Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конференция_Мир Детства 1.doc
Скачиваний:
48
Добавлен:
04.09.2019
Размер:
7.63 Mб
Скачать

Фарміраванне маўленчай культуры малодшых школьнікаў сродкамі беларускага фальклору Дзярнова а.У.

(г. Орша, Аршанскі педагагічны каледж УА «ВДУ імя П.М. Машэрава»)

Навуковы кіраўнік – Даніч А.У., кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Адна з важнейшых задач сучаснай школы – выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай, творчай асобы. Вялікую ролю ў фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Якуб Колас пісаў: “Скрозь адчыненыя дзверы роднай мовы льецца ў школу шырокая, магутная плынь, плынь асветы, людкуючы розум, пачуцці дзяцей” [2, c.151].

Асаблівую актуальнасць набыла праблема развіцця ў школьнікаў моўных і маўленчых уменняў і навыкаў, маўленчай культуры і мыслення. І таму, асноўным зместам першапачатковага знаёмства вучняў з родным словам з’яўляецца фальклор: казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, пацешкі, калыханкі. Адбіраючы дыдактычны матэрыял для ўрока, трэба кіравацца парадай Я.Коласа, што перш за ўсё дзецям “трэба ведаць свой народ, гісторыю, яго багатую вусную народную творчасць” [4, c. 5]. А фальклор – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова і дае нам сапраўдныя ўзоры мастацкай дасканаласці.

Акрамя таго, у фальклорным матэрыяле заключаны магутны патэнцыял народнай педагогiкi i фiласофii, што дае магчымасць наблiзiць навучанне i выхаванне да нацыянальных традыцый, асноў нашай маралi з яе спрадвечна гуманiстычнымi iдэаламi.

Паколькi фальклор называюць жыватворнай крынiцай развiцця i пазнання мовы, духоўным скарбам народа, то фальклорнае слова можна назваць крынічным, бо яно дае пачатак таму, што iснуе ў сваiм натуральным, першапачатковым стане.

Адным са старажытных вiдаў народнай творчасцi з’яўляюцца загадкi. Яны садзейнiчаюць развiццю мыслення, фантазii, выхаванню ўвагi да слова, мовы. У народнай педагогiцы загадкам здаўна адводзiлася роля актывiзацыi iнтэлектуальнай дзейнасцi дзяцей, выпрацоўкi ў iх назiральнасцi i знаходлiвасцi. А калі выкарыстаць загадкi, падабраныя ў цеснай сувязi са зместам казак, то яны будуць садзейнiчаць узбагачэнню лексiкi, развiццю ў дзяцей увагi да слова, дакладнасцi яго ўжывання, асацыятыўнага i лагiчнага мыслення. Загадкi дапамагаюць засваенню граматычнага ладу мовы. Таму вялiкае значэнне трэба надаваць як загадцы, так i адгадцы. Карысным з’яўляецца абмеркаванне таго, па якiх прыкметах удалося вучню знайсцi правiльную адгадку.

Загадкi можна выкарыстоўваць у працэсе лексiчных гульняў. Мэтазгодна дублiраваць слова-адгадку i малюнак-адгадку, паколькi апошнi разглядаецца як сродак тлумачэння семантыкi слова.

Яны служаць матэрыялам для выпрацоўкi ў вучняў навыкаў беларускага лiтаратурнага вымаўлення.

Адным з элементаў навучання на ўроках беларускай мовы ў рускамоўнай школе з’яўляюцца скарагаворкi.

Невялiкiя па аб’ёму, яны дазваляюць пры мiнiмуме часу сканцэнтраваць максiмум увагi на цяжкiх для вучняў фанетычных з’явах. Пры выкарыстаннi скорагаворак пашыраецца лексiка вучняў, актывiзуецца слоўнiкавы запас, засвойваецца граматычны лад беларускай мовы.

