Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Войнысяр.17- пач.18ст..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Спусташэнне беларускіх зямель.

2 снежня 1661 г. была вызвалена сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня. Аднак войска Рэчы Паспалітай не здолела развіць поспех. Для працягу ваенных дзеяннеў ні ў воднага з варагуючых бакоў не хапала сілаў. Войскі “дзяржавы абодвух народаў” патрабавалі грошай, якія ў шэрагу выпадкаў невыплочваліся яшчэ з пачатку вайны. Накапілася каласальная сума, спагнаць якую са знішчанага краю не ўяўлялася магчымым. Жаўнеры прыступілі са самастойнага збірання “заслужанага”, давяршаючы спусташэнне гарадоў і вёсак. У ліпені 1661 г. была арганізавана канфедэрацыя кароннага войска, а ў верасні – войска Вялікага княства Літоўскага, якія адмовіліся падпарадкоўвацца каралю ажно да задавальнення іх патрабаванняў. У 1663 г., пасля выплаты запазычанасці жаўнерам, канфедэрацыі спынілі сваё існаванне, але час, неабходны для рэалізацыі ваеннай ініцыятывы, быў страчаны. Пасля працяглага перапынку, падчас якога млява вяліся ваенныя дзеянні і адначасова вяліся перамовы, у студзені 1667 г. была заключана Андрусаўскае перамір’е тэрмінам на 13 гадоў. Паводле ягоных умоў Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, але за Расіяй прызнавалася Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і часова Кіеў.

Вайна мела вельмі цяжкія наступствы для Беларусі. Большасць гарадоў і вёсак было разрабавана і спустошана. Ваенныя спусташэнні, вывад людзей у палон. марадзёрства і рэквізіцыі дапаўняліся неўраджаямі і эпідэміямі. Недахоп прадуктаў харчавання набываў такія страшныя памеры, што назіраліся выпадкі людаедства. Пагроза галоднай смерці прымушала людзей пакідаць родныя мясціны і перасяляцца і іншыя мясцовасці, у тым ліку за мяжу. Значная іх частка ніколі ўжо не вярнулася ў месцы ранейшага пражывання. У выніку баявых дзеянняў, гвалтоўнага, вымушанага ці дабраахвотнага перасялення, голада і эпідэмій насельніцтва беларускіх зямель скарацілася напалову – з 2 мільёнаў 900 тысяч чалавек у 1648 г. да 1 мільёна 350 тысяч у 1667 г. Асабліва абязлюдзелі ўсходнія раёны Беларусі, дзе налічвалася да трэці ад даваеннага насельніцтва. Сельская гаспадарка, рамяство і гандаль прыйшлі ў заняпад. Скарачалася плошча ворных зямель. У сялян не хапала цяглавай жывёлы для апрацоўкі сваіх надзелаў і панскай зямлі. У выніку вайшы была парушана сацыяльная структура быларускага народа; знішчэнне нацыянальнага мяшчанства і паланізацыя шляхты, якая з новай сілай разгарнулася пасля вайны, абумовила фарміраванне беларускага этнасу як этнасу сялянскага.

Вайна 1654 – 1667 гг. мела негатыўныя наступствы не толькі для беларускіх зямель, але і для ўсёй Рэчы Паспалітай. Яна падарвала ваенны і эканамічны патэнцыял гэтай краіны і, фактычна, паклала канец яе прэтэнзіям на гегемонію ў рэгіёне. Ян Казімір, апошні прадстаўнік дынастыі Вазаў, з імем якіх звязаны найбольшыя палітычныя амбіцыі Рэчы Паспалітай, адрокся ў 1668 г. ад кароны і правёў рэшту свайго жыцця ў Францыі. Пры ягоных пераемніках зорка Рэчы Паспалітай ужо ніколі не ззяла так ярка, як у часы яго папярэднікаў, а праз пэўны час ёй наканавана было зусім пагаснуць.