Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вариант -19.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
30.49 Кб
Скачать
  1. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі.

Мясцовае “Палажэнне” для рускіх, паўднёваўкраінскіх і усходнебеларускіх губерняў вызначала памеры павіннасцей адпаведна велічыні душавога надзелу. Паводле яго, сяляне павінны абкладацца аброкам да тых памераў, у якіх апошні збіраўся з іх на час адмены прыгону. На самай жа справе аброк, які існаваў ва Усходняй Беларусі напярэдадні рэформы, часта завышаўся. У Віцебскай і Магілёўскай губернях за вышэйшы душавы надзел сяляне абавязаны былі выплачваць 8 рублёў аброку ў год. Калі яны атрымалі надзел, меншы за вызначаную вышэйшую норму, то памеры плацяжоў паніжаліся, але не прапарцыянальна памяншэнню колькасці зямлі, а на аснове прынцыпу так званай градацыі павіннасцей. Ён заключаўся ў тым, што на першую дзесяціну душавога надзелу прыпадала палова аброку, на другую – 25%, на астатнія дзесяціны, разам узятыя, - таксама 25%. Такім чынам, пры памяншэнні вышэйшага надзелу ў выніку адрэзкі сялянскай зямлі памешчыкі былі забяспечаны апошнім у значнай меры захаваць тыя даходы, якія яны атрымлівалі ад асобы селяніна да рэформы.

Парэформенны аброк, як правіла, перавышаў даходнасць надзельнай зямлі. Зыходзячы з сумы выкупных плацяжоў і рэальнага паніжэння іх памераў у параўнанні з аброкам, з адменай прыгону аброчныя сяляне Магілёўскай губерні да 1864 г. уносілі штогод аброчных плацяжоў у сярэднім каля 7 руб. 47 кап. з рабочай душы, або 1 руб. 56 кап. на дзесяцінупрыдатнай зямлі. Між тым гэта дзесяціна ў пяці заходніх губернях у 60-я – пачатку 70-х гг. 19 ст. давала чыстага даходу ў сярэднім не больш чым 1 руб. 20 кап.

Паводле мясцовага “Палажэння” для заходнебеларускіх і літоускіх губерняў, у аснову вызначэння памераў аброку і паншчыны была пкаладзена агульная вартасць павіннасцей з надзельнага ўчастка, азначных уінвентары маёнтка. Гранічныя вялічыны сялянскіх плацяжоў у параунанні з інвентарнай некалькі зніжалася, вызначаўся максімум іх не вышэй, чым 3 руб. З дзесяціны палявога ўдзелу ў год. Аднак і такі аброк быў не пад сілу для аброчных сялян. З часу адмены прыгону па 1863 г. у Гродзенскай губерні яны плацілі аброку штогод у сярэднім 2 руб. 35 кап. з дзесяціны надзелу, у Мінскай – 2 руб. 12 кап., у Віленскай – 2 руб. 11 кап. Такім чынам, аброчныя плацяжы іх у сярэднім амаль у два разы перавышалі даходнасць сялянскай зямлі.

Да рэформы 1861 г. асноўная маса панскіх сялян Беларусі адбывала паншчыну. З адменай прыгону паншчынная павіннасць на ўсходзе Беларусі была некалькі аблегчана. Як і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі, да зацвярджэння ўстаўных грамат паншчыны павінна была не перавышаць пяці дзён у тыдзень. Але многія памешчыкі насуперак “Палажэнню” захоўвалі яе ў дарэформенных памерах або нават павялічвалі. У мясцовасцях з абшчынным карыстаннем усёй зямлёй сяляне, звязаныя кругавой парукай, павінны былі адбываць паншчыну і за адсутных аднасяльчан. З зацверджаннем устаўных грамат за вышэйшы душавы надзел сяляне Усходняй Беларусі абавязаны былі адпрацоўваць 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год, ці 13-18 дзён з дзесяціны. Пры паніжэнні памераў душавога надзелу паншчына памяншалася, аднак не суразмерна скарачэнню плошчы надзельнай зямлі. Як і пры аброчнай павіннасці, большая колькасць паншчынных дзён прыпадала на першыя дзесяціны надзелу.

На захадзе і ў цэнтры Беларусі, як і ў Літве, з адменай прыгону сяляне да зацвярджэння ўстаўных грамат павінны былі адбываць паншчыну ў памерах, устаноўленых інвентарамі панскіх маёнткаў. У гэтых умовах, паколькі надзелы мноства сялян перад рэформай былі ўрэзаны памешчыкамі, велічыня паншчыннай павіннасці іх фактычна ўзрасла. Пасля зацвярджэння ўстаўных грамат колькасць паншчынных дзён у паразнанні з інвентарнымі адпаведна мясцоваму “Палажэнню” для заходебеларускіх і літоўскіх губерняў паменшылася на 10% і не павінна была перавышаць 23 мужчынскія і жаночыя дні з дзесяціны ў год. Аднак і гэтыя нормы былі настолькі высокія, што амаль не ўжываліся. З адмены прыгону некаторыя памешчыкі павялічвалі памер паншчыны.

Праз два гады пасля абвяшчэння рэформы сяляне атрымалі права пераходу з паншчыны на аброк, пры ўмове адсутнасці нядоімак па падатках дзяржавеі і павіннасцей памешчыку, а таксама выплатыаброку апошняму за паўгода наперад.