Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа. Тэма 25 «Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі .doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
133.12 Кб
Скачать

3 Цягам часу тэатральнае аматарства станавілася з'явай усё больш распаўсюджанай, ахоплівала павятовыя і заштатныя гарады, мястэчкі.

У актыўным рэпертуары аматараў драматычнага мастацтва былі «Pэвізор», «Цяжба», «Жаніцьба» М. Гогаля, «Гора ад розуму» А. Грыбаедава, «Снеданне ў прадвадзіцеля» I. Тургенева, «Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна, «Даходнае месца», «Свае людзі — паладзім», «Ваўкі i авечкі», «Шалёныя грошы» i іншыя п'есы .[2, c. 299-355]

Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. 3 вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы, якія знаёмілі беларускую публіку з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. Беларусь наведвалі такія зоркі рускай музычнай культуры, як кампазітары і піяністы С.Рахманінаў, А.Скрабін, знакамітыя спевакі Л.Собінаў, Ф.Шаляпін. Нязменным поспехам карысталася харавая капэла збіральніка народных песень Д.Агрэнева-Славянскага, які ўключаў у сваю праграму і беларускія песні.

У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М.Рымскі-Корса-каў, А.Грачанінаў, С.Танееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Выступленні хору В.Тэраўскага ў Мінску садзейнічалі папулярызацыі беларускіх народных песень. Патрэба ў нацыянальнай музычнай літаратуры часткова была задаволена выданнем "Беларускіх песень з нотамі" А.Грыневіча, "Беларускага песенніка з нотамі для народных і школьных хораў" Л.Рагоўскага, публікацыяй апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М.Чуркіна.

Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л.Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вілыгі і Варшаве. [1, c.404-410]

Вывады

Культура Беларусi ў другой палове XIX ст - пачатку XX ст. развiвалася ва ўмовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самаўладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права на роўнасць з iншымi народамi.

Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii ў дачыненнi да ўдзельнiкау паўстання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.

Асновай развiцця беларускай лiтаратуры гэтага перыяду быў паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыў передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.

У другой палове XIX ст. на Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў фармiравацца беларускi прафесiйны тэатр. Спрыяльны ўплыў на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва аказала культура рускага, польскага i ўкраiнскага народаў.

У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. асноунае месца займае рэалiзм. У беларускiм жывапiсе ў гэты час на першы план выходзiць гiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкаў бытавы. У гэтым жанры найбольш поўна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцаў. У жывапiсе, як i ў творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка.

Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржаўную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры ў другой палове XIX ст. характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Узрасла самасвядомасць беларусаў, пашырыўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развівалася мова і культура. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніх навучальных ус-таноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Змены адбываліся і ў падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў, арганізацыі жаночага навучання, пашырэнні адукацыі сярод працоўнай моладзі.