Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Войнысяр.17- пач.18ст..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Пералом у вайне.

Віленскае перамір’е перапыніла прасоўванне расійскіх войскаў на яшчэ не занятыя тэрыторыі Беларусі. Разам з тым, на захопленых землях узрастала незадаволенасць рэжымам, які быў усталяваны царскай адміністрацыяй. Гэтая незадаволенасці, якая праяўлялася ў адмове ад раней прынятай прысягі на вернасць цару, барацьбе як з расійскімі войскамі, так і з той часткай мясцовага насельніцтва, што працягвала падтрымліваць іх, актывізіраваліся з 1656 г. Арганізоўваліся ўзброеныя шляхецкія атрады, да якіх далучаліся сяляне, часам дабраахвотна, а часам пад прымусам сваіх паноў. Здараліся таксама выпадкі, калі сяляне самастойна арганізоўвалі атрады для супрацьдзеяння расійскім войскам і звярталіся да шляхцічаў, як да асоб, найбольш спрактыкаваных у вайсковай справе, з запрашэннем узначаліць іх. Аднак “здрада” маскоўскаму цару шляхты і прадстаўнікоў “простага стану” яшчэ не набыла ў гэты час усенароднага размаха. Супраць “шышоў” дзейнічалі не толькі ўласна расійскія войскі, але таксама “прысяжныя” шлчхцічы, казакі і сяляне, якія заставаліся вернымі Аляксею Міхайлавічу. У выніку разгарнулася грамадзянская вайна, якая закранула ўсе слаі грамадства.

Антымаскоўскія тэндэнцыі праявіліся і ў асяроддзі казацтва, якое калісьці было паслана на Беларусь і дзейнічала тут па загаду цара. Іван Нячай, які з 1656 г. узначаліў групоўку запарожскіх казакаў на беларускіх землях, нягледзячы на тое, што ён павінен быў падпарадкоўвацца распараджэнням Аляксея Міхайлавіча м Б.Хмяльніцкага, ўсяляк стымуляваў антырасійскія настроі. Яго сотнік Дзяніс Мурашка абвясціў сябе “палкоўнікам беларускім” і разгарнуў сапраўдную вайну супраць шляхты, прысягнуўшай маскоўскаму цару, спусташаючы іх маёнткі, а таксама пакрысе пачаў выцясняць расійскія войскі з шэрагу населеных пунткаў. Скіраванасць казакаў супраць Масквы яшчэ больш узмацнілася пасля смерці ў 1657 г. Б.Хмяльніцкага і прыходу да ўлады ў Сечы Івана Выгоўскага. Стаўшы гетманам Запарожскага войска, Выгоўскі пайшоў на падпісанне ў верасні 1658 г. Гадзяцкага дагавора, паводле якога Украіна на федэратыўных асновах уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай і рабілася яе трэцім суб’ектам.

У 1658 г. ваенныя дзеянні паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай аднавіліся. У гэты час антырасійскія выступленні пачалі прымаць характар народнай вайны. У 1658 г. імі былі ахоплены Мінскі, Барысаўскі, Навагрудскі паветы, а летам 1659 г. – амаль уся тэрыторыя Беларусі. Адначасова тут разгарнулася барацьба паміж расійскімі войскамі і казакамі. У лютым маскоўскія сілы захапілі апорны пункт І.Нячая Стары Быхаў і расправіліся з казацкімі кіраўнікамі.

Пасля смерці швецкага караля Карла Х Густава паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай 3 мая 1660 г. быў падпісаны Аліўскі мір. Паводле яго мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім і Швецыяй вызначалася па Заходняй Дзвіне. Пасля заключэння мірнага пагаднення са шведамі Рэч Паспалітая атрымала магчымасць звярнуць большую ўвагу на сітуацыю ў Беларусі. Сюды вярталіся войскі Вялікага Княства, а таксама накіроўвалася каронная дывізія Стэфана Чарнецкага. Ім удалося нанесці расійскім войскам шэраг паражэнняў. У чэрвені 1660 г. войскі Аляксея Міхайлавіча былі разбіты пад Палонкай, у кастрычніку – пад Талачыном, а восенню 1661 г. расійскія ваяводы Хаванскі і Ардын-Нашчокін былі ўшчэнт разбітыя пад Кушлікамі.

Пералом у вайне зрабіў магчымым перанясенне ваенных дзеянняў на землі непрыяцеля. Адначасова ён паслужыў сігналам да пашырэння партызанскай барацьбы. У некаторых беларускіх гарадах – Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі і г.д. выбухнулі паўстанні супраць царскіх гарнізонаў, якія знашчаліся ці выганяліся. Найбольш значнае паўстанне адбылося 1 лютага 1661 г. у Магілёве. Яго жыхары, дамовіўшыся пра сумеснае выступленне, яшчэ напярэдадні яго правялі падрыхтоўчыя мерапрыемствы і ноччу выкруцілі крамяні састрэльбаў у маскоўскіх ратнікаў, раскватэраваных у іх дамах. Паўстанне пачалося па сігналу бурмістра Юзафа Левановіча, які з вялікім катаўскім мячом выбег з ратушы і з вокличам “Пара! Пара!” кінуўся на непрыяцеля. Поспеху паўстанцаў паспрыяла тое, што ім удалося вызваліць палонных жаўнераў, якіх трымалі ў Магілёве царскія ваяводы. У выніку паўстання расійскі гарнізон, які налічваў 2 тысячы чалавек, быў тут цалкам знішчаны.

Шырокі ўдзел у вызваленчай барацьбе на апошнім этапе вайны прымалі і сяляне. Яны дабівалі ворага, рассеянага пасля паражэнняў ад рэгулярнага войска Рэчы Паспалітай па беларускіх лясах і палях. Здараліся таксама выпадкі, калі сялянскія атрады рабілі глыбокія вылазкі ажно на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Такім чынам, па словах дыпламата германскага імператара Аўгусціна Маерберга, які праязджаў у той час праз беларускія землі, стаўленне простага люда да масквіцян змянілася настолькі, што ён “выганяў іх са сваіх зямель з такой жа нянавісцю, з якім даверам каліцьці прымаў”.