На ўроках беларускай мовы можна выкарыстоўваць скорагаворкi не толькi з гукамi, спецыфічнымi для беларускай фанетычнай сiстэмы. Карысным будзе завучваць скорагаворкi з iншымi фанетычнымi адзiнкамi. Напрыклад, настаўнiк прагаворвае скорагаворку. Вызначаецца, якi гук цi гукi паўтараюцца часцей за iншыя. Гэты гук дзецi спачатку вучацца вымаўляць у iзаляваным выглядзе. Затым слухаюць скорагаворку яшчэ раз, пасля чаго паўтараюць яе хорам у павольным тэмпе. Калi скорагаворка запомнiлася, вучнi спаборнiчаюць у хуткiм i правiльным прагаворваннi.

Каласы каласавалi, каласавалi, выкаласавалiся.

Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.

Пабудзе ў вадзе i нямокры iдзе.

Скарагаворкi, падабраныя ў адпаведнасцi з канкрэтным фанетыка-арфаэпiчным матэрыялам для чытання, дапамогуць хутчэй сфармiраваць у дзяцей першапачатковыя вымаўленчыя, артыкуляцыйныя навыкi.

Прымаўкi i прыказкi шмат у чым вызначаюць багацце i непаўторнасць гучання кожнай мовы, дапамагаюць адчуць яе адметнасць, вобразнасць i хараство, садзейнiчаць выхаванню любовi i цiкавасцi да мовы, развiваюць маўленчы слых, мысленне. На ўроках можна выкарыстоўваць наступныя заданні:

Знайдзi пару. Вучнi падзяляюцца на дзве каманды, кожная з якiх атрымлiвае набор картак. На адных картках змешчаны пачатак прымавак i прыказак, на другiх-iх заканчэнне. За тры хвiлiны кожная каманда павiнна падабраць карткi так, каб можна было прачытаць тэкст цалкам.

1. Рыбам - мора, птушкам - паветра, … а чалавеку - Айчына.

2. Лепш сiнiца у руках, чым журавель у небе.

3. Чуе звон,… ды не ведае, дзе ён.

4. Сярод ваўкоў жыць - … па-воўчы жыць.

Падбяры слова. З двух бакоў дошкi прымацаваны палоскi, на якiх напiсаны пачатак прымавак. Двое вучняў атрымлiваюць карткi з назвамi птушак - гэта заканчэнне прымавак. Выйграе той, хто хутка i правiльна размесцiць карткi.

1. Надзьмуўся як … сава.

2. Глядзiць як … сыч.

3. Насупiўся як … iндык.

Назавi прыказкi i прымаўкi. Двое вучняў па чарзе бяруць са стала карткi, на якiх запiсаны словы цi спалучэннi слоў, зачытваюць iх i адразу ж называюць прымаўку цi прыказку з гэтымi словамi.

1. …як птушка… .- Слова як птушка: выпусцiў - не вернеш.

2. Кожны цыган… .- Кожны цыган сваю кабылу хвалiць.

3. …напiсана пяром… - Што напiсана пяром, не выйме i сякера.

Што гэта азначае? Падзялiўшыся на каманды, вучнi па чарзе падыходзяць да стала, бяруць карткi, чытаюць прымаўку цi прыказку i тлумачаць яе сэнс.

1. За дурною галавою i нагам няма пакою.

2. У адно вуха ўпусцiў, а ў другое – выпусцiў.

3. Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.

Падводзячы вынік, падкрэслім, што фальклор з’яўляецца дзейсным сродкам выхавання асобы, а выкарыстанне на ўроках элементаў фальклору дае магчымасць зрабіць працэс усведамлення дзецьмі выразнага багацця роднай мовы і авалодання імі мастацтвам маўлення найбольш лёгкім, дасканалым і паспяховым.

Спіс цытаваных крыніц

  1. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / Склад. К.П. Кабышнікаў і інш. – 4-евыд., перапрац. – Мн.: Выш.шк., 1996. – 856 с.

  2. Ушинский, К.Д. Родное слово // Избр. пед. соч. – Т.1 – М., 1974. – С.151 – 152.