Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
163.33 Кб
Скачать

Літаратура

Беларуская мова : Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча ; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БелЭн, 1994. – С. 35-36.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 201-208.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія / Пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 1979. – С. 26-34.

Беларуская мова. Фанетыка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія / Пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. – Мінск : Вышэйшая школа, 1998. – С. 76-81, 83-85.

Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка і арфаграфія / пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – Мінск : Вышэйшая школа, 1976.

Практычныя заняткі № 8 актыўная і пасіўная лексіка

1.Акрэсліце змест тэрмінаў “актыўная лексіка” і “пасіўная лексіка”.

2. Ахарактарызуйце адрозненне паміж гістарызмамі і архаізмамі. Назавіце, якія віды архаізмаў вылучаюцца ў сучаснай беларускай мове. Адказ праілюструйце прыкладамі.

3. Пакажыце, чым адрозніваюцца архаізмы і гістарызмы часу ад архаізмаў і гістарызмаў стылістычнага ўжывання.

4. Ахарактарызуйце неалагізмы. Адзначце, на якія віды і ў залежнасці ад чаго падзяляюцца неалагізмы. Акрэсліце функцыі ў мове індывідуальна-аўтарскіх і агульнамоўных неалагізмаў.

Практыкаванне 1. Прачытайце ўрывак з рамана В. Іпатавай “Залатая жрыца Ашвінаў”. Выпішыце ўстарэлыя словы, патлумачце іх лексічнае значэнне, акрэсліце функцыю ў тэксце.

Агапій убачыў многіх славутых мужчын новагародскіх, апранутых па-святочнаму: у кашулі з атласу чырвонага, сіняга, зялёнага колеру, высокія шапкі, аблямаваныя футрам; і на кожным было то асляпляльна-бліскучае, то высакародна-матавае багатае карзно-плашч, што замацоўваецца на плячы сярэбранай ці бронзавай фібулай. Стольнік толькі пакруціў галавой, агледзеўшы баярынь: парчовыя і шаўковыя хітоны, абшытыя каштоўнымі камянямі – яны пераліваліся на сукнях, як кропелькі ранішняй расы. Кароткія каптанчыкі, таксама падбітыя футрам. Футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа, як і павоі на жаночых галоўках. І трымаліся жанчыны ганарліва, з годнасцю, як і належала тое жыхаркам багатага прыгожага горада, што вёў гандаль з самой Візантыяй.

Пратыкаванне 2. Падрыхтуйце лінгвістычнае паведамленне “Аўтарскія неалагізмы як факт мовы”. гл.: Прыгодзіч, М. Аўтарскія неалагізмы як факт мовы. – Роднае слова. – 1995. – № 8; Прыходзіч, М. Шчодрасць слова. – Мн., 1990.

Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 22-23, 387-388, 575-576.

Басава, Г. Аўтарскія неалагізмы / Г. Басава, М. Прыгодіч // Роднае слова. – 1995. – № 8. – С. 61-64; № 10. – С. 68-73; № 12. – С. 62-65.

Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – 3-е выд., дапрац. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – С. 128-137.

Лепешаў, І.Я. Словы, якіх няма ў слоўніках // Чаму мы так гаворым: даведнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2003. – С. 114-141.

Прыгодзіч, М. Р. Наталяю смагу словам сакавітым… // Шчодрасць слова / М.Р. Прыгодзіч. – Мн.: Нар. асвета, 1990. – С. 63-79.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд, дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995. – С. 248-252.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 228-230.

Струкава, С. М. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі) / С. М. Струкава. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 655 с.