Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 семестр вариант 6.rtf
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
672.45 Кб
Скачать

2. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам

У XIV - першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У1409 г. пачалася так званая "вялікая вайна" паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад в. Грунвальд на Дубровінскім полі (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.

З аднаго боку войска Тэўтонскага ордэну. Аснова войска - цяжка ўзброеная конніца і, сапраўды кажучы, лепш узброеная, чым праціўніка. Супраць - аб’яднанае войска палякоў, літоўцаў, беларусаў, украінцаў, рускіх, а таксама атрад з Чэхіі і татары (усяго 40000 чалавек). Саюзнай арміяй камандваў Ягайла. Войскам ВКЛ - Витаўт.

Сучасныя беларускія гісторыкі салідарна адзначалі, што першымі бітву пачало войска Вітаўта, ды што яно наткнулася на падрыхтаваныя немцамі "воўчыя ямы". Але ж, ёсць меркаванне, што первапачатковае, амаль панічнае адступленне лёгкаўзброенай конніцы ВКЛ, яе значныя страты былі тактычным манеўрам Вітаўта з мэтай уцягнуць рыцараў у атаку.

Наступным агульным месцам апісання бітвы стаў гераізм "трох смаленскіх палкоў". Яшчэ Дз. Даўгяла сцвярджаў, што "геройством и доблестью всех превзошли белорусские - смоленские полки князя Мстиславского", г. зн. Сымона Лугвена. У інтэрпрэтацыі Ўсевалада Ігнатоўскага рыцары нават пабеглі "дзякуючы моцнаму націску на ворага беларускіх смаленскіх палкоў". "Стойкасць і мужнасць" трох смаленскіх палкоў заставалася важным момантам асвятлення бітвы як у выданнях Расійскай імперыі, так і ў савецкіх падручніках. І ў найноўшых беларускіх дапаможніках гераізм смаленскіх харугваў, якімі лічацца аршанская, мсціслаўская і смаленская, называецца "вызначальным фактарам, які вызначыў ход бітвы".

Затым наступіла чарга цяжкаўзброеных коннікаў ВКЛ, якія, адбіваючыся ад тэўтонцаў, адыходзілі назад з тым, каб заманіць рыцараў пад агонь артылерыі. Гэта не "страта пазіцый падначаленых Вітаўта", а працяг тактычнага манеўра войск ВКЛ, дзякуючы якому левы фланг ворага трапіў у артылерыйскую засаду і панёс вялікія страты. Затым войскі Тэўтонскага ордэна былі акружаны войскамі ВКЛ і Польшчы і знішчаны. Армія ордэна фактычна перастала иснаваць.

Некаторыя беларускія гісторыкі і публіцысты, адвяргаючы тэзіс аб "польскалітоўскіх каранях перамогі над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам", сцвярджаюць, што "Грунвальд з'яўляецца забытай перамогай Беларусі", што этнічных беларусаў у аб'яднаным войску Вялікага княства Літоўскага было больш, чым літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў (25 харугваў беларускіх, 7 літоўскіх, 6 украінскіх і 2 рускіх), і крыху менш, чым палякаў (усяго Вялікае княства Літоўскае выставіла 48 харугваў, Каралеўства Польскае 50 харугваў).

Наогул, бітва 1410 г. пад Грунвальдам стала падзеяй, пра якую адразу даведаўся ўвесь тагачасны свет. Безумоўна, продкі сучасных беларусаў адыгралі значную ролю ў разгроме рыцараў Тэўтонскага ордэна. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўклад у разгром ордэна, пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і больш пазнейшыя даследаванні Грунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, а 15 тысяч захоплена ў палон. Але гэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страціла загінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.

Разам з тым вялікі ўклад у перамогу зрабілі продкі палякаў, літоўцаў, украінцаў, рускіх, чэхаў, татар і іншых народаў. Сення практычна немагчыма вызначыць канкрэтны ўклад кожнага народа ў дасягненне перамогі. Але ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі тэма вялікай бітвы займае непараўнальна меншае месца, чым у Літве ці Польшчы, у якой Грунвальд даўно стаў нацыянальным сімвалам. Невыпадкова польскія калегі да нядаўняга часу, параўноўваючы грунвальдскую традыцыю сваёй краіны з літоўскай, расійскай, украінскай і чэшскай, пра беларускую нават не згадвалі. Беларускае грамадства сапраўды не ацэньвала і не перажывала грунвальдскай спадчыны, бо, можна сказаць, і не ведала яе. Сітуацыя пачала мяняцца толькі ў канцы 80-х - пачатку 90-х г., калі ўгодкі грунвальдскай перамогі сталі публічна святкавацца ў Мінску, ёй прысвячаліся навуковыя чытанні, расла колькасць папулярных публікацый пра бітву, "Грунвальдам" называлі перыёдыкі, летнікі і г.д. Сцвярджэнне сваёй грунвальдскай традыцыі актывізавалася з абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, і калі б не радыкальная змена ўладаў ды палітычнага курсу краіны, вынікі гэтага працэсу, магчыма, былі б ужо відавочныя.

Сёння ход бітвы пад Грунвальдам і вынікі разгрому Тэўтонскага ордэну вывучаюцца ў старэйшых класах беларускіх школаў па падручніках курса "Гісторыя Беларусі". А выраз "…дзякуючы перамозе пад Грунвальдам, больш за 500 гадоў нага нямецкага салдата не ступала на зямлю Беларусі" стаў вызначальным для лёсу нашай краіны. Цяпер у выніку гістарычных перамен слаўная перамога ў Грунвальдскай бітве належыць палякам, літоўцам, расіянам, чэхам. У гэтых краінах урады і грамадскія арганізацыі плануюць адзначыць вялікую гістарычную дату разам з дзяржаўнымі ўстановамі. Але, у першую чаргу, нашчадкамі гэтай перамогі з’яўляюцца беларусы. Таму вельмі важна, каб памяць пра чын мужных ваяроў - беларусаў была належным чынам адзначана і ў незалежнай Беларусі. Гэтага асабліва патрабуе гістарычная справядлівасць, бо некаторыя тагачасныя польскія храністы значна скажалі ролю нашых суайчыннікаў у перамозе пад Грунвальдам, каб потым ператлумачыць ход бітвы на карысць палякаў. Беларусы не збіраюцца памяншаць ролю саюзнікаў у разгороме тэўтонцаў, але памяць перад нашымі прашчурамі патрабуе, каб мы аддалі належнае, перш за ўсё, беларускім героям Грунвальда.

Але ж самае галоўнае, што Грунвальдская бітва падарвала сілы Тэўтонскага ордэна, прыпыніла яго агрэсію на усход на 500 гадоў. Перамога садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы и ВКЛ. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам.

Соседние файлы в предмете История Беларуси