Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 семестр вариант 6.rtf
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
672.45 Кб
Скачать

3. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV ст. - першай палове XVI ст.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

Знешняя палітыка ВКЛ у ХV - ХVI стст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім. Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. У гэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю, дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзі імкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць.

Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Да ВКЛ паважліва ставіліся і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, і папы Рымскія.

Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены узаемаадносінамі з Вялікім княствам Маскоўскім (далей - ВКМ), якое карыстаючыся падтрымкай Залатой Арды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскія князі пачалі "збіраць" тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад Кіеўскай Русі. "Збіранне", як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новых тэрыторый да Масквы.

У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскай принцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затым абвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйская імперыя перастала існаваць.

Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў ВКЛ. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара - абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у ВКЛ праваслаўная вера прыціскалася, наступаў каталіцызм і пашыраўся польскі ўплыў, што выклікала незадаволенасць праваслаўных феадалаў. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім руку дапамогі. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. У 1487 г. у Маскву прыехаў служыць "са сваімі вотчынамі" князь І.М. Перамышльскі, у 1489 г. князь Д.В. Варатынскі і тры князі роду Бяляўскіх. Перайшлі на бок Масквы князі Мажайскія, Лукомскія і інш. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу.

Такім чынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства у рэгіёне. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся на шляху вайны.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.

У 1492 г., пасля смерці вялікага князя літоўскага Казіміра, адбыўся сур'ёзны ваенны канфлікт.

Іван III зрабіў некалькі паспяховых паходаў на землі ВКЛ. Але ж, новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся закончыць вайну. Былі дасягнуты мірная і шлюбная дамоўленасці. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казіміравіча. Па мірнай дамоўленасці да Маскоўскага княства адышлі Вяземскае княства і частка Вярхоўскіх княстваў. За Іванам III было прызнана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. За маскоўскім гасударом замацаваўся тытул "вялікага князя ўсяе Русі". Але гэтым супярэчнасці паміж ВКЛ і ВКМ не былі ліквідаваны. Іван III рыхтаваўся да вайны.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў ВКЛ ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну ВКЛ. У маі 1500 г. ім былі заняты Бранск і землі мажайскага князя, летам Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомій, Любеч, Ноўгарад Северскі, Рыльск. На працягу аднаго паходу Расія захапіла паўднёвую частку Смаленскай зямлі і тэрыторыі ЧарнігаваСтарадубскага і НоўгарадСеверскага княстваў.14 ліпеня 1500 г. адбыўся разгром літоўскага войска каля Смаленска. У выніку ВКЛ страціла 9 гарадоў 700 вёсак.

Рыхтуючы новыя ваенныя дзеянні, Іван III прапанаваў саюз крымскаму хану МенгліГірэю. Татарскаму войску вызначаўся маршрут руху праз украінскія землі да Турава, Слуцка, Пінска і Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў ад Івана III згоды на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіў, і гэта скарысталі кіраўнікі ВКЛ, якія заключылі саюз з ханам супраць Масквы за штогадовую даніну з Кіеўскай, Валынскай і Падольскай зямель. Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой, заключыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Масквы.

У гэты час аднавілася унія з Польшчай.23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку быў падпісаны дакумент аб умовах гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, соймы і адзіную манету. Але магнаты ВКЛ адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму Мельніцкі акт не быў ажыццёўлены, хаця палітыка дзяржаў стала больш каардынаванай

Ваенная кампанія 1501-1503 гг. складвалася надта няўдала для ВКЛ. У лістападе 1501 г. Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку, 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго ВКЛ саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл, страціла 1/4 частку плошчаў усёй дзяржавы. Гэта зрабіла безабароннай усходнюю мяжу ВКЛ, якая наблізілася да цэнтраў дзяржавы.

Палітыку Івана Ш (ён памёр 27.10.1505) праводзіў яго сын Васілій Ш, які вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра - Жыгімонт.8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт заручыўся падтрымкай брата Васіля III Юрыя Іванавіча, удзельнага князя дзмітраўскага, звянігародскага, сярпейскага і бранскага, абяцаючы яму дапамогу ў заваёве рускага прастолу. У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.

Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у ВКЛ, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў завалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі ва ўзаемадзеянні з атрадамі Глінскага даходзілі да Вільні.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. ВКЛ афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV - пачатку ХVІ стст., само ж атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.

Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. Ён пачаў новую вайну. У снежні 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рухалася на Смаленск. Аднак першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія разгарнулася ўлетку 1513 г. і была таксама безвыніковай. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася ў маі 1514 г., і пасля трохмесячнага штурму Смаленск капітуляваў. Рускія войскі ішлі на захад, да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася вялікая бітва, у якой маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але вярнуць свае землі Літва не змагла. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое працягвалася аж да 1532 г.

Смерць Васіля III і бязладдзе ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку падштурхнулі ВКЛ да яшчэ адной спробы вярнуць заваяванае Масквой. Аднавіліся ваенныя дзеянні, якія працягваліся 4 гады. ВКЛ вярнула толькі Гомель і некаторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у XIV XVI стст. Прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі, у канцы XIV - XVI стст. высвятляліся адносіны з Польшчай, праблема літоўскапольскага саюза (Крэўская унія 1385 г.). Больш за 100 гадоў ВКЛ было ў стане уніі з Польшчай, застаючыся суверэннай дзяржавай. Але галоўным накірункам знешняй палітыкі ВКЛ сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, галоўным канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. аслабела, узнікла пагроза яго існаванню. На роўных яно ўжо не магло супрацьстаяць Маскоўскай дзяржаве. Логіка барацьбы з ёй і міжнародныя абставіны штурхалі ВКЛ да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай, да падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

Соседние файлы в предмете История Беларуси