Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
163.33 Кб
Скачать

14

Бут-Гусаім С.Ф.

ІІ курс, факультэт замежных моў

Практычныя заняткі № 1 беларуская мова сярод моў свету. Яе паходжанне і развіццё

1. Акрэсліце месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету, пакажыце яе роднасныя сувязі з іншымі славянскімі мовамі.

2. Раскажыце пра навуковыя тэорыі і гіпотэзы адносна паходжання беларускага этнасу і беларускай мовы.

3. Ахарактарызуйце функцыі беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

4. Ахарактарызуйце становішча беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай. Акрэсліце праявы русіфікацыі беларусаў, характэрныя для перыяду ўваходжання Беларусі ў склад Расейскай імперыі.

5. Раскажыце пра беларускае нацыянальнае Адраджэнне ў пачатку ХХ ст. Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы, у якіх адбывалася фарміраванне нормаў новай беларускай літаратурнай мовы.

6. Ахарактарызуйце набыткі і цяжкасці беларусізацыі 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Асэнсуйце ідэалагічныя аспекты рэфармавання беларускай мовы ў савецкія часы.

Літаратура

1 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – C. 50-63.

2 Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – С.9-16.

3 Янкоўскі, Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы : вучэб. дапам. / Ф.М. Янкоўскі. – 3-е выд. – Мінск : Выш. школа, 1989. –C 40-51.

4 Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 78-82, 84-87, 147-156, 464-467, 531-533.

5 Лепешаў, І.Я. Дазнанні / І.Я. Лепешаў. – Гродна: Гродзенскае аддзяленне Беларускага фонду культуры, 2000 – С. 54-62.

6 Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – С. 8-21, 35-78.

Тэмы лінгвістычных паведамленняў

1 Лінгвістычная спадчына Ф. Скарыны

Літаратура

1 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – С. 215-216.

2 Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мн., 2002. – С. 165-181.

2 Жыццёвы і творчы шлях акадэміка Я.Ф. Карскага

Літаратура

1 Сямешка, л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – с. 218-219.

2 Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.: 1994. – С. 91-92, 355-357.

3 Жыццёвы шлях і навуковая спадчына Браніслава Тарашкевіча.

Літаратура

1 Марціновіч А. На скразняковых вятрах эпохі // “Беларуская думка” – 2002. – № 1. – С. 65-72.

2 Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучаснае слова, 1999. – С. 220-221.

Практычныя заняткі № 2 фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук як найдрабнейшая адзінка маўлення

1. Што вывучае фанетыка? Ахарактарызуйце раздзелы фанетыкі.

2. Дайце агульную характарыстыку сегментных фанетычных адзінак (фанетычнай фразы, маўленчага такта, фанетычнага слова, склада, гука). На прыкладзе прыведзенага выслоўя Г. Марчука параўнайце іх з суперсегментнымі фанетычнымі адзінкамі (націскам, інтанацыяй, паўзай).

Калі шчасця трэба дабівацца – гэта ўжо не шчасце. Шчасце прыходзіць натуральна і непрыкметна, часцяком нечакана, але заўсёды заслужана за турботы шчырыя і справы духоўныя.

3. Ахарактарызуйце складаную прыроду гука. Акрэсліце артыкуляцыйны, акустычны, перцэптыўны і функцыянальны аспекты вывучэння гука.

4. Дайце характарыстыку артыкуляцыі галосных гукаў у беларускай мове. Карыстаючыся табліцай 1, адзначце, на якія групы падзяляюцца галосныя паводле раду, пад’ёму і лабіялізацыі. Ахарактарызуйце гэтыя групы.

Табліца 1 – Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных

Пад’ём

Рад

нелабіялізаваныя

лабіялізаваныя

пярэдні

сярэдні

задні

Верхні

і

ы

у

Сярэдні

э

о

Ніжні

а

5. Звярнуўшыся да табліцы 2, ахарактарызуйце артыкуляцыйныя якасці зычных гукаў:

а) адзначце, на якія групы падзяляюцца зычныя паводле месца і спосабу ўтварэння;

б) назавіце, якія групы зычных выдзяляюцца ў залежнасці ад удзелу голасу і шуму ў іх утварэнні. Растлумачце, чаму беларускія зычныя [в], [в’]– санорныя;

в) акрэсліце асаблівасці вымаўлення мяккіх зычных у беларускай мове. Раскажыце пра зацвярдзелыя зычныя.

Табліца 2 – Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных

Месца ўтварэння

губна-губныя

губна-зубныя

пярэдне-язычныя

сярэдне-язычныя

задне-язычныя

Спосаб утварэння

Удзел голасу і шуму

цв.

м.

цв.

м.

цв.

м.

м.

цв.

м.

Змычныя

Звонкія

Глухія

[б]

[п]

[б’]

[п’]

[д]

[т]

[г]

[к]

[г’]

[к’]

Змычна-

праходныя

Санорныя

[м]

[м’]

[л]

[н]

[л’]

[н’]

Шчылінныя

(фрыкатыў-ныя)

Звонкія

Глухія

Санорныя

[ў]

[ф]

[в]

[ф’]

[в’]

[ж][з] [ш][с]

[з’]

[с’]

[j]

[γ]

[х]

[γ’]

[х’]

Змычна-

шчылінныя

(афрыкаты)

Звонкія

Глухія

[z]

[ž]

[ц]

[ч]

[z’]

[ц’]

Дрыжачы

(вібрант)

Санорны

[р]

Практыкаванне 1. Выпішыце з “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” І. Я. Лепешава (Мінск, 1993) дзесяць устойлівых выразаў, кампанентамі якіх з’яўляюцца назвы органаў маўлення. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Складзіце з імі сказы.

Практыкаванне 2. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце абсалютныя сінонімы. Прывядзіце прыклады гукаў, якія адносяцца да названых груп.

губна-зубныя

афрыкаты

дрыжачыя

выбухныя

шчылінныя

бакавыя

губна-губныя

альвеалярныя

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Лексікалогія. Фразеалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.М. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995.

Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мн.: Сучаснае слова, 1999.

Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996.

Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова : Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мінск : Універсітэцкае, 1985. – 175 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 1976.