Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Войнысяр.17- пач.18ст..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Вайна 1654 – 1667 гг. На мяжы катастрофы.

Рашэнні Пераяслаўльскай рады 1654 г. прывялі да абвастрэння знешнепалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Рэч Паспалітая не збіралася мірыцца са стратай сваіх тэрыторый, а Расія імкнулася да далейшага пашырэння сваіх межаў. Для гэтага расійскі цар Аляксей Міхаілавіч стараўся ўмацаваць свае ідэалагічныя пазіцыі абаронцы праваслаўя і не шкадаваў абяцанняў. Цар падкрэсліваў, што вайна скіравана супраць палякаў і каталіцкага касцёла. Шляхце і мяшчанству ён абяцаў далейшыя ільготы і прывілеі. Усё гэта стварала пэўныя прарасійскія настроі на беларускіх землях. У сваю чаргу і апазіцыйна настроеныя сілы ў самой Рэчы Паспалітай, а таксама запарожскія казакі не шкадавалі слоў для апісання гатоўнасці беларускага насельніцтва перайсці пад уладу цара, заахвачваючы яго да хутчэйшага пачатку вайны. Прычым казакі абяцалі Расіі актыўную вайсковую падтрымку, маючы на ўвазе і ўласныя тэрытарыяльныя інтарэсы на Беларусі. Значную актыўнасць у стымуляванні прарасійскіх настрояў на беларускіх землях праяўляла праваслаўнае духавенства.

Адначасова Аляксей Міхайлавіч рабіў дыпламатычныя намаганні па нейтралізацыі магчымых саюзнікаў Рэчы Паспалітай і іх неўмяшальніцтву ў канфлікт. Апроч таго, ужо з восені 1653 г. у еўрапейскіх краінах закупляўся вайсковы рыштунак, наймаліся афіцэры і жаўнеры, ваенныя спецыялісты, дактары, майстры па вырабу ўзбраення. У сваю чаргу Рэч Паспалітая была абсалютна не падрыхтаваная да вайны. Памежныя замкі не валодалі ў дастатковай ступені запасамі зброі, вайсковай амуніцыі і правіянту, умацаванні шэрагу галоўных усходніх фартэцый, такіх як Смаленск, Магілёў і Орша, знаходзіліся ў занядбаным стане. Грошай на наём жаўнераў як заўсёды не хапала, а аператыўнасць у збіранні войска абцяжарвалася непаваротлівасцю і ўпартасцю шляхты, якая вельмі неахвотна ішла на якія б то ні было вайсковыя выдаткі. Месца вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага заставалася вакантным, прызначэнне на гэту пасаду Януша Радзівіла зацягвалася. Мелі месца таксама марныя спадзяванні на тое, што Масква не пойдзе на разгортванне актыўных ваенных дзеянняў

Наступленне расійскіх войскаў ў Беларусі пачалося 21 мая 1654 г. Добра падрыхтаваная да вайны армія Аляксея Міхайлавіча налічвала 80—83 тысячы чалавек. Ёй супрацьстаялі 10-тысячныя сілы Рэчы Паспалітай. Маскоўскія войскі планавалі рухацца ў трох кірунках. Паўночна-заходняя групоўка на чале з Шарамецьевым павінна была дзейнічаць у Полацкім і Віцебскім ваяводствах. Цэнтральная групоўка, якую ўзначальвалі ваяводы Чаркаскі, Адоеўскі і Цемкін-Растоўскі, скіроўвалася на Смаленск. Трэці ўдар наносіўся сіламі пад камандаваннем Трубяцкога з Бранска. Ён меў на мэце паставіць пад удар Мсціслаўскае і Мінскае ваяводствы. З мэтай яшчэ больш умацаваць свой наступальны патэнцыял, цар загадаў накіраваць на беларускія землі 20 тысяч запарожскіх казакаў на чале з Іванам Залатарэнкам.

Наступленне расійскіх войскаў развівалася вельмі паспяхова. Ужо ў хуткім часе былі занятыя Полацк, Дуброўна, Чавусы, Крычаў, Дзісна, Мсціслаў, Друя, Орша, Шклоў, Смаленск і інш. Казацкія атрады Залатарэнкі захапілі Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў. Без боя здаўся буйнейшы беларускі горад – Магілёў. Адчайныя спробы Януш Радзівіл, нарэшце прызначаны вялікім гетманам, са сваімі невялікімі сіламі рабіў адчайныя спробы затрымаць непрыяцеля і нават выйшаў атрымаў перамогу ў адной з сутычак, але 24 жніўны ббыў разбіты.

Поспехам расійскай арміі на пачатку вайны спрыяла прыхільнае стаўленне да расіян часткі мясцовага насельніцтва, якое спадзявалася на царскія міласці. Да таго ж царскія ваяводы абяцалі недатыкальнасць асобы і маёмасці жыхароў тых гарадоў, якія б не аказвалі супраціўлення расійскім войскам. Разам з тым гэта не распаўсюджвалася на неправаслаўнае насельніцтва, у дачыненні якога праводзілася палітыка “жыдам у Белай Русі не быць і жыцця ніякага не мець”, “уніятам не быць”, “касцёлам не быць а пець у дамах”.

Першыя поспехі расійскіх войскаў абумовілі тое, што прысягу маскоўскаму цару прыносілі не толькі сяляне і жыхары гарадоў, незадаволеныя феадальным і рэлігійным прыгнётам у Рэчы Паспалітай, але таксама частка шляхты, у тым кіку каталіцкага веравызнання, якія імкнуліся захаваць свае маёнткі. Летам 1654 г. быў сфарміраваны, пераважна з сялян, беларускі полк на чале з перайшоўным на расійскую службу праваслаўным шляхцічам Канстанцінам Паклонскім. Полк праводзіў актыўныя дзеянні супраць войскаў Вялікага княства Літоўскага.

Разам з тым, шэраг беларускіх гарадоў упарта супраціўляўся царскім ратнікам і казакам. Расійскія войскі так і не змаглі захапіць Стары Быхаў і Слуцк. На працягу 40 дзён бараніўся Гомель. Насельніцтва і гарнізоны гарадоў, якія праялялі ўпартасць у абароне, бязлітасна вынішчаліся. Так, пасля захопу Мсціслава 15 ліпеня 1654 г., было знішчана больш за 10 тысяч чалавек. Былі разрабаваны Друя, Рэчыца, Жлобін, Рагачоў і іншыя гарады. Але нават лаяльнае стаўленне да царскай улады не заўсёды гарантавала спакой. Гвалты і рабаўніцтва зведала насельніцтва нават тых раёнаў, дзе першапачаткова назіралася добразычлівае стаўленне да маскоўскай арміі. Жыхары Беларусі, асабліва высокакваліфікаваныя рамеснікі, вывозіліся ў глыбінныя рэгіёны Расіі, падвяргаліся рэквізіцыям, пазбаўляліся жылля. Вываз насельніцтва Беларусі на ўсход адбываўся як па ініцыятыве прыватных асоб, так і планамерна царскім урадам. Аляксей Міхайлавіч збіраўся перасяліць у Расію не менш за 300000 чалавек, найперш рамеснікаў, маладых жанчын і дзяцей, якіх маскоўскія памешчыкі і мяшчане маглі набыць у ваявод і нават простых ратнікаў тут жа, на месцы, па 3 – 5 рублёў за чалавека. Узамен вывезенага карэннага насельніцтва планавалася пасяленне ў беларускіх гарадах расійскага вайсковага люду.

Хутка высветлілася, што клопат цара пра праваслаўнае насельніцтва Беларусі быў у значнай ступені ідэалагічным прыёмам. Праўда, палітыка нецярпімасці ў адносінах да “іншаверцаў” праводзілася мэтанакіравана – насельніцтва занятых раёнаў пераводзілася ў праваслаўе, уніяцкія цэрквы, каталіцкія касцёлы і кляштары зачыняліся, іх маёмасць перадавалася праваслаўным цэрквам і манастырам, альбо непасрэдна цару. Аднак царская адміністрацыя не давярала мясцоваму, нават праваслаўнаму духавенству, аддаючы перавагу прысылцы сюды святароў з Расіі. Адначасова з Беларусі вывозіліся каштоўнасці, у тым ліку рэчы царкоўнага абіходу, абразы, кнігі і г.д. Восенню 1654 г. быў зачынены і перавезены ў Расію цэнтр кнігадрукавання пры Куцеінскім праваслаўным манастыры ў Оршы.

Імкнучыся да прыцягнення на свой бок шляхты і мяшчан, расійскія ваяводы ў той жа час менш цэрымоніліся з прадстаўнікамі сялянства. Нават прыналежнасць да праваслаўнай веры не ратавала іх ад рэквізіцый і канфіскацый, выбіваемых часта пры дапамозе катавання, прымусовага продажу правіянта і фуражу па заніжаных цэнах, гвалтаў і рабаўніцтва. Вывад у палон нярэдка прыводзіў да разбівання сем’яў, што ламала чалавечыя лёсы і абарочвалася кожны раз чалавечай трагедыяй. Баявыя дзеянні прыводзілі да знішчэння пасеваў, жыллёвых і гаспадарчых пабудоў, пастаяннай пагрозы для самога жыцця. Царская адміністрацыя была завалена скаргамі беларускіх сялян на нечуванае свавольства расійскіх ратнікаў і казакаў. Забароны цара чыніць ўсялякія злоўжыванні, свавольства і гвалт у адносінах да насельніцтва, што добраахвотна пераходзіла на бок Рассіі, не выконваліся і нават спецыяльная грамата, выдадзеная для прадухілення роста незадаволенасці на занятых тэрыторыях, была не ў стане выправіць сітуацыю.

Марнымі аказаліся і спадзяванні сялянства на змяншэнне феадальнай эксплуатацыі. Пастаўлены перад неабходнасцю выбару паміж ім і шляхтай, якая для захавання сваёй маёмасці прысягала цару, Аляксей Міхайлавіч яўна аддаваў свае сімпатыі апошняй. Расійскі ўрад не толькі не ўзяў “мужыка” пад сваю апеку і не прадставіў яму якіх небудзь дадатковых ільгот, але і рашуча прыступіў да задушэння сялянскага руху, які пачаў быў актывізавацца з прыходам расіян і асабліва казакаў. Найбольш гаротным было становішча сялян маёнткаў, канфіскаваных у зацятых праціўнікаў акупацыйнай улады і перададзеных лаяльнай шляхце. Апошняя, імкнучыся ў кароткі тэрмін атрымаць максімальны прыбытак, не спынялася перад давядзеннем сваіх новых падданых да жабрацкага стану, бо іх будучыя правы на канфіскаваную маёмасць залежалі ад ходу вайны і выглядалі досыць няпэўна. Такім чынам, царысцкія ілюзіі простага люду паступова рассейваліся. Ужо ў 1654 г. мелі месца “здрады” сялян, якія раней прысягнулі цару, але хутка расчараваліся ў сваіх спадзяваннях. Яны стваралі ўзброеныя атрады для аказання супраціўлення расійскай адміністрацыі. У афіцыйных дакументах іх удзельнікі называліся “шышамі”. Царскія войскі, у сваю чаргу, вялі з імі рашучую барацьбу.

У канцы 1654 – пачатку 1655 г. войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Я.Радзівілам, В.Гансеўскім, П.Сапегам і інш. перайшлі ў контрнаступленне. Ягонай галоўнай мэтай было вяртанне гарадоў у Верхнім Падняпроўі. Адначасова планавалася прасоўванне ў Падзвінне – у раён Віцебска, Полацка і Дзісны. Задача аблягчалася адыходам большай часткі расійскіх войскаў на зімнія кватэры. Падчас свайго прасоўвання войска Вялікага княства спусташала населеныя пункты, насельніцтва якіх перайшло на бок Расіі. У шэрагу выпадкаў мясцовыя жыхары, расчараваныя ў парадках, усталяваных царскай адміністрацыяй, дабраахвотна далучаліся да шляхецкіх атрадаў і змагаліся супраць расійскіх сілаў. У выніку контрнаступлення былі вызвалены Барысаў, Бабруйск, Копысь, Дуброўна і Орша, знята аблога Старога Быхава. Аднак галоўнай мэты контрнаступлення, – вызвалення Магілёва і Новага Быхава, – дасягнуць не ўдалося. Аблога Новага Быхава 24-тысячнай арміяй Я.Радзівіла і В.Гансеўскага цягнулася амаль месяц. Аднак, нягледзячы на тое, што гарнізон горада налічваў усяго 6 тысяч чалавек, яна скончылася безвынікова. Пасля гэтага шляхецкае войска, пакінуўшы пад Новым Быхавам частку сваі сілаў, рушыла да Магілёва, да якога падышло 2 лютага 1655 г. Аблога Магілёва пачалася няўдала. Сітуацыя не змянілася нават з пераходам на бок Вялікага княства Літоўскага К.Паклонскага, які разам з мясцовай шляхтай зрабіў спробу здаць Магілёў сілам Я.Радзівіла і В.Гансеўскага. Упартае трохмесячнае супраціўленне мяшчан і гарнізона горада, на дапамогу якім падышло падмацаванне, прымусіла Радзівіла адступіць. Не прынесла чакаемых вынікаў і контрнаступленне войскаў Вялікага Княства ў Падзвінні, дзе дзейнічалі шляхецкія атрады пад камандаваннем Лукомскага і Лісоўскага.

Летам 1655 г. расійскія войскі і казакі Залатарэнка аднавілі наступленне. У якасці сваёй галоўнай мэтай кампаніі Аляксей Міхайлавіч вызначаў паход на Вільню і Варшаву. Была захоплена цэнтральная і значная частка заходняй Беларусі. 5 ліпеня царскія ваяводы захапілі Мінск, ваколіцы якога падвергліся страшнаму спусташэнню, а ўжо 31 ліпеня 1655 г. была занята сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня. Пасля гэтага ў жніўні – верасні маскоўская армія пад камандаваннем А.Трубяцкога зрабіла прадпрыняла паход у заходнія рэгіёны Беларусі. Адной з асноўных задач пахода было разрабаванне і спусташэнне мясцовасці. Асабліва ў раёне Слуцка, які працягваў аказваць упартае супраціўленне войскам Аляксея Міхайлавіча. Такая самая тактыка, толькі ў меншых масштабах, прымянялася расійскімі войскаіт на чале з Д.Валконскім на поўдні Беларусі. Разам з тым, далейшае прасоўванне расійскіх войскаў на захад, да Варшавы, было сарвана ўступленнем у канфлікт новага ўдзельніка.