Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по Истории Беларуси.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
34.57 Кб
Скачать

Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця эвалюцыя прылад працы і асноуных заняткау людзей у каменным веку. Формы чалавечагу калектыву

Даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадоў таму (сярэдні палеаліт), калі на беларускія землі прыйшоў сярэдняга палеаліту ў неандэрталец. Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага.

Первое проникновение – 35 тыс.лет.назад-кроманьонцы, эпоха палеолита.Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.

Раскопкі Бердыжскай i Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына, Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання i рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзіла ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць

Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, i чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 -8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння i адступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларуci пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. Гэту эпоху называюцъ мезалітам (сярэдні каменны век, 8 -5 тыс. гг. да н.э.).

У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаў i рознымі групамi насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў.

Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5-6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця i побыту людзей была характэрна радавая арганазацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны.

У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае насельніцтва. З’явіліся і больш складаныя прылады працы.

Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век 4 – 3 тыс. гг. да н.э.).

Шмат неалітычных радавых абшчын жыло каля Дняпра. Агульная колькасць насельніцтва - 27 - 36 тыс. чалавек. Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Крэйдавы крэмень здабывалі ля берагоў Сожа, Бесядзі, Нёмана, Ясельды. Таму i закладваліся шахты, што пацвярджаецца ix рэшткамі, выяўленымі паблізу.

У эпоху неаліту з'явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны, зроблены ў тэхніцы ручной лепкі, з арыгінальнымі арнаментамі. Па тыпах посуду i арнаментах археолагі вызначаюць асобныя неалітычныя культуры: нёманскую, днепра-данецкую, верхнедняпроўскую i дзяснінскую. З'явілася таксама прадзенне i ткацтва, значныя пocпexi дасягнуты ў апрацоўцы дрэва. Пастаянна ўдасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата.

Тураўскае княства, палитычная гисторыя

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў – у Паўднёвай Бел., басейне Прыпяці. Стаіца княства – г.Тураў прыгадваецца пад 980г. Галоунай складанасцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэр-рыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Пі-нскам, Слуцкам, пазней – Бярэсцем. У 988г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Т. зямлю сваяму трэцяму сыне Святаполку. Тураўшчына знах. ў выгадным геагр. стан-шчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху “з варагаў у грэкі”. Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі. Пасля смерці Уладзіміра Святаслівіча ў 1015г. менавіта Святаполк тураўскі стан-ся кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Т. зямлю. З гэтым не пагадзіўся Яраслаў Муд-ры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце ў 1019г. па дарозе ў Польшчу ён гіне. На-прыканцы св. жыцця Яраслаў Мудры – князь кіеўскі – аддаў Тураўшчыну св. сыну Ізяславу. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў стан-ся вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава – Яраполк і Святаполк – трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скон-чылася і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваих асноуных уладанняў. У сяр. ХІІст. Паміж паўднёварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў. Але ў 50-х гг. ХІІст. На тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. З гэтым не жадалі змірыцца кіеўскія князі. Аб’яднаўшыся ў 1158г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана.. Праз цяжкую барацьбу Т. княства аднавіла св. самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне ад-навілася самастойная княжацкая дынастыя – неабход-ная ўмова дзярж. існавання. У наступныя дзесяцтгод-дзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя. У гэты час Турауская зямля падзялялася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінс-кае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. Укожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча. Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздробленасць, можна меркаваць, што Турауская зямля і ў ХІІст. успрымалася цэласнай дзярж.-паліт. адзінкай. Сярод гарадоў Тураускага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце. У ХІІ-пач.XIVст., Т. зямля была цалкам далу-чана да ВКЛ. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.