Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
71.68 Кб
Скачать

Заданне №2

Навальніца дагнала мяне, калі я не ад’ехаў і кіламетра ад лесу.Бліснула маланка, і з грукатлівым абвалам грому секануў лівень. Плашч мала ратаваў ад дажджу, і я пакаціў веласіпед да вёскі, што была відаць кіламетры за тры ад лесу. Раптам бачу: у падкасаных штоніках бяжыць хлапчук. Яшчэ здалёку крычыць:

--Дзядзька, дайце плашча! Маліны мокнуць.

Я глянуў, куды паказваў рукой хлопчык. Праз сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі , ля куста вербалозу, жанчыну.

Прыйшло лета. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Поле пакрылася зеленню. Бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шарасціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак!

Родны склон

не ад’ехаў і кіламетра ад лесу – не отъехал и километра от леса;

з абвалам грому – сэрца обвалом грома;

ратаваў ад дажджу – спасал от дождя;

была відаць кіламетры за тры ад лесу – была видна километра за три от леса;

праз сівую сетку дажджу – сквозь сизую сетку дождя.

Месны склон

ўгледзеў у полі – усмотрел в поле;

трапечацца на сонцы – трепечут на солнце;

разрасліся ўнізе – разрослись внизу;

шарасціць у полі – шелестит в поле;

калышацца на ветры – колышатся на ветру.

Падрабязна распытвала Аўгіння пра службу, жыццё, заробак, выхадныя дні. Васіль з ахвотай расказваў ёй пра жыццё ў горадзе, пра сваіх новых сяброў. Там, на адным з штотыднёвых пасяджэннях іх групы, ён пазнаёміўся з цудоўнай дзяўчынай...І зараз ён думае пра тое, каб ажаніцца з ёю. Аўгіння часам падсмейвалася з яго паспешлівасці, але часам і падхвальвала.

распытвала пра службу, жыццё, заробак, выхадныя дні –расспрашивала о службе, жизни, заработке, выходных днях;

расказваў ёй пра жыццё ў горадзе –рассказывал ей о жизни в городе;

думае пра тое – думает о том;

ажаніцца з ёю – жениться на ней;

падсмейвалася з яго паспешлівасці – подсмеивалась над его торопливостью.

Заданне №3

Скрыжалі гісторыі – публіцыстычны стыль.

Беларуская культура ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў скрыжалі гісторыі.

Газа-вадародныя туманнасці – навуковы стыль.

Многія даследчыкі зорнай касмагоніі дапускаюць, што зоркі ўтвараюцца з газава-вадародных туманнасцей.

Вядзенне справаводства—афіцыйна-справавы стыль.

Згодна новай інструкцыі, прынятай на апошнім паседжанні акцыянераў, вядзенне справаводства будзе адбывацца цэнрталізавана.

Заданне №4

Вектор – вектар:

адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;

производная – вытворная:

велічыня, утвораная ад іншых форм;

интеграл –інтэграл:

паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак;

касательная – датычная:

прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яго;

ось – вось:

прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі або праз цэнтр цяжару якога-небудзь цела;

кривая – крывая:

непрамая лінія;

нормаль – нармаль:

перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку;

проекция – праекцыя:

адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці;

прирост – прырост:

павелічэнне ў колькасных адносінах, прыбаўленне;

модуль – модуль:

лік , на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы;

логорифм – лагарыфм:

паказчык ступені, у якую неабхадна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік;

точка – пункт:

месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню;

уравнение – раўнанне:

матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь;

функция – функцыя:

залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе;

равенство – роўнасць:

алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных паміж сабой ;

алгоритм –алгарытм:

сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа;

аргумент – аргумент:

незалежная пераменная велічыня;

скаляр – скляр:

велічыня, кожнае значэнне якой, у адрозненне ад вектара, характарызуецца адным сапраўдным лікам;

координаты – каардынаты:

велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжання пункта на плоскасці або ў прасторы;

предел – ліміт:

норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь.