Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
163.33 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 3 змены гукаў у моўнай плыні

1. Раскрыйце змест паняцця “фанетычная пазіцыя”. Назавіце, якія пазіцыі з’яўляюцца моцнымі для галосных і зычных, а якія – слабымі.

2. Дайце характарыстыку акання і якання як разнавіднасцей якаснай рэдукцыі галосных у беларускай мове. Адказ праілюструйце прыкладамі.

3. Ахарактарызуйце ўжыванне прыстаўных і ўстаўных гукаў у беларускай мове. Прывядзіце прыклады.

4. Растлумачце значэнне тэрміна “асіміляцыя”. Ахарактарызуйце віды асіміляцыі ў беларускай мове. Прывядзіце прыклады.

5. Дайце характарыстыку сцяжэння (кантракцыі) і спрашчэння (дыярэзы) гукавых спалучэнняў. Прывядзіце прыклады.

6. Растлумачце розніцу паміж пазіцыйнымі чаргаваннямі гукаў і гістарычнымі чаргаваннямі фанемаў. Назавіце найбольш важныя віды гістарычных чаргаванняў у беларускай мове. Прывядзіце прыклады.

Практыкаванне 1. Вызначце словы, у якіх галосныя [і], [а] з’яўляюцца прыстаўнымі. Там, дзе магчыма, падбярыце кантэксты, у якіх прыстаўныя знікаюць.

Дождж імжыць, укалоць іголкай, мінулы аўторак, ілжывыя словы, з ільдзінкай, небяспечная імшарына, ірдзістая раніца, зялёны агурок, цягнік імчаў, ільготы адменены, ірваць паперу, ільняны абрус, істужка з шоўку, праз аржанішча, авечая шкура, мераць на свой аршын, з вялікім імпэтам, інтэлігентны выгляд, ікра з баклажанаў, амшэлы пень.

Практыкаванне 2. Ахарактарызуйце асіміляцыю зычных у прапанаваных словах (поўная ці няпоўная, слоўная ці міжслоўная). Словы падайце ў транскрыпцыі.

Рос бы, гекзаметр, футбол, на рэчцы, сведка, без бяды, адсадзіць, берагчы, пясчынка, на градцы, просьба, сфера, сцежка, адчуваць, усміхаешся, на дошцы.

Практыкаванне 3. Выпішыце асобна пары слоў з пазіцыйнымі і гістарычнымі чаргаваннямі. Ахарактарызуйце ўмовы гэтых чаргаванняў.

Памяць – успамін, жаць – дажынкі, дух – дыхаць – душа, спаць – спі, мова – вымаўленне, музыка – музычны, рака – рацэ, вока – вочы, дошка – дошцы, берагі – бераг, густы – гушчар, вечар – вячоркі, цэбар – цабэрак, соладка – асалода, вёсны – вяснянка.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Лексікалогія. Фразеалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.М. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995.

Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мн.: Сучаснае слова, 1999.

Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996.

Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова : Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мінск : Універсітэцкае, 1985. – 175 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 1976.

Практычныя заняткі № 4 графіка. Арфаграфія

1. Акрэсліце значэнні тэрміна “графіка”.

2. Што такое алфавіт. Растлумачце паходжанне гэтага тэрміна. Ахарактарызуйце беларускі алфавіт. Прывядзіце азначэнне тэрміна “дыграф”. Назавіце беларускія дыграфы. Пералічыце нялітарныя графічныя сродкі, якія ўваходзяць у беларускую графічную сістэму.

3. Назавіце і ахарактарызуйце графічныя сістэмы, якімі карысталіся ў беларускім пісьменстве.

4. Акрэсліце значэнні тэрміна “арфаграфія”. Адзначце, з якіх раздзелаў складаецца арфаграфія. Які раздзел асноўны?

5. Раскрыйце сутнасць паняццяў “прынцып арфаграфіі”, “арфаграма”, “апорнае напісанне”, “арфаграфічная памылка”.

6. Ахарактарызуйце фанетычны прынцып беларускай арфаграфіі. Пералічыце правілы, якія грунтуюцца на гэтым прынцыпе.

7. Растлумачце, у чым заключаецца фанематычны (марфалагічны) прынцып беларускай арфаграфіі. Пералічыце правілы, якія грунтуюцца на фанематычным прынцыпе.

Падрыхтуйце лінгвістычнае паведамленне на тэму:

Асколкі дахрысціянскай пісьменнасці (гл. артыкулы Л. Агеевай “Асколкі дахрысціянскай пісьменнасці: Руны”(Роднае слова. – 1999. – № 12. – С. 143-153), Л. Агеевай “Ці былі ў беларусаў рунічныя календары?” (Роднае слова. – 2005. – № 12.– С. 84-86) і Э. Зайкоўскага “Калі на Беларусі з’явілася пісьмо?” (Спадчына. – 1992. – № 2. – С. 13-19).

Практыкаванне 1. Перакладзіце прыведзены тэкст на беларускую мову. Ахарактарызуйце асаблівасці беларускага алфавіта ў параўнанні з рускім. Чым адрозніваецца ўжыванне літары ё ў рускай і беларускай мовах?

С давних времён пояс – важная часть одежды белорусов. Пояс имел практическое значение. Им подпоясывалась верхняя и нижняя одежда. На него вешались сумочки и предметы домашнего обихода. В старой белорусской деревне мужчина мог выйти на улицу без шапки и сапог, но пояс на нём должен был быть обязательно.

Пояса носили и мужчины, и женщины. Когда-то люди верили в магическую силу пояса. На поясе совершали клятвы и гадания. Пояс был и предметом жертвоприношения.

Во время свадебной церемонии невеста дарила всем друзьям жениха пояса, которые делала сама. После свадьбы она бросала один пояс в печь, а другой – в воду, когда первый раз брала воду из речки.

Богатые люди носили дорогие шёлковые пояса. Ещё в 18 веке в городе Слуцке возникло производство тонких шёлковых поясов с золотыми и серебряными нитками. Их украшали узорами из цветов и геометрических фигур традиционного белорусского орнамента. Эти красивые слуцкие пояса стоили очень дорого. Поэтому большинство белорусов в прошлом носило пояса собственного изготовления. В разных местах Белоруссии были свои любимые размеры поясов и узоры на них.

(Б. Андрианов)

Практыкаванне 2. Растлумачце ўжыванне вялікай ці малой літары ў прыметніках, утвораных ад уласных назоўнікаў. Раскажыце пра паходжанне выдзеленых фразеалагізмаў, складзіце з імі сказы. Прывядзіце прыклады ўстойлівых зваротаў, якія ўзніклі на аснове біблейскіх і міфалагічных сюжэтаў і маюць у сваім складзе прыметнікі, утвораныя ад уласных назоўнікаў. Растлумачце правапіс прыметнікаў.

(А,а)рыядніна ніць, (А,а)рэдавы вякі, (А,а)хілесава пята, (А,а)ўгіевы стайні, (В,в)аўтасараў баль, (К,к)упалаўская стыпендыя, (В,в)алаамава асліца, (А,а)лесеў сшытак, (В,в)арфаламееўская ноч, вось табе і (Ю,ю)р’еў дзень, (М,м)ележаўскі стыль, (М,м)ележаўскія мясціны, (М,м)ележаў раман, да (Г,г)еркулесавых слупоў, (Б,б)ерынгаў праліў, (В,в)ольтава дуга, (К,к)есарава сячэнне, (Дз,дз)ям’янава юшка, (Б,б)агдановічаў зборнік, (Э,э)зопава мова,

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Лексікалогія. Фразеалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.М. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995.

Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мн.: Сучаснае слова, 1999.

Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996.

Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова : Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мінск : Універсітэцкае, 1985. – 175 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 1976.