаторых творах аўтара адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму і стылю мадэрн. Ф.Рушчыц аформіў таксама шэраг спектакляў у адным з віленскіх тэатраў.

У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. Эмацыянальныя, лірычныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі створаны работы "3 аколіц Пяцігорска", якую набыў П.Траццякоў для сваёй калекцыі, "Вясна ідзе", што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І.Рэпіным. Шэраг значных работ ства-рыў В.Бялыніцкі-Біруля ў паслякастрычніцкі перыяд.

Развіцце беларускага тэатра. Новыя тэндэнцыі ў гісторыі беларускага тэатра прасочваюцца ў першай палове ХІХ ст., калі В. Дунін-Марцінкевіч у сваім маёнтку Люцынка стварае беларускі тэатр прафесійнага тыпу, які стаў асновай нацыянальнага прафесійнага тэатра. Тут была пастаўлена першая беларуская опера "Сельская ідылія" (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага, лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча). Але пасля падзей 1863 – 1864 гг. дзейнасць тэатра амаль спынілася. Нягледзячы на усё гэта, беларускі пясняр не здаваўся. I ў самых складаных умовах працягваў начатую справу.

У 1866 г. В. Дунін-Марцінкевіч напіicaў «Піскую шляхту», параўнальна невялікую па памеры, аднаактовую п'есу, жанр якой ён сам вызначыў як «фарс-вадэвіль». Даследчыкі i крытыкі гэтага твора выказвалі наконт жанру розныя, часам супрацьлеглыя думкі. П'еса «Піская шляхта» убачыла свет толькі у паслякастрычніцкі час. Якраз тады яна была ўпершыню надрукавана i пастаўлена.

Наступны i апошні вядомы драматычны твор В. Дуніна-Марцінкевіча — «Залёты», яга сам аўтар пазначыў як «смяхотную штуку ў 3-х дзеях», адносіцца да 1870 г. У гэтым камедыйным творы, дзе асноўнай плынню вipye сатыра, у якую зрэдку ўрываюцца лірычныя сцэны, вадэвільныя эпізоды i сітуацыі, глыбока адлюстраваны працэсы, што адбываліся ў сельскай мясцовасці ў парэформенны перыяд.

В. Дунш-Марщнкевіч у «Залётах», як i у сваіх папярэдніх творах, настойліва імкнуўся стварыць вобразы станоўчых герояу, які б на ўсю моц маглі разгарнуць свае сілы i здольнасці, якія б, прынамсі, на роўных начатках здолелі ўступіць у змаганне з адмоунымі персанажамі, носьбітамі зла. Аднак, як i раней, сама рэчаіснасць давала вельмi небагаты матэрыял, бляклыя прыклады, i такая акалічнасць знайшла выразны адбітак на многіх тагачасных літаратурных творах.

Сіла п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча — не ў паказе ідэалу, а ў вострай крытыцы заган, якія нараджала рэчаіснасць, бязлітаснае ix высмейванне i маральнае асуджэнне. У гэтым плане «Залёты» стаяць у шэрагу лепшых здабыткау літаратуры крытычнага pэaлiзму, па свайму гучанню i напрамку пабліжающа да твораў М. Салтыкова-Шчадрына.

Асабліва былі падхоплены i шырока выкарыстоўваліся вопыт, набыткі В. Дуніна-Марцінкевіча у XX ст. Напрыклад, пад уздзеяннем яго літаратурных твораў пачаў пісаць па-беларуску Янка Купала. Пазней, у 1910 г., у вершы «Памяці Вінцэнта Марцінкевіча» ён з поўнай падставай заяўляў: «Жыве паміж намі дудар наш...» I яшчэ:

Як стораж, стау смела на варце

Радзімых запушчаных гоняў,

Стаў сеяць па свойму усё тое,

Што мы далей сеем сягоння.

А кемкую меў ён натуру,—

Спанатрыў, дзе праўду шукаці,

У тахт беларускай думцы

Папрашу запеці, зайграці.

Заснавальнікам новага нацыянальнага прафесійнага тэатра многа пазней стаў Ігнат Буйніцкі. Створаная ім «Першая беларуская трупа» ў 1910 г. стала адметным нацыянальным калектывам, у якім выступалі хор, драматычныя і танцавальныя групы. У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі, "Міхалка" Далецкіх, "Сватанне" А.Чэхава, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства. [2, c. 299-355]

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую ста-ронку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра. [1, c.404-410]

Аматарскі тэатр. Творчая дзейнасць на Беларусі рускіх, а ў канцы XIX ст. украінскіх i яўрэйскіх тэатральных калектываў дабратворна ўплывала на працэсы развіцця аматарскага мастацтва.